Аўторак, 9 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Калі яны не баяцца ісці пад рускія танкі, то і я не пабаюся напісаць». Гродзенскі святар выступіў супраць вайны і з’ехаў з Беларусі

MOST MOST
19 красавіка 2023, 14:28
Гісторыі
A A
беларусский священник выступил против войны

Фото: MOST

Праваслаўны святар Георгій Рой служыў у Гродне, быў выкладчыкам мінскай духоўнай акадэміі. У 2020 годзе асудзіў фальсіфікацыю выбараў і масавыя рэпрэсіі, а ў 2022 выступіў супраць вайны ва Украіне. Пасля гэтага ён быў вымушаны з’ехаць у Літву з-за пераследу. Там ён перайшоў у юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхата.

З’ехаў, таму што прыходзілася маўчаць

У красавіку 2022 года Георгій Рой падпісаў зварот святароў РПЦ з заклікам да прымірэння і заканчэння вайны ва Украіне. З-за палітычнага пераследу ён павінен быў з’ехаць з краіны.

— Па-першае я сказаў бы так: таму што прыходзілася маўчаць, таму я і з’ехаў, бо жыць з заткнутым ротам вельмі цяжка, прынамсі для мяне. Але сказаць так, што я поўнасцю маўчаў гэты год — гэта было б не зусім правільна. Усе ж такі пісаў і больш мая крытыка тычылася тых іерархаў, свяшчэннікаў, якія сталі так адкрыта публічна апраўдваць гэтую вайну і агрэсію. І я пісаў, што гэта антыхрысціянства. Што так быць не павінна. Што гэта справа Антыхрыста: прыкрывацца Хрыстом і апраўдваць зло. І так я гэта ўспрымаю.

Асуджаюць тых, хто супраць вайны

— У сучаснай рускай праваслаўнай царкве гоняць і асуджаюць тых, хто супраць вайны, а тых, хто падтрымлівае і прамаўляе жудасныя рэчы, заклікаючы да забойстваў, такія пропаведзі свяшчэннікаў, іх мноства, ім ніхто нічога не кажа. І ёсць такі літургічны зварот падчас богаслужэння, калі адзін свяшчэннік звяртаецца да другога і кажа: «Хрыстос пасярод нас», а іншы адказвае: «І ёсць, і будзе».  Дык вось я не магу сказаць: «Хрыстос пасярод нас» тым іерархам, тым свяшчэннікам, якія апраўдваюць вось гэтае зло, якія апраўдваюць гэтую вайну. Я не магу ім так сказаць. І я пісаў, звяртаючыся да іх, некаторым прама называў і казаў, што мы не можам быць у адзінстве. І фактычна мой пераход — гэта рэакцыя на тое, што гэтыя людзі не асуджаныя царквой, гэта значыць, што царква афіцыйна прымае вось гэтую пазіцыю. Я не магу з імі быць на адной літургіі. Калі я не магу з імі быць на адной літургіі, то значыць, я лепш пайду ў тую праваслаўную юрысдыкцыю, дзе такіх людзей, з якімі я не магу раздзяліць літургію, я не сустрэну, — кажа святар.

беларусский священник выступил против войны
Фото: MOST

«Гэта свайго роду цуд»

Протаіерэй Георгій кажа, што для яго «адкрыліся дзверы», бо пераход у юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхата— гэта вельмі складаная справа і «можна нават сказаць, што гэта свайго роду такі цуд, што я змог перайсці».

— Справа выглядае так: ёсць адзіная праваслаўная царква. І казаць, што я перайшоў з адной царквы ў другую — гэта не зусім карэктна. Правільна казаць, што ёсць розныя праваслаўныя юрысдыкцыі ў адзінай агульнай царкве. І такіх юрысдыкцый 16, калі я не памыляюся. І перайшоў з адной праваслаўнай юрысдыкцыі ў другую. З-пад улады аднаго патрыярха, пад уладу іншага патрыярха. Але я застаўся праваслаўным свяшчэннікам. Таму, мне нават смешна, калі людзі, якія моцна падпалі пад уплыў прапаганды крамлёўскай, кажуць: «Ой, ты ўжо там нібыта не праваслаўны». Не, гэта не так, — расказвае Георгій.

«Там не склалася, тут склалася»

— Я думаў пра тое, каб звярнуцца да мітрапаліта польскага і там працягнуць служэнне. Але ведаеце, там не склалася, тут склалася. Можа калі б я быў больш настойлівым, калі б больш настойліва прасіў месца ў беларускай царкве, цалкам магло быць, што я быў бы клірыкам польскай царквы. Але так склаліся абставіны. Ну і сапраўды я заўсёды з павагай ставіўся і асабіста да патрыярха Варфаламея і ўвогуле да канстантынопальскай царквы. Гэта царква сапраўды такая інтэлектуальная, тэалагічна адукаванае духавенства. І мне гэта імпануе, — кажа Георгій.

Некаторыя выказалі разуменне, а некаторыя — не

— Вышэйшае беларускае святарства адняслося негатыўна і гэта цалкам прадбачаная сітуацыя, што яны аднясуцца негатыўна да такога майго рашэння. Але шэраговае святарства, многія, з усёй Беларусі, я атрымаў мноства паведамленняў падтрымкі, і вось святары выказваюць разуменне гэтаму майму кроку. Калі ты знаходзішся ў царкве, у якой апраўдваюць вайну, разбурэння, пакуты людзей, вельмі шмат свяшчэннікаў з гэтым не згодны і яны цалкам зразумелі мой крок.

беларусский священник выступил против войны
Фото: MOST

«Калі яны не баяцца ісці пад танкі, я не баюся напісаць»

Георгій Рой быў адным з першых беларускіх святароў у 2022 годзе, які асудзіў вайну.

— Канешне, была боязь. Мы ўжо ведалі пасля 2020 года, што можа быць усе, што заўгодна. Але я настолькі быў уражаны мужнасцю і адвагай украінскага народа, што я падумаў, што калі яны не баяцца ісці пад рускія танкі,  то і я не пабаюся напісаць. Ну і потым мяне выклікалі, размаўлялі. Далі зразумець: ці ты будзеш маўчаць, ці будзем размаўляць з табой па-іншаму, — расказвае Рой. — Для мяне гэта была справа годнасці, мабыць, мне было б цяжка жыць, калі б я прамаўчаў. Дзякуй богу, што гэта было сказана. І дзякуй богу, што для мяне гэта не скончылася брутальнымі формамі пераследу. Хаця цалкам такое магло быць. Верагоднасць таго, што я мог таксама апынуцца ў заключэнні, яна была досыць вялікая.  З’язджаць з Беларусі было цяжка, асабліва развітвацца з радзімай і роднымі.

— Мне было вельмі страшна, што мае дзеці будуць расці не ў свабодзе, што яны будуць яе ўпітваць з маладых гадоў. Канешне, рызыкоўна, боязна, але мы зрабілі гэты крок. І спадзяемся на Бога, што Гасподзь не пакіне нас і мы зможам прайсці годна і гэты этап нашага жыцця. І вернемся, — кажа Георгій.

Цалкам інтэрвью глядзіце ў відэа:

Тэгі: ВідэаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кароль Навроцкий

Беларуска создает кукол-мотанок. Одну из них подарили президенту Польши

MOST
9 чэрвеня 2026, 15:23

Ангелочка, созданного беларуской Ольгой Пашкович, в январе подарили президенту Польши Каролю Навроцкому. Делать куколок-мотанок мастерица начала в эмиграции, и всего за несколько лет они разлетелись по миру, в...

штрафы для водителей в Польше

Поляки обсуждают в соцсетях, нужно ли запретить обмен иностранных водительских прав на польские без экзамена

MOST
9 чэрвеня 2026, 13:10

В польских группах в соцсетях активно обсуждают, стоит ли ввести дополнительный экзамен на вождение для иностранцев, которые обменивают национальные водительские права на польские. Поводом стала резонансная авария под...

врач

«Люди стесняются вызвать скорую». Беларуска работает дежурным врачом в Польше и выезжает на констатацию смерти

MOST
8 чэрвеня 2026, 18:58

Юлия работает врачом в Польше, в учреждении, которое оказывает помощь в ночное время, выходные и праздничные дни (NPL). К ней пациенты приходят, когда обычные поликлиники уже закрыты, а...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты