Серада, 11 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Павел Латушка: Мы знаходзімся ў сітуацыі сталінскіх рэпрэсій. Беларусь і беларусы вярнуліся ў 37-ы год

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
2 лютага 2022, 15:37
Гісторыі, Навіны
A A
Павел Латушка

Павел Латушка (справа) падчас акцыі на польска-беларускай мяжы. Фота: MOST

Улады Беларусі распачалі персанальны і публічны пераслед дыпламата, былога міністра культуры, кіраўніка Купалаўскага тэатра, а цяпер кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі. Палітык расказаў Польскаму радыё пра ціск па прозвішчы і сямейную маёмасць.

Некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка падчас свайго паслання заявіў, што беларусы, якія з’ехалі з краіны, мусяць вярнуцца дадому, пакаяцца і панесці пакаранне за свае дзеянні. «Мая вам парада: дадому, кайцеся і становіцеся на калені. Заплаціце штрафныя санкцыі за нанесеную шкоду, хаця б часткова, таму што [кампенсаваць] тое, што вы нарабілі, не хопіць ні вашай уласнасці, ні ўсяго таго, што вы запрацуеце наперад за сваё жыццё», —  сказаў Лукашэнка.

Аднак некаторым з тых, хто прыпаўзе на каленях, прыйдзецца сесці. «Мы створым грамадскую камісію і будзем арыентавацца на рашэнне гэтай камісіі. Туды ўвойдуць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, нашы парламентарыі ‒ дэпутаты і сенатары. Сустаршынямі могуць быць генпракурор, ну і наш «вястун» Рыгор Азаронак. І мы гатовыя вырашаць гэтую праблему».

Таксама прагучала думка пра маёмасць тых людзей, якія з’ехалі. Што ўлада не пакіне гэта так, як ёсць.

Вечарам таго ж дня стала вядома, што на Яну Латушка – дачку Паўла Латушкі – завялі крымінальную справу і арыштавалі кватэру, якая на яе аформленая. Праз дзень быў затрыманы стрыечны брат Паўла Латушкі Анатоль Латушка.

Павел Латушка гаворыць, што Лукашэнка, пераследуючы сваіх апанентаў, хоча вярнуць свой Status quo ў грамадстве, прыхільнасць людзей, знішчыць апанентаў.

Па словах кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, факты ціску на яго дачку і стрыечнага брата —  не адзіныя рэпрэсіўныя захады супраць яго сям’і.

—  У адносінах да некаторых блізкіх прымененыя санкцыі ў выглядзе звальнення, аднаго сваяка прымушалі зрабіць запіс на камеру, што мяне асуджае. Ён адмовіўся і быў звольнены. Ідзе ціск па прозвішчы, прыналежнасці да сям’і. Я думаю, што з улікам інфармацыі, якая была апублікаваная ўчора ў праўладным Тэлеграм канале з заяваю, што бліжэйшым часам ён распавядзе на камеру цікавыя рэчы пра мяне. Гэта значыць, што яго будуць катаваць. Але мы з ім даўно не бачыліся, не кантактавалі. Апошні раз да майго ад’езду паслом у 2012 годзе. Я апелюю да праваабарончых арганізацый прызнаць яго палітвязнем, як і тых асобаў, якія былі затрыманыя разам з ім.

Павел Латушка: «Усім беларусам раю наведаць Беласточчыну»

Апроч гэтага Павел Латушка раней заяўляў, што невядомы чалавек яму наўпрост пагражаў забойствам, увогуле пагрозы паступаюць увесь час.

— Я падаў заяву раней наконт завядзення крымінальнай справы. Яна расследуецца. Што тычыцца аховы, то я спадзяюся, што ўлады Польшчы прымаюць усе неабходныя захады, каб было бяспечна не толькі мне, але і ўсёй камандзе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, —  кажа Латушка.

Аб’яднанне былых сілавікоў Беларусі ByPol завіла, што раскрыла Вячаслава Быстрова, які быў адпраўлены ў Польшчу ў якасці беларускага агента для фізічнай ліквідацыі былых сілавікоў, а таксама Паўла Латушкі. У Беларусі Быстроў быў шматразова судзімы. Прадстаўнік ByPol, падпалкоўнік Аляксандр Азараў гаворыць, што Быстрова сілавікі прыцягвалі для распрацоўкі палітычных зняволеных і тых, хто праходзіў у найбольш значных крымінальных справах па лініі ГУБАЗіК. Цяпер гэтым чалавекам займаюцца польскія спецслужбы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа в Польше

«Спрашивали, не родственник ли мне директор». Беларуска устроилась на работу в Польше и ушла на больничный — дошло до суда

MOST
11 сакавіка 2026, 19:49

Когда у Галины (имя изменено) обнаружили серьезное заболевание, она продолжила работать в Польше. Ее рабочий контракт не предусматривал оплачиваемого больничного, но, когда стало понятно, что он может понадобиться,...

Кузница

«Был ксендзом в Беларуси — теперь возит солярку». Съездили в Кузницу и посмотрели, что изменилось за четыре месяца работы границы

MOST
11 сакавіка 2026, 17:47

В Кузнице — деревне вблизи одноименного погранперехода на польско-беларусской границе — снова шутят о дешевых беларусских сигаретах, судачат о бизнесе на солярке и зазывают оформить возврат НДС. Пункт...

Ирина Лой

«Жених может выходить к алтарю с мамой». Беларуска организует свадьбы эмигрантов в Польше

MOST
11 сакавіка 2026, 14:56

«Шеф-повар подумал, что это какая-то ошибка: не может же быть свадьба без супа», — Ирина Лой смеется, вспоминая этот эпизод своей карьеры. Ей 29 лет. По профессии она...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты