Аўторак, 20 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«А з якой і да якой гадзіны працуе рынак Касцюшкі?» Як у Беластоку ладзяцца бясплатныя экскурсіі па-беларуску

Максім Шульц Максім Шульц
25 красавіка 2023, 16:21
Гісторыі
A A
Экскурсии в белостоке

Фото: Beer&History

Гэтай вясной на вуліцах Беластока можна пабачыць групы людзей, якія спыняюцца каля розных будынкаў і нешта ўважліва слухаюць па-беларуску. Справа ў тым, што з’явіліся экскурсіі, якія праводзіць Алесь Кіркевіч — адзін з заснавальнікаў гістарычнага клуба Beer&History. Гэта першыя пазнавальныя прагулкі па сталіцы Падляшша, якія амаль рэгулярна ладзяцца для беларусаў і па-беларуску.

Спыталі Алеся пра тое, як узнікла такая ідэя, па якіх маршрутах водзяць людзей, як рэагуюць палякі, калі бачаць шмат беларусаў у адным месцы, і дзе яшчэ, акрамя Беластока, плануюць рабіць экскурсіі.

«Хтосьці прыходзіць, каб проста сустрэцца, паглядзець на людзей, сябе паказаць». Як усё пачыналася

Першая пробная экскурсія адбылася яшчэ мінулай восенню, яе правёў Аляксей Трубкін. Нягледзячы на тое, што было даволі холадна, прыйшло шмат людзей.

— Тады мы прагуляліся праз увесь цэнтр — ад касцёла Святога Роха да тэатра імя Аляксандра Венгеркі. І было шмат падзяк, шмат пытанняў, быў інтарэс. І мы падумалі: а чаму б не рабіць такія экскурсіі і далей, бо ніхто ж іх не робіць па-беларуску ў Беластоку. А беларусы не заўсёды могуць прыходзіць на польскамоўныя экскурсіі: хтосьці праз моўны бар’ер, хтосьці праз псіхалагічны.

Алесь, Аляксей і Дар’я Палынская — так зараз выглядае каманда праекта — вырашылі пачакаць да вясны, калі пацяплее. За гэты час былі распрацаваныя першыя маршруты. Галоўная іх мэта — паказаць беларусам Беласток, бо часта людзі жывуць тут даволі доўга, а ведаюць толькі пра рынак Касцюшкі, парк і палац Браніцкіх, тры гандлёвыя галерэі, месца жыхарства і працы.

Экскурсии в белостоке
Фото: Beer&History

— І вось мы пачалі вадзіць. І так у нас з’явілася агульная экскурсія па Беластоку, яшчэ адна аглядная, яўрэйскі маршрут, маршрут па сусвету Браніцкіх і Весялоўскіх — уласнікаў Беластока. Зусім нядаўна мы паспрабавалі прайсціся па вуліцы Варшаўскай. І попыт ёсць, людзі прыходзяць самі, прыходзяць з дзецьмі. Хтосьці ходзіць каб атрымаць гістарычную інфармацыю, хтосьці каб проста сустрэцца, паглядзець на людзей, сябе паказаць.

«Пожалуйста, по-русски». На якой мове экскурсіі і што гавораць палякі

Спрэчак пра тое, на якой мове рабіць экскурсіі, не было. Хоць шмат беларусаў і гавораць па-руску, але ўсё яны выдатна разумеюць беларускую. Таму каманда вырашыла ладзіць пазнавальныя прагулкі толькі на роднай мове, і пакуль незадаволеных не было. Што датычыцца польскай, то ў Беластоку такіх экскурсій хапае — гэты напрамак тут добра развіты.

— З украінскай мовай у нас быў смешны момант. Мы аб’явілі экскурсію па-украінску, я валодаю ёй, бо жыў калісьці ў Львове. І на яе прыйшлі беларусы. Была толькі адна ўкраінка з Харкава, якая сказала: «Пожалуйста, по-русски». То бок мы адкрытыя, але я не бачу цікавасці з украінскага боку. Калі нешта зменіцца, то калі ласка.

На экскурсіі прыходзяць, у асноўным беларусы. Але палякі, якія праходзяць міма, часта спыняюцца і слухаюць, спрабуючы зразумець пра што ідзе гаворка і на якой мове.

— Былі камічныя выпадкі, калі да экскурсіі чапляецца нейкі дзед і пачынае казаць тыя факты, якія ён ведае. Напрыклад пра помнік маленькаму Заменгофу адзін стары пачаў расказваць, колькі на ім скралі тысяч злотых. Але негатыву ніякага ніколі не было.

Экскурсии в белостоке
Фото: Beer&History

«На Варшаўскай, у дварах, ёсць проста гатовыя фатазоны». Навошта людзі прыходзяць на экскурсіі

Экскурсіі ладзяцца па нядзелях. Бывае і такое, што яны пераносяцца на наступны тыдзень, па розных прычынах. Пачатак звычайна ў 14:00, каб людзі паспелі адысці ад суботы.

— У нас быў вопыт, калі мы рабілі экскурсію 26 сакавіка ў 11:00 і прыйшло вельмі мала людзей. Мы не ўлічылі, што людзі адыходзяць пасля святкавання Дня Волі. Таму трэба ўлічваць і такія моманты.

На пазнавальныя прагулкі прыходзіць каля 30 чалавек, бывала, што збіралася пад 50, але за колькасцю каманда не гоніцца — калі будзе 10-15 удзельнікаў, экскурсія ўсё роўна пройдзе.

Алесь гаворыць, што інтарэс ёсць, і розныя людзі цікавяцца рознымі маршрутамі. Тыя, хто толькі пераехаў у Беласток наведваюць аглядныя экскурсіі. Бывала нават такое, што чалавек у горадзе толькі 3-4 дні, і адразу ідзе на прагулку.

— А калі ты ўжо нейкі час жывеш тут, то табе цікава пабываць у тых месцах, дзе ты не быў. Не на рынку Касцюшкі, не ля палацу Браніцкіх, а на ўскраіне, ці зайсці ў двары міма якіх кожны дзень ездзіш. Тут ёсць шмат цікавезных двароў, дзе захаваліся мікраархітэктурныя дэталі, аканіцы на вокнах, старыя шыльды. Напрыклад, на Варшаўскай, у дварах, ёсць проста гатовыя фатазоны. І чалавек бы ніколі не падумаў, што такое ёсць побач, варта толькі зайсці ўнутр.

«Адзін раз прыйшлі дзве дзяўчыны, і прапанавалі пайсці на пікнік». Як людзі дзякуюць і камунікуюць

Экскурсіі праводзяцца бясплатна. Але вітаюцца данаты. Людзі дзякуюць ахвотна, у асноўным грашыма, але бывае, што частуюць салодкім з Беларусі, напрыклад, халвой у шакаладзе. Здараюцца і больш цікавыя гісторыі.

— Адзін раз прыйшлі дзве дзяўчыны, і пасля экскурсіі прапанавалі пайсці на пікнік. У той дзень была праваслаўная Пасха, і яны ўзялі з сабой віно і яйкі свянцоныя. Гэта было для мяне такім шокам: яны нас не ведаюць, я іх не ведаю. Ну мы і яшчэ колькі чалавек пайшлі, пасядзелі, папілі віна. Такія вось прыемныя і душэўныя моманты здараюцца.

Экскурсии в белостоке
Фото: Beer&History

Пасля таго, як экскурсіі заканчваюцца, заўсёды застаецца нейкая колькасць людзей, якія хочуць пакамунікаваць, задаць пытанні, нешта прапанаваць. Алесь кажа, што нейкіх смешных пытанняў пакуль не было, але ён заўсёды ўспамінае паведамленне ў адным з беларускіх чатаў Беластока.

— Там нехта спытаўся: «А з якой і да якой гадзіны працуе рынак Касцюшкі?» І самае смешнае, што чалавек мае рацыю, але спазніўся з пытаннем гадоў на сто, бо калісьці на гэтай плошчы сапраўды былі рынкавыя дні, калі яна працавала як рынак.

«Нават Беласток 1990-х — гэта вельмі цікава». Якія маршруты з’явяцца ў будучым

Алесь кажа, што хутка з’явяцца новыя маршруты, якія пакажуць Беласток з розных незвычайных бакоў. Напрыклад, ужо зараз распрацоўваецца план прагулкі па вуліцы Млыновай. Будзе таксама экскурсія па Баярам, прысвечаная драўлянай архітэктуры. А яшчэ ёсць жаданне зрабіць маршрут па Беластоку 1930-х гадоў, калі ён быў гангстэрскім горадам. Такая экскурсія можа быць касцюміраванай і з квэстамі.

— Цікава б было зрабіць маршрут па Беластоку часоў сацыялістычнай Польшчы, бо гэта таксама ўжо гісторыя. І нават Беласток 1990-х — гэта вельмі цікава. Як адбывалася кантрабанда, бандытызм. Тым больш, што ёсць шмат гродзенцаў старэйшага ўзросту, якія зараз апынуліся ў Беластоку, і памятаюць горад тых часоў, бо вазілі кантрабанду: золата, цыгарэты, спірт, усё, што заўгодна. Гэта таксама ўжо Беласток якога не існуе — няма тых рынкаў, вакзалаў, ужо ўсё выглядае па-іншаму.

Яшчэ адзін напрамак, які Алесь з камандай хочуць рэалізаваць — паездкі ў іншыя гарады Польшчы. Перадусім, у падляскія — Тыкоцін, Гайнаўку, Супрасль і іншыя. Такія выезды ўжо будуць па квітках, бо іх падрыхтоўка будзе вымагаць шмат часу і рэсурсаў.

Алесь кажа, што першым такім горадам абавязкова стане Тыкоцін. Бо гэта былы цэнтр рэгіёну, які ў часы Рэчы Паспалітай быў нашмат важнейшым за Беласток, які тады з’яўляўся, па сутнасці, вёскай. А яшчэ недалёка ад Тыкоціна штомесяц праводзіцца вялізны кірмаш, такі сабе дзікі рынак, дзе на плошчы, роўнай некалькім футбольным палям, проста з зямлі прадаецца антыкварыят, падляскія прысмакі, сала, квас.

— Тыкоцін — гэта суперскі мега-горад. Там захавалася і сінагога, і вялізны касцёл, там ёсць крутая местачковая забудова, брукаванка, ёсць афігенны мост, які цалкам быў прывезены з Германіі пасля вайны. Там ёсць адбудаваны прыватнікам замак XV-XVI стагоддзя. Тут спыняліся каралі, адтуль гналі тавары на Балтыку, за гэты горад былі бітвы, яго бралі шведы.

Алесь адзначае, што паездкі за межы Беластока будуць запатрабаваныя. Ужо зараз ёсць шмат людзей, якія недадаюць экскурсіі, і ім хочацца чагосьці большага. Таму праект будзе абавязкова развівацца.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Александр Чернухо

«Говорили, что Макс Корж — русский певец». В Варшаве снимают документальный фильм о беларусской музыке

MOST
19 мая 2025, 19:58

Беларусы создали в Польше независимый продакшн Vidok. Режиссер Виталий Карабань, продюсер Каролина Шарфман и оператор Ксения Гайдук объединились, чтобы снять документальный фильм о беларусской музыке «На скрыжаванні». Через...

проездной документ иностранца

«Я хочу, чтобы мой ребенок существовал». Во Вроцлаве беларусы хотят выйти на протест против долгой выдачи проездных документов иностранца

MOST
19 мая 2025, 16:58

Беларусы, живущие во Вроцлаве, рассматривают возможность выйти на митинг против долгих сроков получения проездного документа иностранца. Эта тема обсуждается в городском чате. Дело в том, что некоторые дела...

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты