Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Партызаны вымагалі, каб Беласточчына была далучаная да БНР». Краязнаўца Аляксей Трубкін — пра беларускае паўстанне на Падляшшы ў 1922-1923 годзе

Максім Шульц Максім Шульц
24 сакавіка 2023, 15:34
Гісторыі
A A
БНР і Беласток

Фота: Хаўрусмастацвта

25 сакавіка адзначаецца Дзень Волі. Менавіта ў гэтую дату ў 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У межы новай дзяржава павінна была ўвайсці і Беласточчына.

На жаль, БНР не змагла абараніць сябе, а яе тэрыторыі хутка адышлі да складу суседніх дзяржаў. Аднак да сярэдзіны 1920-х на гэтых землях дзейнічалі паўстанцы, якія верылі, што беларуская незалежная дзяржава можа адрадзіцца. Распыталі ў даследчыка гісторыі Беластока Аляксея Трубкіна пра партызанскі рух на Падляшшы, які кіраваўся ўрадам БНР.

Вярбовачныя пункты ў Беластоку. «Урад БНР пераехаў у Гародню, і там ствараўся беларускі батальён»

Да 1919 года Беласток быў акупаваны немцамі, яны трымалі яго як важны чыгуначны вузел. Сам жа гэты горад быў невялічкім мястэчкам, тады тут жыло мала беларусаў, а больш за 70 % яго насельніцтва складалі яўрэі. Таму нешта сказаць пра беларускае жыццё ў тыя часы складана. Адзінае, пра што дакладна можна гаварыць, дык гэта пра вярбовачныя пункты Беларускага батальёна, які збіраў Мікола Дзямідаў у 1919-м.

БНР і Беласток
Абвестка пра набор добраахвотнікаў у Беларускі полк падпісаная Язэпам Варонкам і Мікалаем Дзямідавым (1919 г.). Фота: прыватная калекцыя Аляксандра Мішчанкіпер

Справа ў тым, што гэта быў час, калі ўрад БНР пераехаў у Гародню, і менавіта там ствараўся беларускі батальён. Вось ім і кіраваў Мікола Дзямідаў, які, дарэчы, паходзіць з Падляшша. Невядома дзе ён дакладна нарадзіўся: ці то ў Сакулцы, ці то ў Ломжы, але вучыўся ў Беластоку. Будынак гэтай навучальнай установы захаваўся да гэтага часу, ён знаходзіцца па адрасе: Warszawska, 8.

Дзе знаходзіліся тыя вярбовачныя пункты беларускага батальёна дакладна невядома, але ёсць інфармацыя, што яны былі. На жаль, гэта ўсё, што пакуль вядома. Але пазней падзеі звязаныя з БНР на Беласточчыне ўжо стала больш. Калі гаварыць храналагічна, то гэта 1921 год.

Лагер для слуцкіх паўстанцаў і ліст у віленскую газету. «Ужо тры з лішнім месяцы мы сядзім за дротам»

У 1921 годзе, пасля слуцкага паўстання, у Беластоку, у лагеры для інтэрнаваных знаходзіліся слуцкія паўстанцы. Лагер гэты знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага ваяводскага шпіталя — гэта ўвесь той вялікі комплекс паміж вуліцамі Waszyngtona і Skłodowskiej.

Там утрымлівалі не толькі случчакоў, але і балахоўцаў, чырвонаармейцаў, пятлюраўцаў, розных паўстанцаў усіх афарбовак. То бок усіх, хто трапіў на тэрыторыю занятую Польшчай пасля савецка-польскай вайны, і каго трэба было ізаляваць, кудысьці размеркаваць і гэтак далей.

БНР і Беласток
Фота: racyja.com
БНР і Беласток
Фота: racyja.com

Трэба таксама разумець, што той лагер не быў такой турмой. З таго, што я чытаў, гэта было месцам, у якім ізалявалі розных вайскоўцаў. Да розных груп адносіліся па рознаму, але некаторых маглі нават выпускаць у горад. Магчыма гэта ў нечым падобна да таго, чым зараз з’яўляюцца лагеры для бежанцаў у Польшчы. З папраўкай на час, канешне, але мне падаецца, што гэта магло так выглядаць.

Захаваўся ліст слуцкіх паўстанцаў, праз які яны спрабавалі звязацца са сваім кіраўніцтвам і зразумець, што з імі будзе далей. Ён нават быў апублікаваны ў прэсе — у віленскай газеце «Наша думка».

Беластоцкія паўстанцы. «Яшчэ захоўвалася вера ў тое, што можна аб’яднацца з партызанамі Заходняй і Ўсходняй Беларусі»

Трэба разумець, што час пасля 1921 года, гэта такі няпэўны час для Падляшша. З аднаго боку, вайна скончылася, дамовы падпісаныя, межы праведзеныя, але з другога боку — шмат для каго ўсё гэта была яшчэ не пэўным, у тым ліку для беларусаў. Таму ў гэтым рэгіёне пачаліся паўстанні.

Паўстанцы на Падляшшы падпарадкоўваліся ўраду БНР Вацлава Ластоўскага, які знаходзіўся ў Каўнасе, і прэтэндаваў на гэтыя тэрыторыі. Кіраўніцтва паўстання падзяліла на акругі ўсю Заходнюю Беларусь, але менавіта на Беласточчыне партызаны змаглі нармальна арганізавацца.

Паводле майго меркавання, так сталася таму, што гэты рэгіён — сапраўды этнаграфічнае памежжа. Тут жылі і палякі і беларусы, і калі браць менавіта ваколіцы Беластока, то суадносіны двух народаў было 50 на 50. І вось можа з-за гэтай вастрыні, сутыкнення нацыянальных ідэй, і выбухнула паўстанне.

Партызаны вымагалі, каб Беласточчына была далучаная да БНР, бо ў той час яшчэ захоўвалася вера ў тое, што можна аб’яднацца з партызанамі Заходняй і Ўсходняй Беларусі, і падняць агульнае паўстанне. Тады ў гэта верылі, спрабавалі падключыць да гэтай справы ўсіх каго можна, падняць народ. Да сярэдзіны 1920-х у БССР верылі, што з захаду могуць прыйсці «балахоўцы» — так тады агулам называлі ўсе беларускія атрады — і нешта можа быць.

Перадусім паўстанцы займаліся нападамі на паліцэйскія пастарункі і падпаламі нейкіх складоў, асабліва з драўнінай, бо адным з напрамкаў барацьбы было змаганне з вывазам лесу. Яго лічылі багаццем беларусаў, якое незаконна вывозіцца палякамі. Адзначыць можна дзеянні партызанскага атамана Чорта.

Дакладна былі сяляне, якія дапамагалі паўстанцам. Наколькі шырокай была гэтая падтрымка, сказаць цяжка, бо тэма пакуль недаследаваная. Але ўскосна аб узроўню падтрымкі можа гаварыць тое, што паўстанцы дзейнічалі доўгі час у сялянскім асяроддзе, і ніхто іх не выдаў уладам.

БНР і Беласток
Працэс 45-ці. Фота: racyja.com
БНР і Беласток
Вера Маслоўская падчас працэсу. Фота: racyja.com

Працэс 45-ці. «Сумны канец Беластоцкай Народнай Рэспублікі»

Фінальнай кропкай паўстання, стаў так званы працэс 45-ці. Гэта суд над беларускімі паўстанцамі, які праходзіў у Беластоку ў 1923 годзе. Гэта быў найбольш гучны працэс над беларусамі ў Польшчы, які шырока асвятляўся ў прэсе: беларускай, польскай, замежнай.

Цікава, што падчас працэсу палякі не зрабілі з паўстанцаў нейкіх крымінальнікаў. Больш за тое было разуменне, што беларусы маюць нейкае права на самавызначэнне. Але з другога боку мы бачым цікавыя артыкулы ў польскай прэсе, дзе нават не згадваецца БНР. Напрыклад быў такі загаловак: «Сумны канец Беластоцкай Народнай Рэспублікі». Я думаў, можа гэта абдрукоўка якая, але не: у тэксце таксама Беластоцкая, а не Беларуская.

БНР і Беласток
Будынак суда, у якім праходзіў працэс 45-ці. Фота: racyja.com

Суд праходзіў у будынку, які захаваўся. Ён знаходзіцца па адрасе: Warszawska, 63 — цяпер там факультэт права. Гэта такі стары велічны будынак з калонамі. Працэс 45-ці скончыўся некалькімі смяротнымі прысудамі і тэрмінамі. Адной з абвінавачваных была Вера Маслоўская — па сутнасці арганізатар паўстанцкага руху на Падляшшы. Яна была асуджаная, пасля адбыцця тэрміна жыла ў Польшчы.

Калі цікавая гэтая тэма, то вельмі раю пачытаць кнігу Алега Латышонка «Жаўнеры БНР» ці пашукаць артыкулы ў газеце «Ніва».

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты