Гродна далучыўся да сусветнай акцыі «Мы памятаем», якая праводзіцца ва ўсім свеце 27 студзеня, у Дзень памяці ахвяр Халакосту. Адзначыць памятную дату каля ўваходу ў былое гета разам з прадстаўнікамі яўрэйскай абшчыны прыйшлі прадстаўнікі духавенства і гараджане.
Пасля акцыі ўдзельнікі прайшлі ў сінагогу для запальвання шасці сімвалічных свечак памяці.
— Сёння важна памятаць гэтыя трагічныя падзеі ў гісторыі чалавецтва, такія як Халакост. Наша памяць сёння — гэта барацьба і асвета такіх цёмных з’яў, як антысемітызм, нацызм, фашызм і іншыя «-ізмы», якія па адным не ўзнікаюць. Гродна заўсёды быў і будзе шматнацыянальным і шматканфесійным, дзе імкнуцца паважаць і любіць бліжніх. Памятаем і молімся разам, — распавёў MOST дырэктар Асацыяцыі іўдзея-хрысціянскага дыялогу Shomer-International Яўген Калодзін.

Чытайце таксама
MOST знакомит с историей одного из главных палачей гродненского гетто — Курта Визе. 53 года назад окружной суд Кёльна приговорил...
Чытаць далейDetailsВадзім Сіманаў займаецца GPS-артам — ён пракладае бегавы маршрут так, каб на мапе атрымаўся малюнак. Беларус «прабягаў» герб Украіны і...
Чытаць далейDetails36% польских работников позитивно относятся к коллегам-иностранцам, еще 43% настроены к ним нейтрально. Такие данные приводятся в исследовании Barometr rynku...
Чытаць далейDetails






