Серада, 21 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Беларускасць у маім жыцці прывіта маімі бацькамі». Павел Латушка — пра беларусаў у Польшчы

MOST MOST
17 сакавіка 2023, 09:34
Гісторыі
A A
латушка і беласток

Фота: Павел Латушка / Telegram

Кіраўнік НАУ Павел Латушка расказаў у калонцы для MOST расказаў пра этнічных беларусаў на Падляшшы, якія мерапрыемствы яны ладзілі ў бытнасць Паўла Паўлавіча консулам у Беластоку, і як не забываюцца на тое, што яны беларусы, хоць і жывуць у Польшчы.

Памятаю, у 1996-м годзе, калі пачынаў сваю працу віцэ-консулам генконсульства Беларусі ў Беластоку, у мяне адбылася сустрэча з братамі Антонам і Яўгенам Мірановічамі. Памятаю, што ў той нашай сустрэчы ўдзельнічаў яшчэ Алег Латышонак — сёння старшыня Беларускага Гістарычнага Таварыства, якое дзейнічае ў Беластоку. Усе яны — вядомыя прадстаўнікі беларускай этнічнай меншасці, якая пражывае ў Польшчы.

Памятаю, як Яўген Мірановіч тады мне сказаў: «Ніколі не называйце беларусаў, якія жывуць у Польшчы, “дыяспарай”».

«Дыяспара» — гэта тыя, хто выехаў за межы краіны свайго грамадзянства ў іншую дзяржаву і прымае рашэнне далей жыць там — па розных прычынах. Сёння, як разумеем, прычыны гэтыя для беларусаў звязаныя ў асноўным з пераследам на тэрыторыі дзяржавы свайго грамадзянства — Беларусі.

Беларусы, якія пастаянна пражываюць у Польшчы, — гэта грамадзяне Польшчы, якія нарадзіліся на тэрыторыі краіны і жывуць у ёй стагоддзямі — з пакалення ў пакаленне.

Але, нягледзячы на гэтае адрозненне, значна больш рэчаў нас аб’ядноўвае. І першае, што я хацеў бы згадаць, — стаўленне да беларускай нацыі, часткай якой па-ранейшаму адчуваюць сябе як беларусы дыяспары, так і прадстаўнікі беларускай этнічнай меншасці. І тыя, і іншыя хочуць, каб Беларусь была незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай. Нас усіх аб’ядноўвае павага да беларускай культуры і нацыянальнай мовы.

Каб лепш зразумець, што з сябе прадстаўляе беларуская этнічная меншасць у Польшчы, дастаткова з мая па верасень наведаць некалькі фестываляў у гарадах і вёсках Беласточчыны, на якіх мне ў бытнасць працы консулам і Паслом даводзілася бываць шмат разоў: у Грудку, Бельску-Падляскім, Гайнаўцы, Нарэўцы і многіх, многіх іншых.

Часам на працягу аднаго выхаднога дня можа праходзіць па некалькі фестываляў, дзе збіраюцца жыхары невялікіх вёсак, прыязджаюць людзі з суседніх вёсак і выступаюць беларускія калектывы. У 1990-я, у перыяд росквіту беларускай этнічнай меншасці ў Польшчы, такіх калектываў было каля 80-100 па ўсёй Беласточчыне.

Вы можаце падпісацца на часопіс з назвай «Часопіс», таксама на тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва» з больш чым шасцідзесяцігадовай гісторыяй існавання. Усе гэтыя гады выданне піша пра тое, чым жыве беларуская этнічная меншасць.

Я б парэкамендаваў пабываць і ў звязаных з нашым этнасам гістарычных месцах — часта яны перакрыжоўваюцца з гісторыяй праваслаўнай царквы. Напрыклад, цікава прыехаць на Спас на Святую Гару Грабарка, наведаць Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы або на Купалле зʼездзіць у Белавежу.

Не самая радасная нагода, па якой на Беласточчыне цяпер жыве новая беларуская дыяспара, разам з тым яна адкрывае новыя ўнікальныя магчымасці: спазнаць велізарны пласт культурнага багацця, назапашанага за стагоддзі беларускай этнічнай меншасцю ў Польшчы. І ў той жа час самім прыўнесці «дабаўленую вартасць» у культуру беларусаў Польшчы, а значыць, узаемаабагаціцца.

Сёння як ніколі важна адчуць і паказаць наша адзінства, нягледзячы на розніцу ў грамадзянствах і геаграфічныя адрозненні. Мы належым да каранёў аднаго цудоўнага дрэва — беларускага этнасу. Гэта цячэ ў нашых жылах, жыве ў любові і павазе да нашай мовы, нашай гісторыі, традыцый, у веры ў нашу агульную будучыню.

Таму так важна беларусам дыяспары, якія арганізуюць культурныя мерапрыемствы ў Польшчы, не забываць прыцягваць да іх і арганізацыі беларускай нацыянальнай меншасці: Беларускі саюз у Польшчы, Беларускае грамадска-культурнае таварыства, літаратурнае аб’яднанне «Белавежа». Важна запрашаць беларускіх журналістаў з такіх СМІ, як «Радыё Беласток», «Радыё Рацыя», польскага тэлеканалу TVP3, які выдае ў эфір праграмы для беларусаў Беласточчыны. Напрыклад, кожны вечар а 18:45 на «Радыё Беласток» вы можаце пачуць праграму «Пад знакам Пагоні».

Варта таксама ведаць і пра літаратурны даробак беларусаў Польшчы.

Дарэчы за гады дыпламатычнай службы мне пашчасціла пазнаёміцца з Віктарам Шведам – беларускім дзіцячым пісьменнікам. Нарадзіўся ён у невялікай вёсцы пад назвай Мора ў Бельскім павеце Падляскага ваяводства, на Беласточчыне.

Для мяне было гонарам знаёмства з Сакратам Яновічам, які жыў у мясцовасці Крынкі на мяжы з Беларуссю і пакінуў вялікі след у беларускай і польскай літаратуры і вядомым паэтам Алесем Баршчэўскім (ён жа Алесь Барскі), які напісаў шмат беларускіх вершаў. Яго радкі, на якія была пакладзена музыка, сталі папулярнымі песнямі ў беларусаў па абодва бакі ад польскай мяжы:

Мой Беластоцкі край – мая Айчына!

З табою звязаны мой лёс і доля.

Люблю лясы твае, люблю даўніны,

Кахаю шчыра бацькаўскае поле…

Ведаеце, адным з самых яскравых для мяне ўражанняў ад дыпламатычнай службы ў мае маладыя гады ў Польшчы стаў Агульнапольскі фестываль беларускай песні, які праходзіў у спарткомплексе ў Беластоку. Мне на ўсё жыццё запомнілася, як беларусы, сабраўшыся разам на гала-канцэрце, тысячамі галасоў выканалі песню Канстанцыі Буйло, фактычна гімн беларусаў замежжа:

Люблю наш край — старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе ў першы раз пазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла…

Пра беларускую культуру ў Польшчы можна распавядаць гадзінамі, можна пісаць кнігі. Многія ўжо напісаны. Але беларусы, якія цікавяцца культурай і гісторыяй, заўсёды могуць публікаваць свае новыя замалёўкі, нататкі, артыкулы, пакідаць гэта для будучай гісторыі нашага народа. І тым самым захоўваць народную спадчыну.

Беларускасць у маім жыцці прывіта маімі бацькамі, якія разумелі важнасць выхавання ў духу пазнання нацыянальнай гісторыі і культуры.

Яшчэ адным магутным стымулам адчуць, што я беларус, стала мая праца дыпламатам на Беласточчыне, калі, сустракаючыся з беларусамі Польшчы, я раптам усвядоміў: «Тут, за мяжой, у Польшчы, яны шануюць беларускую культуру і беларускае слова больш, чым мы на нашай этнічнай радзіме. Ці магу я як малады дыпламат не размаўляць на беларускай мове, калі тут беларусы на ёй размаўляюць і захоўваюць павагу да мовы стагоддзямі?»

Думаю, вельмі важна, каб як мага больш адбывалася ўзаемных сустрэч і ўзаемнага пазнання паміж этнічнымі беларусамі і беларускай дыяспарай у Польшчы.

Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: ГалоўнаеМеркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Александр Чернухо

«Говорили, что Макс Корж — русский певец». В Варшаве снимают документальный фильм о беларусской музыке

MOST
19 мая 2025, 19:58

Беларусы создали в Польше независимый продакшн Vidok. Режиссер Виталий Карабань, продюсер Каролина Шарфман и оператор Ксения Гайдук объединились, чтобы снять документальный фильм о беларусской музыке «На скрыжаванні». Через...

проездной документ иностранца

«Я хочу, чтобы мой ребенок существовал». Во Вроцлаве беларусы хотят выйти на протест против долгой выдачи проездных документов иностранца

MOST
19 мая 2025, 16:58

Беларусы, живущие во Вроцлаве, рассматривают возможность выйти на митинг против долгих сроков получения проездного документа иностранца. Эта тема обсуждается в городском чате. Дело в том, что некоторые дела...

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты