Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як беларус Лукаш Леанюк прыдумаў скульптуры мядзведзікаў, якіх палюбілі ў Беластоку

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
27 студзеня 2022, 17:03
Гісторыі
A A
Лукаш Леанюк

Лукаш Леанюк. Фота: MOST

«Во якая неспадзяванка!» — усміхаецца пры сустрэчы Лукаш Леанюк і паказвае мядзведзіка, якога нехта апрануў у вязаны шалік і шапку. Напрыканцы мінулага года на вуліцах Беластока з’явіліся восем маленькіх скульптурак. За гэты час яны сталі адным з аб’ектаў, ля якога любяць фатаграфавацца жыхары і госці горада.

Беларус Лукаш Леанюк — аўтар ідэі усталёўкі ў Беластоку міні-скульптур мядзведзікаў. А ўвасобіў іх у бронзе кракаўскі мастак Даміян Куцаба з Кракава. «Я арганізатар: прыдумваю, што рабіць, прапаную ідэю, а пасля шукаю, хто гэта можа выканаць», — кажа Лукаш Леанюк.

— Мне вельмі хацелася, каб яны не былі казачнымі ці дзіўнаватымі, — тлумачыць Лукаш. — Хацеў, каб яны былі, як сапраўдныя, хоць і з бронзы, толькі з нейкімі прыладамі. Мядзведзь Гетман стаіць з булавай, мядзведзь-студэнт спіць на кніжцы.

Кожны мядзведзік мае імя, звязанае з месцам, дзе ўсталяваны. Скульптура на вуліцы Заменгофа мае імя Урсідо — «мядзведзік» на эсперанта. Гэта такое ўшанаванне стваральніка мовы эсперанта Людвіка Заменгофа, які нарадзіўся ў Беластоку. Каля тэатральнай акадэміі з’явіўся мядзведзік-актор, які стаіць з чэрапам у руцэ ў шэкспіраўскай позе «Быць або не быць».

— Аднаго мішку нядаўна вырвалі, — расказвае Лукаш. — Чалавеку вельмі спадабаўся, але таго чалавека затрымаў іншы і пазваніў паліцыі. Дзякуючы гэтаму скульптуру вярнулі, яе зноў усталююць бліжэйшым часам. Бачу, што гэтых мішак успрымаюць ужо як сваіх. Хтосьці шапку з шалікам звязаў і надзеў. Гэта маленькія рэчы, але яны вельмі мяне цешаць.

Скульптуры мядзведзікаў ужо паспелі стаць адным з любімых месцаў для сэлфі ў Беластоку. Мядзведзіка Урсідо хтосьці ўпрыгожыў вязаным шалікам і шапкай. Фота: MOST

Пяць гадоў, каб мядзведзікі з’явіліся на вуліцах

Увасобіць задуму ў жыццё Лукаш Леанюк змог дзякуючы беластоцкаму бюджэту грамадзянскага ўдзелу. Гэта адмысловая частка бюджэта горада, якую можна накіроўваць на розныя праекты, якія палічаць важнымі жыхары. Любы ахвотны можа падаць заяўку, а камісія абірае пераможцаў. Горад дае на гэта грошы.

У 2017 годзе заяўку Лукаша падтрымалі. Але пасля спатрэбілася шмат працы, каб давесці справу да канца. Каб абраць, хто з мастакоў выканае задачу, ладзілі конкурс.

— На першым конкурсе мастакі прадставілі крыху дзіўныя праекты, якія нам не спадабаліся. Трэба было конкурс ануляваць і праводзіць яшчэ раз. Пасля прыйшоў кавід, і нават мне не хацелася прапаноўваць гэтым займацца, бо кожны баяўся за жыццё. Падумаў, што трэба крыху пачакаць.

Даміян Куцаба з Кракава перамог на наступным этапе конкурсу, ён быў сярод заяўнікаў у сакавіку 2021 года. Мастак атрымаў ад горада фінансавую ўзнагароду. І яшчэ каля 60 000 на тое, каб вырабіць і паставіць скульптуры. Гэтых грошай хапіла на восем мядзведзікаў.

Фота: MOST

Лукаш адзначае, што ў сацыяльных сетках бачыць шмат фотаздымкаў і каментароў наконт скульптур:

— У асноўным усе пазітыўныя. Але часам некаторыя пішуць: навошта грошы было марнаваць на гэта, лепш бы на дзяцей бы накіравалі. Але ж гэта і для дзяцей таксама. Як дзіця паглядзіць на мішку, то і павесялее.

Мядзведзікі — сімвал Падляшша?

Лукаш тлумачыць, чаму загарэўся, каб на вуліцах з’явіліся менавіта мішкі:

— У Польшчы ёсць легенда, такі кпін — на Падляшшы, у Беластоку і іншых месцах Беласточчыны так холадна, што тут ужо белыя мядзведзі ходзяць па вуліцах і ядуць людзей. Мне хацелася візуалізаваць гэты стэрэатып, каб беластаччане пасмяяліся з сябе. Калі чалавек сам з сябе смяецца, то іншым ужо смяяцца не хочацца. У гэтым ёсць крыху тэрапеўтычнага сэнсу, каб падбадзёрыць жыхароў, што мы супер: «Белыя мядзведзі? Ну окей, то маем белых мядзведзяў!».

Хто такі Лукаш Леанюк

Лукаш Леанюк нарадзіўся ў Гайнаўцы, дзе жыў да 11 год. Пасля выехаў з бацькамі ў Беласток:

— Бацькі ў нацыянальным спісе запісаліся беларусамі, як і дзяды, калі яшчэ жылі. Бабуля ці дзед ніколі да мяне па-польску на звярталіся. Гэта было дзіўна, бо бацькі, хоць і лічылі сябе беларусамі, у сям’і размаўлялі па-польску. А ў нейкі момант я падумаў, што гэта нейкі дысананс — чаму дзяды гавораць з бацькамі па-беларуску, а бацькі са мной — па-польску?

Беластоцкі беларус Лукаш Леанюк увасобіў у жыццё мару, каб у горадзе з’явіліся выявы мядзведзікаў. Фота: MOST

Лукаш лічыць сябе прадстаўніком беларускай меншасці на Падляшшы. Хаця ніколі не вучыў ў школе або ліцэі беларускую мову, размаўляе па-беларуску:

— У нейкі момант трапіў у тусоўку тутэйшых беларусаў і пачаў дзейнічаць у арганізацыі «Звяз беларускай моладзі», якая пасля перайменаваліся на «Шчыты». Арганізоўваем фестываль «Бардаўская восень». У мінулым годзе дапамагаў арганізаваць фестываль «Тутака», які адбыўся пасля «Басовішча». Заўсёды я пры беларускай справе, заўсёды з беларусамі тут і з беларусамі там. 

Тэгі: АртыкулыБеларусы ПадляшшаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

измена

«Психотерапевт вытаскивал меня больше полугода». Эмигрант рассказал, как жена изменила ему с женщиной, вернулась в Беларусь и развелась

MOST
8 верасня 2026, 18:34

Петр и Мария (имена изменены) вместе эмигрировали в Польшу. В этой стране беларусу пришлось много работать, чтобы содержать семью. Со временем его жена в интернете познакомилась с женщиной,...

ДТП в Польше

В Польше в машину беларусок врезался водитель без страховки. Они надеялись на компенсацию из специального фонда, но не учли важный нюанс

MOST
8 верасня 2026, 16:12

Уже месяц семья Григория (имя изменено) не пользуется своей машиной. С того дня, как в нее влетел встречный автомобиль, водитель которого скрылся с места ДТП. Дело было в...

избили беларуса

«Сколько всего происходит, чего мы не знаем». Беларусские активисты создали карту ксенофобии в Польше

MOST
8 верасня 2026, 13:10

Беларусские активисты создали интерактивную карту ксенофобии. С помощью ресурса можно посмотреть, в каких городах Польши чаще всего происходят конфликты на почве национальности, а также заявить о происшествии, если...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты