Пятніца, 18 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Польшча ўнесла дзясятак беларусаў у санкцыйны спіс. Расказваем, хто яны

MOST MOST
22 снежня 2022, 11:06
Гісторыі
A A
санкцыйны спіс

Ілюстрацыя: MOST

Польшча ўнесла ў санкцыйны спіс 12 грамадзян Беларусі, якія падтрымалі расійскую агрэсію супраць Украіны. Санкцыйны спіс быў створаны яшчэ ў красавіку 2022 года, але дагэтуль там былі толькі расіяне. MOST даведаўся, каму з беларусаў забаранілі ўезд у Польшчу з-за падтрымкі Расіі.

У санкцыяным спісе знаходзяцца расійскія кампаніі, фізічныя асобы (у асноўным, «кашалькі» Уладзіміра Пуціна), а таксама туды ў лістападзе 2022 года трапілі беларусы. Большасць з іх — члены беларускай дэлегацыі ў АБСЕ і дэпутаты Нацыянальнага сходу.

Дэпутаты, былыя міліцыянеры, трансплантолаг

  • Сяргей Рачкоў. З’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы ад 2019 года. Неаднаразова рабіў заявы наконт паўнамаштабнай расійскай агрэсіі ва Украіне, знаходзячыся на баку Расіі. Агенцтва нацыянальнай бяспекі Польшчы адзначае, што Рачкоў заяўляў, што Польшча вінаватая ў напружанай сітуацыі на польска-беларускай мяжы і ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі.
  • Канстанцін Драздоўскі. Сенатар, член камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю. Польскія ўлады акрэсліваюць Драздоўскага як прыхільніка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і расійскай агрэсіі ва Украіне.
  • Дзяніс Карась. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, уваходзіць у дэлегацыю Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Па інфармацыі польскіх спецслужбаў, Карась сцвярджаў, што Польшча і краіны Балтыі выкарыстоўваюць міграцыйны крызіс, каб «прыцягнуць да сябе ўвагу і грошы заходніх краін».
  • Святлана Горваль. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, уваходзіць у дэлегацыю Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.
  • Іван Мамайка. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы. Былы супрацоўнік міліцыі. Мамайка абвінавачвае Польшчу ў гібрыднай дзейнасці.
  • Алег Руммо. Член Савета Рэспублікі, член камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Руммо неаднаразова выступаў у дзяржаўных медыя ў якасці эксперта па міжнародным становішчы, абвінавачваючы Польшчу ў міграцыйным крызісе.
  • Андрэй Савіных. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Польскія спецслужбы лічаць Савіных ярым прыхільнікам рэжыму, які адказны за распаўсюд матэрыялаў, што накіраваныя супраць польска-беларускіх адносін і іміджа Польшчы на міжнароднай арэне.
  • Ганна Семянюк. Намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
  • Сяргей Стэльмашок. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.
  • Ігар Таўтын. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, уваходзіць у дэлегацыю Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.
  • Валер Варанецкі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, уваходзіць у дэлегацыю Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.
  • Дзмітры Варанюк. Сенатар Савета Республікі.
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

квартира с ремонтом в Польше

Cколько зарплат уйдет на покупку двушки в Варшаве и Минске? Сравнили

MOST
18 верасня 2026, 11:11

Покупка жилья — один из самых проблемных вопросов для любой семьи. MOST посчитал, сколько зарплат нужно потратить на 50-метрову квартиру в Варшаве и Минске, а также в областных...

эмигранты должны ходить в беларусские школы

«Сентябрь — самая жесть по бюджету». Как работают в Польше родительские комитеты и сколько в них сдают денег

MOST
17 верасня 2026, 18:51

Катерина уже несколько лет живет в Польше и успела побывать в родительском комитете и в садике, и в школе, где сейчас учатся ее дети. Она рассказала MOST, как...

Чырвоны крыж

«Нам унушылі, што кожны правадыр павінен быць падобны да Сталіна». У Беластоку паставілі спектакль па «Чырвоным крыжы» Сашы Філіпенкі

MOST
17 верасня 2026, 15:06

Таццяна Аляксееўна перажыла вайну, палон мужа, савецкія лагеры і правяла дзесяцігоддзі з пачуццём віны. Гісторыю гераіні рамана Сашы Філіпенкі «Чырвоны крыж» паказаў у Беластоку беларускі тэатр «Прыехалі». Прэм’ера...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты