Нядзеля, 18 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Рэферэндум, трыбунал ці беларускі суд прысяжных. Як беларускі народ будзе вырашаць лёс Лукашэнкі?

MOST MOST
13 снежня 2022, 09:31
Гісторыі
A A
лёс лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка. Фота: ria.ru

Беларускі суд з прысяжнымі, Міжнародны трыбунал альбо рэферэндум — як народ Беларусі будзе вырашаць далейшы лёс Аляксандра Лукашэнкі? У калонцы для MOST разважае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, а раней — пасол Беларусі ў Польшчы і Францыі, міністр культуры Беларусі і кіраўнік Купалаўскага тэатра Павел Латушка.

«Правасуддзе» было хуткім. Спроба збегчы і арышт. Спехам арганізаваны трыбунал. Двухгадзінны суд па чатырох артыкулах, уключаючы «Генацыд». І неадкладны прысуд — нягледзячы на права абскарджання. Яе апошнімі словамі былі «За што? Я была вам маці». Яго — куплеты «Інтэрнацыянала» і «Я не заслугоўваю…» — заглушанае чаргой з дваццаці дзевяці куль.

Чвэрцьвекавая эпоха дыктатуры Нікалае і Алены Чаўшэску завяршаецца каля 14:50 па бухарэсцкім часе. Ён казаў, што не заслугоўвае. Народ Румыніі вырашыў інакш.

А што вырашыць беларускі?

Эра Лукашэнкі ў нашай краіне, відавочна, таксама падыходзіць да канца. Якім будзе яе фінал? Мы не ведаем.

Занадта шмат бед прынёс аўтакрат, які кіраваў Беларуссю 26 гадоў; дыктатар, які ўзурпаваў яе яшчэ на два. Занадта шмат разбурыў лёсаў.

І ўсё ж беларусы — нацыя спакойных і разважлівых людзей — еўрапейцаў у лепшым разуменні слова. Спадзяюся і шчыра перакананы: мы ўсе знойдзем сілы здзейсніць правасуддзе сумленна і па законе – калі прыйдзе для гэтага час. Праз тры гады. Дзесяць. Ці заўтра.

Як гэта можна ажыццявіць?

Рэферэндум як волевыяўленне народа

Часам беларусы згадваюць гэты варыянт як, на іх думку, найбольш справядлівы. Адзначым адразу: ён незаконны.

Пытанне будучага лёсу дыктатара (нават калі гэта першы і, спадзяемся, апошні дыктатар у гісторыі краіны) банальна не ўваходзіць у кампетэнцыю выбарчай сістэмы ў цэлым і Цэнтрвыбаркама ў прыватнасці. Парушаецца прынцып падзелу ўлады, на якім грунтуецца дэмакратыя: судзіць толькі ўлада судовая, ЦВК — ставіцца хутчэй да выканаўчай. Гэта прынцыпова розныя «галіны» дзяржсістэмы. Да таго ж рэферэндум юрыдычна складзены і патрабуе не аднаго месяца падрыхтоўкі. Гэта высокая нагрузка на краіну ў транзітны перыяд, які і без таго простым не будзе.

Увесь гэты час патрабавалася б забяспечваць бяспеку апошняга дыктатара Беларусі, а таксама належна аформіць заканадаўча яго знаходжанне ў ізалятары (што вельмі складана, бо прэцэдэнтаў такіх рэферэндумаў, па згаданых прычынах, у свеце няма).

Але нават прадставіўшы сабе ў тэорыі такі варыянт, варта адзначыць іміджавыя выдаткі падобнага рашэння. Лукашэнка — не роўна Беларусь — мы не можам ставіць дыктатара вышэй нацыянальнага заканадаўства, «падганяючы» рэгламенты пад яго. Нават у выглядзе выключэння і нават ва ўгоду правасуддзя над ім. Дастаткова, што Лукашэнка сам «падганяў» законы Беларусі пад сябе амаль тры дзесяцігоддзі.

Ілюстрацыя: MOST

Адкладзеная адплата — Міжнародны трыбунал

Першае, што прыходзіць у галаву большасці беларусаў, калі гаворка заходзіць аб пакаранні Лукашэнку за яго злачынства.

Ці здзяйсняльна гэта?

Здзяйсняльна. Але працэдура бюракратычна вельмі складаная, таму прысуд мы пачуем не хутка, калі наогул пачуем. Па вопыце трыбуналаў над ваеннымі злачынцамі Югаславіі і Руанды, на рахунку якіх масавы генацыд і этнічныя чысткі, прысуд Лукашэнку могуць вынесці гадоў праз 15-20.

Пры ўсім пры гэтым скліканне трыбунала ўсё ж цалкам рэальная перспектыва.

Суд у рамках універсальнай юрысдыкцыі

Опцыя дазваляе дэлегаваць правасуддзе над Лукашэнкам дэмакратычнай краіне з развітой судова-прававой сістэмай і вопытам разгляду спраў аб злачынствах супраць чалавечнасці. Як варыянт, Вялікабрытаніі.

Прававым абгрунтаваннем такога працэсу стануць механізмы ўніверсальнай юрысдыкцыі, у кампетэнцыі якой такія злачынствы (і іншыя асабліва цяжкія і масавыя) як раз і знаходзяцца. Такія дзеянні не маюць тэрміну даўнасці. Падазраванага могуць затрымаць амаль у любой краіне свету па запыце Інтэрпола або Еўрапола і аддаць суду ў любой з дзяржаў, прававая сістэма якой дазваляе арганізоўваць следства і правасуддзе па механізмах універсальнай юрысдыкцыі. Гэта куды хутчэй прысуду трыбунала, але таксама досыць доўга і бюракратычна складана; прычым заўсёды ёсць рызыка абвінавачванняў у адрас краіны, якая арганізуе працэдуру — у яе палітычнай зацікаўленасці, бо мы маем сітуацыю, калі адна дзяржава судзіць фармальнага кіраўніка іншай, хай і нелегітымнага.

Аднак нават да арганізацыі ўласна суда механізмы ўніверсальнай юрысдыкцыі дазваляюць уключыць меркаванага злачынца ў афіцыйны спіс падазраваных з блакаваннем рахункаў і абвясціць у міжнародны вышук. І гэта вялікі плюс.

Ілюстрацыя: MOST

Суд у Беларусі

Гэта, мабыць, і ёсць верагодны зыход лёсу Лукашэнкі — суд народа, які дыктатар зрабіў сваім закладнікам. Як будзе праходзіць судовы працэс, залежыць шмат у чым ад таго, як будуць развівацца падзеі беларускай рэвалюцыі, якая паставіць крыж на кіраванні дыктатара.

Мы разгледзім прававы сцэнарый — наколькі яго магчыма арганізаваць у транзітны перыяд, пачынаючы з першых дзён. Вось прыкладны алгарытм.

  • Арышт Аляксандра Лукашэнкі і закрыццё межаў Беларусі. Перавод праваахоўнікаў на асаблівы рэжым службы. Затрыманне злачынцаў рэжыму і прад’яўленне абвінавачванняў.
  • Арганізацыя выбараў у парламент — упершыню дэмакратычных.
  • Фарміраванне праз пераабраны парламент новага складу Вярхоўнага суда. Стварэнне паралельна люстрацыйнай камісіі — не як карнага органа, а як інструмента вызначэння кампетэнтных і бяспечных для новых дэмакратычных інстытутаў дзяржчыноўнікаў.
  • Агульнанацыянальны дыялог. Дэбаты і шырокае грамадскае абмеркаванне будучыні Беларусі, Лукашэнкі і злачынстваў беларускага рэжыму ва ўсіх інфармацыйных рэсурсах краіны. Пры гэтым знешняя адкрытасць і свабодная акрэдытацыя замежнай прэсы на ўсіх этапах транзітнага перыяду і нацыянальнага дыялогу.
  • Арганізацыя судовага працэсу. Адна з магчымых яго мадэляў — суд прысяжных — для больш шырокага грамадзянскага прадстаўніцтва і ўключэння ў працэс беларусаў, не ангажаваных парламентам або Вярхоўным судом. Пры гэтым гіпатэтычны суд прысяжных, які прымае рашэнне пра лёс экс-прэзідэнта, абвінавачанага як у міжнародных злачынствах, так і злачынствах супраць уласнага народа — беспрэцэдэнтная мера, таму павінна сур’ёзна абмяркоўвацца членамі парламента і юрыстамі.

Незалежна ад формы арганізацыі працэсу, заканадаўчай базай, хутчэй за ўсё, стане Крымінальны кодэкс Беларусі бягучай рэдакцыі. На яго падставе Вярхоўны суд (пры ўдзеле суда прысяжных ці іншым чынам) павінен прыняць рашэнне аб адказнасці Лукашэнкі за злачынствы, учыненыя на пасадзе прэзідэнта і ў перыяд незаконнага ўтрымання ўлады.

У выпадку, калі вердыкт сапраўды вынесуць па законах, якія дзейнічалі пры аўтакраце, верагодным прысудам стане пажыццёвае зняволенне пры разуменні, што пераходны ўрад увядзе неадкладны мараторый на смяротнае пакаранне з першых дзён транзітнага перыяду.

Так ці інакш, выснова напрошваецца адна. Выбар, як аб’ектыўна ацаніць учынкі і рашэнні першага і апошняга дыктатара незалежнай Беларусі, іх наступствы; якую справядлівую адказнасць палітык панясе за іх, павінен належаць закону і народу — і толькі ім. Прытым галоўнай умовай павінна стаць празрыстасць і адсутнасць сумненняў у непадкупнасці ўдзельнікаў працэсу. Любое парушэнне дасць падставу заявіць аб расправе над дыктатарам і падштурхне яго прыхільнікаў да рэваншызму.

Правасуддзе над Лукашэнкам не помста і нават не закрыццё «палітычнага гештальту». Гэта складаны грамадзянскі кансэнсус, агульнанацыянальнае падвядзенне вынікаў самай трагічнай эпохі ў сучаснай беларускай гісторыі.

Гэта першы і, напэўна, самы важны экзамен, якi павінна годна прайсці грамадства краіны, якая рыхтуецца стаць дэмакратыяй — у лепшым разуменні гэтага слова. Аб’яднаць беларусаў, а не падзяліць іх.

* * *

Прашу разглядаць гэты тэкст як запрашэнне да абмеркавання і адкрытай дыскусіі па адным з важных пытанняў транзітнага перыяду ў новай Беларусі.

Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: ГалоўнаеМеркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты