Серада, 10 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Мы і далей працягнем расказваць праўду». Гродзенскі суд прызнаў сацсеткі Кулевіча і MOST «экстрэмісцкімі»

MOST MOST
31 студзеня 2023, 10:57
Гісторыі
A A
экстрэмісцкімі

Галоўны рэдактар MOST Media Руслан Кулевіч. Фота: Наста Уткіна / MOST

Гродзенскі суд прызнаў сацыяльныя сеткі галоўнага рэдактара MOST Media Руслана Кулевіча, праграму на YouTube «Мы вернёмся», сацыяльныя сеткі MOST і лагатып медыя «экстрэмісцкай» прадукцыяй.

Галоўны рэдактар, сацсеткі і лагатып

23 студзеня 2023 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў інфармацыйную прадукцыю сацыяльных сетак галоўнага рэдактара MOST Media Руслана Кулевіча «экстрэмісцкай». Цяпер да «экстрэмісцкай» адносяцца персанальныя старонкі Руслана Кулевіча ў VK, Facebook, «Одноклассниках», Instagram. Аўтарская праграма Кулевіча на YouTube «Мы вернёмся» па рашэнні суда таксама з’яўляецца «экстрэмісцкай».

Таксама гродзенскі суд вырашыў, што «экстрэмісцкай» прадукцыяй з’яўляюцца старонкі MOST Media у Instagram, Twitter, «Одноклассниках», TitTok, лагатып медыя.

— Сябры, я вымушаны вам паведаміць важную навіну: мае сацыяльныя сеткі рэжым прызнаў «экстрэмісцкай прадукцыяй». У 2022 годзе яны прызналі такім наш медыяпраект MOST, а цяпер мае асабістыя сацыяльныя сеткі і відэапраграму «Мы вернёмся». Усе мы цудоўна разумеем, хто сёння ў Беларусі сапраўдны экстрэміст. Што зменіцца? Нічога! Наша каманда і далей працягне расказваць праўду. Журналіст — не злачынца.

— Важна! Для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі: не рабіце рэпосты і не каментуйце мае публікацыі ў профілі. Для тых, хто выехаў: робім усё як і раней. Сёння як ніколі патрэбная ваша падтрымка. Амаль 10 год я працаваў над сваёй аўдыторыяй і зрабіў сабе імя на вуліцах Гродна. Так, гэта я — той хлопец, які ганяў па горадзе на ровары і шукаў самыя крутыя навіны. Той хлопец, якога называлі «Голас вуліц» і «Самы хуткі журналіст Гродна». У 2020 годзе я вымушаны быў з’ехаць з роднага горада, краіны. Так зрабілі многія журналісты ў мэтах бяспекі. Цяпер я знаходжуся ўсяго ў 80 кіламетрах ад Гродна і будую MOST дадому. Аснова ўжо ёсць, а далей будзе больш. Беражыце сябе, не забывайце чытаць MOST і глядзець Кулевіча. Падтрымаць маю каманду вы можаце праз Patreon, — пракаментаваў Руслан Кулевіч.

MOST прызнаны «экстрэмісцкім» з вясны 2022 года

Нагадаем, 28 красавіка 2022 года беларускія «ўлады» прызналі інфармацыйную прадукцыю MOST (сайт, суполкі ў VK і Facebook, Telegram-канал) «экстрэмісцкай». Гэтае рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна.

MOST у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім». Зварот да чытачоў

MOST
16 мая 2022, 12:02
MOST

Беларускія «ўлады» прызналі інфармацыйную прадукцыю сайта і некаторых сацыяльных сетак MOST «экстрэмісцкай». Расказваем, што мы пра гэта думаем і як...

Чытаць далейDetails

Беларускія ўлады караюць за распаўсюджванне матэрыялаў, якія яны прызналі «экстрэмісцкімі». Мы заклікаем нашых чытачоў быць уважлівымі са спасылкамі на нашы навіны і матэрыялы, а таксама з лайкамі ў сацыяльных сетках.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ювелир

«Людей я уже чинил, почему бы и монеты не починить?» Хирург из Бреста открыл ювелирную мастерскую в Польше

MOST
9 снежня 2025, 20:19

Владислав Абрамович говорит спокойно и точно — так обычно говорят люди, чьи профессии требуют уверенности рук. Когда-то он оперировал детей в Брестской областной больнице. Сегодня — сидит за...

Веслав Кевляк

«Ни одной ситуации, когда меня кто-то не понял бы». Деятель Союза поляков рассказал, как в Польше его уволили из-за «восточного акцента»

Хрысціна Гараніна
9 снежня 2025, 15:31

Несколько недель работы в Польше, ни одного замечания — и внезапное увольнение «из-за восточного акцента». 59-летний Веслав Кевляк рассказал об этом в LinkedIn — и его пост вызвал...

собака в Варшаве

«Замыслили невозможное». Беларусы спасли бездомную грузинскую собаку и нашли ей дом в Варшаве

MOST
9 снежня 2025, 12:54

Куба могла быть обычной бездомной грузинской собакой, если бы случайно не встретила семью беларусов. Так началась ее история с чередой переездов, операцией, перелетом в Варшаву и поиском новых...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты