Аўторак, 3 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Час працуе супраць нас». Прадпрымальнікі з Кузніцы і Баброўнікаў не могуць працаваць. Падлічваюць страты і звяртаюцца па дапамогу

MOST MOST
23 сакавіка 2023, 10:35
Гісторыі
A A
прадпрымальнікі з баброўнікаў і кузніцы патрабуюць падтрымкі

Фота: Kurier Poranny

Каля дваццаці польскіх прадпрымальнікаў з памежных пераходаў разам з дэпутатам Робертам Тышкевічам звярнуліся да польскага ўрада з просьбай аб хутчэйшай дапамозе. Пасля спынення памежнага руху з Беларуссю кампаніі з Баброўнікаў і Кузніцы нясуць страты, якія ў канчатковым выніку прывядуць іх да краху. Сустрэча прадпрымальнікаў прайшла 22 сакавіка ў Беластоку.

Пасля закрыцця памежнага руху ў Кузніцы (9 лістапада 2021 года) і Баброўніках (9 лютага 2023 года), сёння перасекчы польска-беларускую мяжу можна толькі ў двух пунктах пропуску: «Цярэспаль-Брэст» і «Казловічы-Кукурыкі». У выніку закрыцця памежных пераходаў сур’ёзныя страты панеслі польскія прадпрымальнікі. Яны сабраліся ў Беластоку, каб звярнуцца па дапамогу да польскіх уладаў.

Даць магчымасць нармальна працаваць

—  Мы хочам заклікаць урад спыніць фестываль бяздзейнасці, які тычыцца адсутнасці дапамогі, кампенсацыі кампаніям, якія працуюць на польска-беларускай мяжы. Пасля закрыцця аўтамабільнага пераходу ў Кузніцы ў лістападзе 2021 года. 9 лютага быў зачынены апошні ў нашым ваяводстве аўтамабільны пераход у Баброўніках. Для вельмі многіх людзей гэта велізарная драма з-за немагчымасці весці нармальна бізнес, зарабляць на жыццё, выплачваць крэдыты. Узамен яны павінны цяпер звольніцца з працы, магчыма, прадаць сваю нерухомасць і наогул з’ехаць з нашага рэгіёну, — перадае словы дэпутата Роберта Тышкевіча выданне Kurier Poranny.

Ён падкрэсліў, што ўрад мае права прымаць меры для абароны бяспекі на польскай мяжы, але не мае права ўскладняць выдаткі на гэтыя дзеянні жыхароў або прадпрымальнікаў з памежжа.

— Гібрыдная вайна, якую абвясціў нам Лукашэнка, тычыцца не толькі бяспекі ўсходняй мяжы, але і эканамічнай стабільнасці ўсяго памежжа. Калі мы хочам яе выйграць, мы павінны даць тым, хто тут жыве, магчымасць нармальна працаваць, весці бізнес, жыць. Сёння гэта не так, таму што бяздзейнасць улады прыводзіць да неабходнасці закрыцця кампаній і знаходзіць велізарны водгук у жыхароў Падляшша, — тлумачыў дэпутат.

Тышкевіч нагадаў, што з 9 лютага ўрад паведамляе, што аналізуе сітуацыю і разглядае розныя варыянты магчымай дапамогі бізнесу з Падляшша. Ён дадае, што ніякіх канкрэтных рашэнняў па аказанні дапамогі няма, хоць іх настойліва патрабуюць прадпрымальнікі.

Фото: Наста Уткина / MOST

У Баброўніках сітуацыя асаблівая

Саўладальніца кампаніі Lasota-Citko, якая ўжо 21 год валодае прадуктовай крамай у Баброўніках распавяла, што яны страцілі 99% кліентаў.

— Кліенты нашай крамы на 99% былі кіроўцамі грузавікоў і пасажыры легкавых аўтамабіляў. У нас працавала некалькі чалавек, а цяпер толькі два. У нас няма кліентаў, таму ў нас няма грошай, на аплату рахункаў, на выплаты нават тым, хто яшчэ працуе. На сённяшні дзень нашы страты ў сувязі з скорапсавальным таварам складаюць больш за 70 тысяч злотых, а для нас гэта велізарная сума, — казала Аліна Сітко.

Яна запэўніла, што з моманту закрыцця пераходу прадпрымальнікі з Баброўнікаў пісалі палітыкам просьбы аб дапамозе. Цяпер яны атрымліваюць адказы ад прэм’ер-міністра, ад міністэрстваў, але канкрэтыкі там няма.

— Закон 2021 года аб кампенсацыях дапамог тым часткам прадпрыемстваў, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі пасля ўвядзення так званай выключнай зоны. У Баброўніках сёння сітуацыя асаблівая, таму па аналогіі кампенсацыя нам належыць. Мы чакаем дапамогі, але час працуе супраць нас, — падсумавала Аліна Сітко.

Без дапамогі дзяржавы мы не выжывем

На адсутнасць канкрэтных адказаў ад уладаў скардзілася і ўладальніца мытнага агенцтва Terminus, якое працуе цягам дваццаці год у Баброўніках і Кузніцы.

— Мы патрабуем, каб нас падтрымалі. Без дапамогі дзяржавы мы не выжывем. Я не ведаю, як патрапіць да ўлады, але перш чым рабіць якія-небудзь дзеянні, хай спачатку падумаюць пра наступствы. Цяпер спачатку зачыняюцца пераходы, а потым нам трэба заручыцца падтрымкай, — казала Эвеліна Грыгатовіч–Шумоўская.

У сваю чаргу, Пётр Дамброўскі, уладальнік харчовай аптовай крамы ў Беластоку, які забяспечваў памежныя крамы, цяпер мае праблему з лішкам тавару.

— Мясцовыя крамы не могуць забраць яго, бо ў іх няма кліентаў і грошай. Таму я нядаўна пераацаніў прадукты на паўмільёна злотых, таму што праз тэрмін прыдатнасці я мог прадаць іх танней або ўтылізаваць, — прызнаўся ён.

Як заявіла Агнешка Ласота, саўладальніца крамы з Баброўнікаў, прадпрымальнікі, пацярпелыя ад закрыцця мяжы з Беларуссю, могуць і не патрабаваць грошай за панесеныя імі страты, але пры гэтым дзяржава павінна вярнуць падаткі.

— Мы патрабуем вярнуць нашы падаткі, якія мы плацілі апошнія 20 гадоў, і мы справімся без вас. Нам спатрэбілася шмат гадоў, каб пабудаваць нашы сямейныя прадпрыемствы, і ў адзін дзень яны былі разбураны. Мы разумеем, што бяспека краіны — гэта самае галоўнае, але гэта не можа быць зроблена за наш кошт, — сказала жанчына ад імя аб’яднання Porozumienia Polskich Przedsiębiorców Zjednoczony Wschód і дадала, што штомесячныя выдаткі на ўтрыманне яе кампаніі складаюць 60 тысяч злотых, а ў халадзільных камерах ёсць тоны каўбасных вырабаў, якія былі выдаткаваныя марна, і што раней рынак крамы дасягаў дзясяткаў тысяч.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ніва Беласток

«Мы — тутэйшыя людзі». У Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная газеце беларусаў Падляшша

MOST
2 лютага 2026, 16:05

У Беластоцкай ратушы адкрылася фотавыстава, прысвечаная 70-годдзю першага нумара штотыднёвай газеты «Ніва». Журналістка MOST наведала яе і даведалася, як выданне больш за паўстагоддзя аб’ядноўвала беларусаў па абодва бакі...

госэкзамен по польскому языку

Беларуска дважды не могла зарегистрироваться на госэкзамен по польскому языку. А потом заплатила за курсы — и записалась «раньше времени»

MOST
2 лютага 2026, 14:15

Получив письмо о регистрации, Ульяна (имя изменено) перечитала его несколько раз. Оно означало, что после нескольких безуспешных попыток она наконец-то записана на государственный экзамен по польскому языку. Почему это...

ВНЖ в Белостоке

«В день звоню около 40 раз». Беларусы рассказали, как пытаются ускорить получение ВНЖ в Белостоке

MOST
30 студзеня 2026, 20:36

В Белостоке резко увеличились сроки рассмотрения дел о видах на жительство для иностранцев. Беларусы, чьи дела рассматриваются уже довольно давно, рассказали MOST, что предпринимают, чтобы легализоваться в Подляском...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты