Нядзеля, 26 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Адвакат беларуса, які пераплыў Буг, уцякаючы ў Польшчу: яго могуць апраўдаць

MOST MOST
2 лютага 2022, 10:06
Навіны
A A
адвакат

Адвакат Віталя Томаш Віліньскі. Фота: instagram.com/wilinski_legal/

Адвакат Віталя з Брэста, які пераплыў Буг, уцякаючы ад крымінальнага пераследу з Беларусі ў Польшчу, і быў затрыманы там за незаконнае перасячэнне мяжы, распавёў Еўрарадыё некаторыя дэталі справы.

«На мой погляд, сабраныя доказы не дазваляюць устанавіць яго віну і ёсць падставы для вынясення апраўдальнага прысуду ў судзе. Акрамя таго, у адпаведнасці з міжнародным і нацыянальным заканадаўствам, асоба, якая ёсць уцекачом, не можа быць абвінавачаная ў незаконным перасячэнні мяжы», — расказвае Томаш Віліньскі.

Дагэтуль застаецца рызыка выдачы мужчыны ў Беларусь.

— Калі такі запыт будзе зроблены, я не думаю, што ў Польшчы знойдзецца суддзя, які вырашыць перадаць беларускім уладам грамадзяніна з картай паляка і статусам уцекача, — сумняваецца адвакат. — Віталь знаходзіцца ў добрым стане і нармальна абжываецца ў Польшчы. У сувязі з неабходнасцю забеспячэння інтарэсаў Віталя я не магу разгалошваць месца яго пражывання, бо ў Польшчы актыўна дзейнічаюць беларускія спецслужбы і могуць быць спробы затрымання Віталя. Тым больш што ў Беларусі выдадзены ордар на ягоны арышт.

Судовы працэс над Віталём працягнецца 11 лютага 2022 года ў акруговым судзе ў Бяла-Падлясцы. Яго могуць асудзіць на тэрмін да трох гадоў турэмнага зняволення. Да васьмі гадоў пазбаўлення волі пагражае сябрам Віталя — Барталамею і Алене, якія сустракалі мужчыну ў Польшчы. Іх абвінавачваюць у арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы.

Па словах затрыманага, ён быў прадпрымальнікам у Брэсце. Пасля падзей жніўня-2020 у Беларусі яго аб’явілі ў крымінальны вышук. Мужчына сцвярджае, што на радзіме яму пагражае каля дзесяці гадоў турмы. Таму ён нелегальна перайшоў мяжу з мэтай атрымаць палітычнае прыстанішча.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

заполнить декларацию PIT в Польше

Раскол в партии «ПиС» и налоговое послабление. Главные новости Польши за неделю

MOST
26 ліпеня 2026, 18:31

Рассказываем, что случилось в Польше с 20 по 26 июля 2026 года. Раскол в партии «Право и справедливость». Членам партии было предложено подписать декларацию о том, что они...

знакомство в Польше

Девушка сравнила польских и беларусских мужчин. С ней согласились не все

MOST
24 ліпеня 2026, 15:21

Пользовательница Threads под ником tati_romel сравнила внешность и поведение польских и беларусских мужчин. Пост вызвал спор: одни согласились с ее наблюдениями, другие заявили, что изображенные на картинке типажи...

Пікнік Letucień

AP$ENT стане хэдлайнерам беларускага фестывалю «Летуцень» у Кракаве

MOST
24 ліпеня 2026, 12:00

1 жніўня ў кракаўскім парку Jordana пройдзе сёмы фестываль беларускай культуры і музыкі «Летуцень». У праграме тры музычныя сцэны, кірмаш майстроў, адукацыйныя і дзіцячыя актыўнасці, фудкорт і сустрэчы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты