Субота, 2 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Прапагандысты ў Гродне накінуліся на настаяцеля Каложы, каталіцкіх ксяндзоў і кіраўніка яўрэйскай грамады

MOST MOST
8 снежня 2022, 15:21
Гісторыі
A A
прапагандысты

Скрыншот: праграма СТВ

Беларускія прапагандысты назвалі настаяцеля Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы ў Гродне Аляксандра Балоннікава «калабарантам» за тое, што той наведаў святочную сустрэчу ў консульстве Польшчы. Кіраўніка яўрэйскай грамады Гродна Міхаіла Каржа яны распытвалі пра генацыд, а ксяндзоў — пра варожую палітыку Польшчы. Сюжэты паказалі ў навінах на СТБ, «Беларусь 1» і на «Гродна+» 6 снежня. Пераказваем гісторыю Hrodna.life.

Што адбывалася ў консульстве Польшчы

Падчас традыцыйнай штогадовай каляднай сустрэчы ў консульстве, госці спявалі каляндыя песні і выказвалі калядныя пажаданні. Там прысутнічалі генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Рачкоўскі і часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. Імпрэза праходзіла 6 снежня, калі католікі адзначаюць успамін святога Мікалая.

Хто прымаў удзел у імпрэзе

На сустрэчу запрасілі мясцовых бізнесменаў, святароў каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, ветэранаў Арміі Краёвай, дзеячоў культуры, а таксама кіраўнікоў арганізацый нацыянальных меншасцяў. Сярод апошніх на відэа патрапіў кіраўнік гродзенскага гарадскога яўрэйскага нацыянальнага аб’яднання Міхаіл Коржа.

Польшчу адкрыта назвалі ворагам, гасцей — «калабарантамі», а Армію Краёву — бандфармаваннем

«Як называецца чалавек, які спрабуе ўсядзець на двух крэслах? Карыстаецца дабротамі сваёй краіны і пры гэтым водзіць сяброўства з ворагам. Хітрун? А можа калабарант?» — сказала вядоўца навін на тэлеканале СТБ Юлія Алексяюк пра гасцей мерапрыемства.

«Незразумела, як у такой кампаніі [ксяндзоў і ветэранаў Арміі Краёвай — Hrodna.life] аказаліся праваслаўны святар або прадстаўнікі мясцовага бізнеса», — задаецца пытаннем Алексяюк.

Прапагандысткі, якія дзяжурылі пад консульствам і «лавілі» запрошаных гасцей, паспрабавалі пагаварыць з настаяцелем Барыса-Глебскай царквы Аляксандрам Балоннікавым. Ён не адказаў на пытанні і «віншаванні» прапагандыстаў і прайшоў міма.

З пытаннямі прапагандысткі накінуліся таксама на ветэранак Арміі Краёвай. Саму АК у сюжэце тэлеканала «Беларусь 1» называлі «бандфармаваннем».

Скрыншот: праграма СТВ
Скрыншот: праграма СТВ

Ці рады ветэраны Арміі Краёвай, што іх «ганарова прымаюць у консульстве»

Прапагандыстка Ксенія Лебедзева з тэлеканала «Беларусь 1» запыталася ў ветэранкі Арміі Краёвай Веранікі Себасцьяновіч, ці рада яна таму, што яе «ганарова прымаюць у консульстве» і прасіла, каб тая «хоць што-небудзь» адказала. Але Себасцьяновіч проста прайшла міма.

У другой ветэранкі Арміі Краёвай, якая перасоўваецца на вазку, Лебедзева спытала, як тая сабе адчувае, колькі ёй гадоў і ў якім яна званні.

Кіраўнік яўрэйскага аб’яднання: «Пасол Польшчы абяцаў Гітлеру, што ў Польшчы знішчаць усіх яўрэяў»

Самым доўгім атрымаўся дыялог прапагандыстак з кіраўніком гродзенскага гарадскога яўрэйскага нацыянальнага аб’яднання Міхаілам Коржам. Лебедзева пачала з таго, што Еўропа нібыта адмаўляе генацыд у Беларусі падчас Другой сусветнай вайны і перапісвае гісторыю. У дзіўным дыялогу Корж адказаў, што ўся Еўропа кіруецца з ЗША, серыял «Слуга народа» напісалі таксама ў ЗША і гэта былі нібыта першыя крокі, каб Зяленскага паставіць кіраваць Украінай. Таксама ён распавёў, што нібыта ў 1938 годзе пасол Польшчы ў Германіі паабяцаў Гітлеру, што «будуць усе яўрэі ў Польшчы знішчаны».

Журналістка тэлеканала СТБ выказала меркаванне, што раз Міхаіл Корж прыняў запрашэнне консула, значыць ён падтрымлівае «агрэсіўную» палітыку Польшчы ў адносінах да Беларус. Корж адказаў, што наадварот: не падтрымлівае, таму прыйшоў каб пагаварыць і выказаць сваё меркаванне.

Прапагандысткі чапляліся і да каталіцкіх святароў і манашак, але тыя былі больш стрыманыя ў размовах.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Европейский суд

«Для тех, кто платит, отдельная очередь?» Беларус три года ждет ВНЖ в Польше — дошло до Европейского суда

MOST
30 красавіка 2026, 18:12

Приглашение забрать польскую карту ВНЖ Тимофей (имя изменено) получил в рекордно короткий срок — всего через месяц после подачи заявления. Беларус уехал в Польшу из-за репрессий по гуманитарной...

обмен на границе

Тоже политические, шпионы и священники. Ровно за 102 года до обмена Почобута — 28 апреля 1924 года — на границе с Польшей прошел другой обмен

MOST
30 красавіка 2026, 15:19

28 апреля 2026 года на беларусско-польской границе в формате «5 на 5» обменяли политзаключенных, в том числе журналиста Анджея Почобута. Та же дата уже встречалась в истории: ровно...

депортация из Польши

«Удалось его высвободить». Ивана Мельянца, сына экс-политзаключенного, не депортируют в Беларусь

MOST
29 красавіка 2026, 19:38

22-летнего Ивана Мельянца, сына христианского проповедника и бывшего политзаключенного Сергия Мельянца, не депортируют из Польши в Беларусь. Ему удалось подать заявление о возобновлении своего дела о международной защите....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты