Пятніца, 12 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Клуб «Аркона»: прыкрыццё для Вольгі Бондаравай і «чырвоных казакоў»

MOST MOST
28 сакавіка 2023, 10:37
Гісторыі
A A
інфаспецназаўка бондарава

Фота: ілюстрацыя MOST

Расказваем, як гродзенскі гісторыка-патрыятычны клуб «Аркона» стаў прыкрыццём для «інфаспецназаўкі» Вольгі Бондаравай і «чырвоных казакоў», цесна звязаных з «русским миром».

Усё змяніў 2020 год

Ад 2011 года ў Гродне існуе гісторыка-патрыятычны клуб «Аркона». Цягам дзесяці гадоў, да 2021 года, ім кіраваў трэнер з айкідо Міхаіл Мікалаеў, а трэніравалі дзяцей разам з ім памежнікі Гродзенскай памежнай групы. Усё змянілася ў другой палове 2020 года. Міхаіл Мікалаеў пакінуў «Аркону» і, судзячы з усяго, з ягоным адыходам клуб спыніў трэнаванне дзяцей. А новымі кіраўнікамі клуба сталі Дзмітры Варанцоў ды ягоная намесніца вядомая «інфаспецназаўка» Вольга Бондарава.

І ў тым жа 2020 годзе, у верасні, з’явілася старонка клубу «Аркона» ў сацсетцы «ВКонтакте», зместам якой с самога пачатку сталі перапосты розных дзеячоў «русского мира».

Вельмі імаверна, што апісаныя вышэй змены былі звязаныя з рэакцыяй прарасейскіх сілаў на масавыя пратэсты 2020 года.

Паводле справаздачаў аб дзейнасці «Арконы» за 2020 і 2021 годы, якія падаваліся ва ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама,  напрамкамі дзейнасьці клуба пасля змены кіраўніцтва сталі: па-першае, удзел у праўладных мітынгах і, па-другое, удзел у мерапрыемствах, у якіх задзейнічаныя дзеці, з мэтай распаўсюду расійскай «версіі» гісторыі і сучаснасці Беларусі.

інфаспецназаўка бондарава
Фота: ілюстрацыя MOST

Абедзве згаданыя справаздачы падпісаныя Дзмітрыем Варанцовым у якасці старшыні клуба «Аркона».

Бондарава працуе ў абласным цэнтры турызму і краязнаўства?

У справаздачы за 2021 год пад нумарам шэсць стаіць мерапрыемства пад назвай «Экскурсія для вучняў гімназіі № 10 г. Гродна ў 6 АМБР». У акаўнце Дзмітрыя Варанцова ў сацсетцы «ВКонтакте» ёсць здымак, зроблены падчас экскурсіі, на якім бачныя Дзмітры Варанцоў і Вольга Бондарава. Яны стаяць ля будынку музея баявой славы 6-ай механізаванай брыгады. Паводле архіва навінаў на старонцы гімназіі №10, такая экскурсія сапраўды адбылася, але сказана, што яе праводзілі супрацоўнікі Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства. На старонцы цэнтра турызму і краязнаўства таксама ёсць згадка пра гэтую экскурсію, і пацверджана, што яе арганізоўвала менавіта гэтая ўстанова.

Такім чынам, можна лічыць, што на той момант Дзмітры Варанцоў і Вольга Бондарава былі, а мо і зараз ёсць, супрацоўнікамі Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства, які падпарадкоўваецца Галоўнаму ўпраўленню адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

інфаспецназаўка бондарава
Фота: ілюстрацыя MOST

Дарэчы, часам Бондарава падпісвала звароты не як намесніца, а як выконваючая абавязкі старшыні клуба «Аркона». Напрыклад, так яна падпісалася пад зваротам супроць прысваення Астравецкай бібліятэцы імені Адама Мальдзіса.

Сувязі з Расіяй

І Дзмітры Варанцоў, і ягоная намесніца Вольга Бондарава з’яўляюцца чальцамі Камуністычнай партыі Беларусі. Як высветлілася, Дзмітры Варанцоў узначальвае «Беларускі казачы рух чырвоных казакоў імя маршала Будзёнага», які ёсць часткай створанага ў Расіі «Міжнароднага саюзу чырвоных казакоў». Паводле тэксту прысягі беларускіх «чырвоных казакоў», яны абавязуюцца «абараняць гісторыю СССР», а таксама «абараняць ад хлусьні і паклёпа Леніна і Сталіна».

Яшчэ адным актывістам сучаснай «Арконы» з’яўляецца Аркадзь Гартунг, чалец «Рэспубліканскай партыі труда і справядлівасці», якая падтрымлівае цесныя сувязі з расійскай партыяй «Справедливая Россия». Разам з Дзмітрыем Варанцовым Аркадзь Гартунг уваходзіць у склад «чырвоных казакоў».

інфаспецназаўка бондарава
Фота: ілюстрацыя MOST

Апрача гэтага, ён з’яўляецца старшынёй праўлення зарэгістраванага у тым жа 2020 годзе грамадскага аб’яднаньня «Таварыства Элізы Літвінкі». Першым жа публічным мерапрыемствам навастворанага таварыства стаў удзел у мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі ў жніўні 2020 года. І дзеля гэтага Аркадзю Гартунгу, як бачна, патрабавалася прыкрыцца імем Элізы Ажэшкі.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты