Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

На беларуска-польскай мяжы знайшлі труп мігранта

MOST MOST
3 кастрычніка 2022, 11:55
Навіны
A A
труп

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: eurotopics.net

Беларускія памежнікі знайшлі на мяжы з Польшчай труп мужчыны — пра гэта паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. Хутчэй за ўсё, гэта мігрант, які хацеў нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу.

У прэс-рэлізе беларускае ведамства называе памерлага «бежанцам». Паводле паведамлення, цела памежнікі знайшлі 2 кастрычніка непадалёк ад брамкі ў польскай загародзе. На целе не было вопраткі, непадалёк ляжалі асабістыя рэчы. Для высвятлення абставінаў і прычын смерці памежнікі выклікалі на месца следча-аператыўную групу.

Польская памежная служба таксама пракаментавала выпадак з памерлым. Прэс-служба паведаміла, што заўважыла на беларускім баку чалавека яшчэ 1 кастрычніка, пасля чаго гэту інфармацыю перадалі беларускім памежнікам. Польскі бок сцвярджае, што беларускія службы адрэагавалі занадта позна і прыехалі разам з тэлебачаннем.

Штурм беларуска-польскай мяжы з боку мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі працягваецца. Польскія службы паведамляюць, што беларускі бок арганізоўвае незаконнае перасячэнне польскай мяжы. Мігрантаў падвозяць да мяжы, паказваюць месцы перасячэння, інструктуюць, дапамагаюць пераадольваць натуральныя перашкоды, такія як поймы або балоты.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

депортация

За неделю 29 беларусов покинули Польшу по предписаниям пограничников. За что иностранцев выдворяют из страны?

MOST
7 верасня 2026, 13:17

За неделю 29 граждан Беларуси добровольно покинули Польшу по выданным предписаниям о возвращении. Об этом сообщила Пограничная служба Польши. Всего с 31 августа по 6 сентября Польшу на...

Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут

З’езд Саюза палякаў у Беларусі пераносіцца. Але Анджэй Пачобут усё адно паедзе ў Гродна

MOST
7 верасня 2026, 11:19

З’езд Саюза палякаў у Беларусі, які планавалі правесці ў Гродне 13 верасня, перанеслі на сакавік 2027 года. Нягледзячы на гэта, дзеяч арганізацыі, журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты