Пятніца, 13 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Гродзенскіх вучняў прывучаюць да расійскай «айчыны»

MOST MOST
20 снежня 2022, 12:09
Гісторыі
A A
гульня

На фотаздымку бачна, як вучні 10-га класа школы №27 (і адначасова члены так званага ваенна-патрыятычнага клуба «Феміда») разам пішуць адказы на пытанні квізу.

На пачатку снежня 2022 года з’явілася інфармацыя, што вучні некаторых школ Гродна бралі ўдзел у квіз-гульні, прысвечанай «русскому миру» — «Дню герояў айчыны», якая была арганізаваная Домам дзіцячай творчасці Санкт-Пецярбурга.

Заданні гэтай гульні, так і суправаджальныя агітацыйныя малюнкі паказваюць, што прадметам квізу была расійская гісторыя да расійскія «героі айчыны». На малюнку, апроч трыкалора, бачныя таксама так званая «георгіеўская», альбо «каларадская» стужка. Гэта стужка стала сімвалам узброенай агрэсіі Расіі супраць суседніх краін, у тым ліку і Украіны.

Ёсць імавернасць, што пытанні ў квіз-гульне датычыліся і ўдзельнікаў расійскай агрэсіі ва Украіне. Частка расійскіх вайскоўцаў за ўдзел у вайне атрымала званне «героя Расіі». Мяркуючы па ўсім, мэтай гэтага мерапрыемства было выхаванне беларускіх дзяцей у духе агрэсіўна-імперскага расійскага «патрыятызму».

На фотаздымку бачна, як вучні 10-га класа школы №27 (і адначасова члены так званага ваенна-патрыятычнага клуба «Феміда») разам пішуць адказы на пытанні квізу.

Навошта гэты квіз праводзілі ў Гродне

У якасці падставы для правядзення квізу называецца Дамова аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім аблвыканкамам і адміністрацыяй Цэнтральнага раёна Санкт-Пецярбурга, якую заключылі 2 верасня 2022 года. Уладзімір Каранік, які падпісаў дамову з боку Беларусі, сказаў, што асноўным яе зместам ёсць супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

Атрымалася высветліць, што ў гульні прымалі ўдзел 16-я, 20-я, 27-я і 39-я школы Гродна.

Дзецям, якія занялі высокія месцы па выніках гульні, выдавалі «дыпломы».

Хутчэй за ўсё, удзел менавіта гэтых школ у расійскім мерапрыемстве не стаў выпадковым. Напрыклад, дырэктар школы №39 Аксана Пятрова ўдзельнічала ў скліканым Лукашэнкам у 2021 годзе «Усебеларускім народным сходзе». А за паўгода да гэтага, калі была старшынёй выбарчай камісіі, падчас падліку галасоў пагражала незалежнай назіральніцы. Дырэктары школ №20 і №27, Наталля Сцяпанава і Мікалай Салянскі, адзіныя сярод прадстаўнікоў навучальных устаноў Гродзеншчыны, каго Лукашэнка ўганараваў падзякай у снежні 2020 года.

Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: Меркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

карьера в Польше

«Каждая третья примерка проходит со слезами». Модельер из Беларуси начала карьеру с нуля в Польше

MOST
12 сакавіка 2026, 18:52

На рабочий стол Алины (имя изменено) попадают и вещи премиальных брендов, которые надо подогнать по фигуре клиента, и обычные заказы на пошив одежды, и даже ростовые куклы —...

Сима

Помните бездомную собаку, которая перебежала из Беларуси в Польшу по замерзшей реке? Ей нашли хозяйку в Германии

MOST
12 сакавіка 2026, 14:34

У Симы уже есть паспорт, а скоро будет и дом. Беларуска, которая живет в Германии, узнала из интернета историю собаки, которая сама прибежала из Беларуси в Польшу по...

натарыус у Польшчы

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса. Бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс

MOST
12 сакавіка 2026, 12:43

Алесь Ляўчук звярнуўся ў Беластоку да натарыуса, каб аформіць дакументы. Усё павінна было заняць тыдзень, але выніку беларус так і не атрымаў. Натарыус адмовіўся з ім супрацоўнічаць, растлумачыўшы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты