Субота, 13 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Выкладчыкі з Беларусі паедуць на канферэцыю ў Луганск. Даведаліся, хто яны

MOST MOST
8 сакавіка 2023, 11:28
Гісторыі
A A
беларускія выкладчыкі паехалі ў Луганск

Фота: muravey.su

MOST расказвае, як выкладчыкі з Беларусі збіраюцца ехаць на прарасійскую канферэнцыю ў акупаваным Луганску, і ўвайшлі нават у праграмны камітэт. Хто гэтыя людзі, як яны звязаныя з Украінай і Расіяй?

Што за канферэнцыя

12 красавіка 2023 года Луганскі ўніверсітэт, які знаходзіцца на акупаванай тэрыторыі Украіны і якім зараз кіруюць калабаранты, запланаваў правесці мерапрыемства пад назвай «Міжнародная канферэнцыя “Ваенная журналістыка ў сучасным свеце”».

Вось як у 2019 годзе ахарактэрызаваў ролю кафедры журналістыкі захопленага ўніверсітэта ў Луганску адзін з тэрарыстаў так званай «ЛНР» Іван Філіпоненка: «Именно кафедра журналистики и медиакоммуникаций год за годом выпускает подготовленных специалистов медиасферы, которые играют важнейшую роль в поддержании информационной обороноспособности нашей республики».

Сярод тэмаў канферэнцыі сустракаюцца пытанні аб «суб’ектнай пазіцыі ваенкораў» ды «прафесійнай этыцы ваенкора». Маецца вельмі яскравы прыклад трактоўкі этыкі ваенкора расіянамі і прарасійскімі калабарантамі, звязаны як раз з Луганскім універсітэтам. У акупаваным Луганску жыве Яўген Цанцэнатаў, які ў 2015 годзе быў занесены ў базу дадзеных сайта «Маратворац». У рэпартажы расійскага Першага каналу ад 1 мая 2022 года ён названы «дабраахвотнікам ЛНР». І гэты ж Яўген Цанцэнатаў, паводле допісу адной з супрацоўніц універсітэту Алены Драздовай у «ВКонтакте», з’яўляецца выкладчыкам кафедры журналістыкі і ваенкорам.

беларускія выкладчыкі паехалі ў Луганск

У праграмны камітэт гэтай канферэнцыі ўвайшлі тры выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі, а менавіта:

  • Марыя Канюшкевіч, прафесар кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • Ірына Зайцава, заведуючая кафедрай моваў сьвету факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • Елена Муратава, прафесар кафедры мовазнаўства факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пра тое, што за паняццем «ваенная журналістыка» ў дадзеным выпадку хаваецца не журналістыка, а прапаганда вайны і ўзброенай агрэсіі Расіі, сведчыць шматгадовая дзейнасць расійскіх «ваенкораў», якая разглядаецца і выкарыстоўваецца расійскім бокам як сродак гібрыднае вайны.

Што за беларускія выкладчыкі

Сакратаром згаданага мерапрыемства ёсць Наталля Каліна, якая ўзначальвае створаны ў 2021 годзе ў Луганску пры садзейнічанні расійскага фонду «Русский мир» «Кабинет Русского мира».

Прафесар Гродзенскага ўніверсітэта Марыя Канюшкевіч, якая ўвайшла ў спіс праграмнага камітэта, вядомая тым, што яшчэ ў маі 2004 года зрабіла лінгвістычную экспертызу ўлёткі па запросе следчага УКГБ Беларусі па Гродзенскай вобласці. Мэтай экспертызы было высветліць, ці змяшчае ўлётка абразу прэзідэнта. Вынікі экспертызы Канюшкевіч, у якіх гаварылася, што абраза прэзідэнта мае месца, сталі доказам па крымінальнай справе адносна жыхара Гродна Валера Леванеўскага, які быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі.

А яшчэ Марыя Канюшкевіч з’яўляецца чальцом Рады па медыялінгвістыцы Вышэйшай школы журналістыкі і масавых камунікацый Пецярбурскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Расіі.

беларускія выкладчыкі паехалі ў Луганск

Тое, што ў спіс праграмнага камітэта ўвайшла таксама заведуючая кафедрай моваў свету Віцебскага ўніверсітэта Ірына Зайцава, нядзіўна, таму што яна з 1978 года да 1999 года, а таксама з 2003 да 2008 гада выкладала ў тым самым Луганскім універсітэце. Пазней яна працаўладкавалася ў Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт Украіны ў Кіеве, але ў 2016 годзе адтуль звольнілася (фармальна паводле дамоўленасці бакоў) пасля яе паездкі ў акупаваны Крым на мерапрыемства пад назвай «Міжнародная канферэнцыя “Руская мова ў палікультурным свеце”».

У выніку Ірына Зайцава вырашыла ўвогуле пакінуць Украіну і з 2016 года працуе ды выкладае ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце.

У жніўні 2008 года, яшчэ да пачатку ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, Ірына Зайцава, якая з’яўлялася на той момант дэпутатам Луганскай абласной рады, удзельнічала ў сумеснай с крымскімі прарасійскімі дзеячамі сустрэчы на тэму пра нібыта пагрозы рускамоўнай адукацыі ў навучальных установах Крыма і Луганскай вобласці. Крыніцай пагрозы ўдзельнікі сустрэчы назвалі загады міністра адукацыі Украіны аб паступовым пераводзе адукацыйнага працэсу на ўкраінскую мову. Як выказалася тады Зайцава, «такія загады калечаць дзяцей і з’яўляюцца злачыннымі».  Дарэчы, Ірына Зайцава занесеная на сайт «Міратворац».

Што тычыцца Елены Муратавай, якая працуе на кафедры мовазнаўства факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый у Віцебскім універсітэце, то, хутчэй за ўсё, яна ўвайшла ў спіс праз знаёмства або па запрашэньні Ірыны Зайцавай, якая выкладае на тым жа факультэце.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

свечи

Багет пахнет выпечкой, а крекер — соленой карамелью. Сестры из Беларуси создают в польской деревне свечи с необычными ароматами

MOST
12 чэрвеня 2026, 18:40

В небольшой польской деревне, где живет всего около 400 человек, сестры Виталина и Дина создают вещи, которые легко представить в галерее интерьера Варшавы, Вильнюса или Берлина. В их...

конфеты ручной работы

«Бренд переезжал со мной из страны в страну». Беларуска делает во Вроцлаве конфеты ручной работы

MOST
11 чэрвеня 2026, 17:56

Анастасия Морочкова называет себя кондитером-путешественником. Она родом из Могилева, жила в Минске, работала в Литве и Латвии, а полтора года назад переехала во Вроцлав. Здесь она работает кондитером...

Анджей Почобут

«Солидарность может пробивать стены тюрем». Анджей Почобут приехал на место в Белостоке, где пять лет добивались его освобождения

MOST
11 чэрвеня 2026, 12:36

Сквер ксендза Ежи Попелушко — место, знакомое многим беларусам Белостока. В течение пяти лет здесь жители города и активисты каждый месяц проводили акции солидарности с Анджеем Почобутом, журналистом...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты