Панядзелак, 27 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Павышайце бюджэт удвая». Як атрымаць грошы ад горада на сваю ідэю

MOST MOST
15 лістапада 2022, 14:36
Гісторыі
A A
грошы на ідэю

Лукаш Леанюк двойчы перамог у гарадскім конкурсе грамадзянскага бюджэту. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Калі ёсць ідэя, чаго не хапае ў горадзе, але няма фінансавання, можна падаць заяўку на конкурс праектаў грамадзянскага бюджэту. Беларус Лукаш Леанюк двойчы перамагаў у конкурсе — у 2017 годзе і сёлета. Пра досвед удзелу ў конкурсе ён расказаў падчас сустрэчы ў MediaPortBelarus у Беластоку.

Сустрэча прайшла ў межах праекта «Шлях да дэмакратыі», арганізаванага MOST сумесна з Фондам OKNO NA WSCHÓD.

Спярша Лукаш патлумачыў, чаму наогул вырашыў падавацца на конкурс. Падчас паездак у іншыя гарады бачыў, як цікава выглядае, калі вуліцы ўпрыгожаныя скульптурамі. Напрыклад, ва Уроцлаве ёсць некалькі соцень скульптур гномаў. Лукаш падумаў, што нешта падобнае было б варта зрабіць і ў Беластоку.

Прыгадаў, што сярод палякаў ёсць кпін у адрас беластачан, нібыта па вуліцах тут ходзяць белыя мядзведзі і ядуць людзей. 

Раз з гэтага смяюцца іншыя, то варта і самім пасмяяцца, тады іншым і не захочацца. Таму абраў персанажамі фігурак менавіта белых мядзведзікаў. Такія скульптуры цікавыя турыстам, а яшчэ папулярныя ў дзяцей. Падчас экскурсій па горадзе ім прапануюць пашукаць мішак, і гэта стала займальнай часткай знаёмства з горадам. У будучым Леанюк плануе развіць праект у адукацыйным кірунку, каб праз мядзведзікаў знаёміць дзяцей з культурнымі і гістарычнымі аспектамі Беластока.

Беластоцкі беларус Лукаш Леанюк увасобіў у жыццё мару, каб у горадзе з’явіліся выявы мядзведзікаў. Фота: Наста Уткіна/ MOST

Як падаўся на конкурс праектаў

Штогод у траўні ўлады Беластока прымаюць праектныя заяўкі ад прыватных асоб, якія прапануюць праекты па паляпшэнні жыцця ў горадзе. У 2017 годзе Лукаш вырашыў паўдзельнічаць у конкурсе ўпершыню. У заяўцы распісаў ідэю, тлумачыў, чаму яе варта падтрымаць. Агульны бюджэт на выраб і ўсталяванне васьмі скульптур мішак выйшаў у 40 тысяч злотых. 

Паказаў дакументы больш дасведчанаму сябру, а той параіў адразу павялічыць бюджэт удвая, бо ўся праца, звязаная з горадам атрымаецца даражэй, чым плануеш. Так першы праект з вырабам васьмі скульптур выйшаў у 80 тысяч злотых, а сёлетні —  у 135 тысяч.

Лукаш раіць складаць заяўкі з бюджэтам да 135 тысяч, бо пры вышэйшай суме будзе больш складаная рэалізацыя.

Падчас сустрэчы з Лукашам Леанюком у MediaPortBelarus у Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Падчас сустрэчы з Лукашам Леанюком у MediaPortBelarus у Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Як атрымалася перамагчы

Сёлета агулам у галасаванні за праекты ўдзельнічала 80 тысяч чалавек, амаль траціна насельніцтва Беластока. Праект Лукаша падтрымалі 7 тысяч, і ён аказаўся на чацвёртым месцы па колькасці галасоў. 

У 2017 годзе праект падтрымалі беластоцкія інфлюенсеры, якія расказвалі пра яго ў Instagram, а таксама футбаліст «Ягелоніі». У 2022 годзе рэкламай былі ўжо самі мядзведзікі, якія за гэты час палюбіліся гараджанам.

Лукаш падкрэсліў, што яго задачай было менавіта падаць ідэю. Пасля горад абвяшчаў конкурс сярод мастакоў, каб абраць тыя выявы мядзведзікаў, па якіх зробяць скульптуры. У гэтым конкурсе прымалі рашэнне сябры камісіі з ліку службовых асоб. Сам Лукаш у камісіі не ўдзельнічаў, але выбарам мастака цалкам задаволены.

Беларус расказаў, што фінансаванне на ідэі можна шукаць не толькі на конкурсе грамадзянскага бюджэту, але і, напрыклад, у Urząd Marszałkowski і Urząd Pracy.

Тэгі: АртыкулыПольшчаШлях да дэмакратыі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пересечь границу

«Документ не подходит». Беларуса с польским гражданством высадили из автобуса прямо на границе, потому что у него был не тот паспорт

MOST
27 ліпеня 2026, 18:16

Водитель автобуса отказался везти беларуса с польским гражданством через границу. Дело в том, что на руках у пассажира был только dowód osobisty — пластиковое удостоверение личности, используемое как...

кредит в Польше

«Посмотрел — доменное имя свободно». У беларусского «Куфара» появился польский тезка

Хрысціна Гараніна
27 ліпеня 2026, 16:41

Дмитрий (имя изменено) запустил в Польше сервис объявлений Kufar.pl. Как и на беларусском «Куфаре», там можно бесплатно размещать информацию о продаже вещей, поиске работы, аренде жилья и услугах....

Марина Салтыкова-Волкович

«В 50 лет выучила два языка». Доцент потеряла работу в беларусском вузе — и построила карьеру заново в Польше

MOST
27 ліпеня 2026, 09:45

Марина Салтыкова-Волкович больше 20 лет проработала преподавателем в Гродненском государственном университете. В 2020 году она открыто поддержала студентов, которых отчисляли и задерживали за протесты. Вскоре ее уволили, и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты