Пятніца, 23 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Я — рускі, як рускім быў Канстанцін Астрожскі». Кампанія білбордаў у Беластоку выклікала жывую рэакцыю беларусаў Падляшша

MOST MOST
24 кастрычніка 2022, 12:26
Гісторыі
A A
«Я — рускі, як рускім быў Канстанцін Астрожскі». Кампанія білбордаў у Беластоку выклікала жывую рэакцыю беларусаў Падляшша

Фото: Patryk Panasiuk / Facebook

Кампанія фонда «Hagia Marina», які развесіў па ўсім Беластоку білборды са слоганам «Prawosławny nie ruski», зачапіла за жывое мясцовых беларусаў. Людзі, якія ад дзядоў-прадзедаў жывуць на Падляшшы, чые продкі размаўлялі па-беларуску і маліліся ў праваслаўных цэрквах, крытыкуюць кампанію і кажуць, што не гатовыя аддаваць Пуціну слова «рускі». MOST прагледзеў старонкі жыхароў Падляшша ў Facebook і сабраў самыя цікавыя выказванні.

15 білбордаў, пастаўленых за сродкі фундацыі Hagia Marina, з’явіліся ў Беластоку 17 кастрычніка. Адзін з арганізатараў акцыі Патрык Панасюк, чыё фота з надпісам «Мы — праваслаўныя, мы — палякі» можна пабачыць на адным з білбордаў, заяўляе, што «мы, праваслаўныя палякі, жылі тут некалькі пакаленняў, а нашы продкі аднолькава білі маскалёў, абараняючы Рэч Паспалітую».

Цікава, што ў дыскусіях на Facebook знайшоўся далёкі сваяк Патрыка Панасюка, які прыгадаў, што дзед таго называў сябе беларусам і часта паўтараў прымаўку «Беларус не трус».

«Перад намі вялікі выклік»

Гісторык Анэта Прымака-Онішк, аўтарка грунтоўнай манаграфіі «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы», крытыкуе сам слоган кампаніі, бо слова «рускі» не трэба блытаць з «расійскі».

— Рускае не значыць расійскае. Сёння рускімі акрэсліваюць у Польшчы расіян, і гэта прыкрыла першапачатковае значэнне. А крыецца за гэтым вялізная спадчына нас, праваслаўных, а таксама спадчына Рэчы Паспалітай. Перамяшчэнне слова значэнне слова «рускі» на расіян ставіць перад намі вялікі выклік. Варта гэта мець на ўвазе. Але дакладна не адрынаць рускасць.

Наша рускасць адносіцца да Русі, сягае Кіеўскай Русі, сярэднявечнай дзяржавы ўсходніх славян. У 988 годзе Русь прыняла хрост з Канстанцінопаля ў грэцкім абрадзе. Гэта карані праваслаўных у Польшчы. Рускія. Але не расійскія, хоць Расія здаўна спрабуе гэтую спадчыну прыўлашчыць, — піша Анэта Прымака-Онішк.

«Беларусь і Украіна — гэта спадчыннікі ВКЛ»

Пісьменніца Эва Звежыньска, аўтарка кнігі «Podlaska mozaika. Reportaże z raju — krainy błota i mgły» выказалася на сваім Facebook, што гэтая акцыя шкодзіць не толькі беларусам, але і палякам, бо ўмацоўвае нарацыю Крамля:

— Па-першае, Крэмль не хоча бачыць аніякіх беларусаў і ўкраінцаў. Крэмль хоча, каб была толькі Расія і Польшча, і ўсё зводзіць да гэтай дыхатаміі, якой падданы таксама Панасюк, чым узмацняе паняцце «рускага свету» — віртуальнага ўтварэння, створанага Масквой, што яўна супярэчыць інтарэсам Польшчы, для якой буферная зона на ўсходзе ў выглядзе моцнай і незалежнай Украіны і Беларусі ёсць дзяржаўным інтарэсам. А Беларусь і Украіна — гэта спадчыннікі ВКЛ, пра якое аднолькава і Пуцін і Панасюк не хочуць памятаць і адмяжоўваюцца ад гэтай спадчыны.

Па-другое: расіяне прысабечылі спадчыну Русі і скралі слова «рускі», змяняючы яго значэнне на «расійскі». Панасюк ужывае гэтае слова такім жа чынам: праваслаўны не рускі, то бок мы не расіяне. Гэта скрайне непрафесійны падыход, — піша Эва Звежыньска.

«Я — рускі, гэтаксама як быў рускім Канстанцін Астрожскі»

Томаш Суліма, старшыня Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы, лічыць, што карані кампаніі фонду Hagia Marina трэба шукаць у стыгматызацыі нацыянальных меншасцяў, якая адчувалася ў Польшчы пасля Другой сусветнай вайны.

— Быццё праваслаўным, размова дома не на польскай мове, ужыванне іншага календара, ужыванне іншых імёнаў — гэта рэчы, якія ў пасляваеннай рэчаіснасці не згаджаліся з нацыянальнымі ідэаламі як партыі і сацыялізму, так і нацыянальнай часткі Касцёла і «сірот па эндэцыі» (нацыяналістычная партыя ў міжваеннай Польшчы — MOST). Гэта быў час, калі Іванюкі і Васілюкі выехалі ў гарады — Бельск, Беласток, Гайнаўку — па лепшае жыццё. Вельмі паспяхова навучыліся прызвычайвацца да сітуацыі: размаўляць на роднай мове толькі сярод сваіх, хаваць сваю веру і карані тады, калі трэба.

Я — рускі, гэтаксама як быў рускім Канстанцін Астрожскі, я — літоўскі, гэтак як літоўскі быў Адам Міцкевіч, я палітычна польскі, як польскім быў кароль Іштван Баторы (венгерскае імя Стэфана Баторыя — MOST). Разумею стыгматызацыю як каток гісторыі, але не маю падставы, каб выракацца ўласных няпольскіх каранёў. Не думаю, што гэтага чакаюць ад нас этнічныя палякі-каталікі. Гэтага чакаюць ад нас выключна нацыяналісты. Аднак ніводная кампанія не зменіць таго факту, што ў вачах шавіністаў вы заўсёды будзеце горшыя, няпольскія і… рускія, — падсумоўвае Томаш Суліма.

Пераблытаныя прычыны і вынікі

Журналістка Паўліна Сегень у інтэрв’ю Радыё Рацыя называе гэтую кампанію «не адукацыйнай, а выключна палітычнай, накіраванай на схіленне праваслаўных жыхароў Падляшша на тое, каб яны ідэнтыфікаваліся выключна з польскай нацыянальнай тоеснасцю».

— Мне вельмі цікава было паслухаць тлумачэнні людзей, якія ўвасабляюць гэтую акцыю, чые твары з’явіліся на білбордах. Таму што, мне здаецца, там пераблытаныя прычыны і вынікі. То бок людзі кажуць, што іх крыўдзілі, казалі, што яны «рускія, кацапы, праваслаўныя», а яны замест таго, каб тлумачыць (і гэта была б сапраўды адукацыйная акцыя), што ў гэтым няма нічога дрэннага, што гэта гістарычная з’ява, звязаная з гістарычнай Руссю, з ВКЛ, спадчыннікамі якога мы на Падляшшы з’яўляемся, — робяць усё наадварот, — кажа Паўліна Сегень.

Тут такая стратэгія, калі ахвяра стыгматызацыі лічыць, што трэба пераняць ідэнтыфікацыю таго, хто цябе крыўдзіў. І гэта выклікала адназначную рэакцыю ў беларускай супольнасці на Падляшшы, — дадае журналістка.

Ян Рамэйка

Чытайце таксама

«Мы не являемся ни “русскими”, ни “кацапами”». Православные поляки установили билборды в Белостоке

Руслан Кулевіч
18 кастрычніка 2022, 10:10
православные

В Польше началась социально-образовательная кампания #PrawosławnyNieRuski. Она направлена на то, чтобы прекратить ассоциировать православие с Россией. В Польше живут полмиллиона...

Чытаць далей

«Забіў краіну і зрабіў з беларусаў Падляшша праваслаўных палякаў». Пісьменнік з Беластока адказаў Лукашэнку

Руслан Кулевіч
2 верасня 2022, 12:27
Лукашэнка

Першага верасня ўрок для старшакласнікаў усіх школ і студэнтаў ВНУ Беларусі праходзіў пад назвай «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню»....

Чытаць далей
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский проездной документ иностранца

12-летнюю беларусскую девочку не пустили на самолет с польским проездным документом. Спустя полгода семья добилась компенсации

MOST
22 мая 2025, 18:59

Юлия вместе с мужем и двумя детьми планировали отпуск в Испании. Вылетать должны были из аэропорта в Познани. Но в последний момент 12-летнюю дочь беларуски не пустили на...

беларуску спасли в Аргентине

У беларуски в Польше завязался роман с коллегой из Аргентины. Она уехала к нему — и оказалась в плену у домашнего тирана

MOST
22 мая 2025, 15:48

Полиция Аргентины спасла от домашнего тирана беларуску Александру М. и ее дочь Эмили. Молодой человек, с которым у нее завязался роман, отобрал у девушки телефон и прятал даже...

польский вуз

«Получается, я целый год “кричал” на студентов». В Беларуси педагога с 20-летним стажем уволили из вуза за политику — теперь он преподает в Польше

MOST
21 мая 2025, 17:53

Константин (имя изменено) — в прошлом преподаватель одного из беларусских вузов. Из-за репрессий он получил «запрет на профессию» и решил переехать в Польшу. Долго искал работу, преодолевал языковой и культурный...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты