Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Асацыяцыя «БелБрэнд» — адзін з рупараў «русского мира» ў Беларусі

MOST MOST
15 мая 2023, 14:09
Гісторыі
A A
ассоциация белбренд

Фота: MOST

Расказваем пра асацыяцыю «БелБрэнд» — арганізацыю, якая займаецца ваенна-патрятычным выхаваннем беларускіх школьнікаў. Яе кіраўнік Альберт Таіпаў — былы сілавік — нядаўна падпісаў зварот да Пуціна, у якім падтрымаў расійскую агрэсію ў дачыненні да Украіны. Чым займаецца «БелБрэнд» і з кім звязаны Таіпаў — чытайце ў нашым матэрыяле.

«БелБрэнд» Таіпава

На пачатку мая 2023 года вучняў-кадэтаў са школы №152 у Мінску адправілі ў расійскі горад Іжэўск, дзе яны ўдзельнічалі ў «парадзе перамогі» 9 мая, а таксама спявалі ў хоры «ZA отцов и сыновей». Сярод песняў, якія дзеці былі вымушаныя спяваць, была песня пад назвай «Победа за нами», якая праслаўляе напад Расіі на Украіну і дзеянні расійскіх акупантаў.

Уцягванне вучняў школы ў расійскае «победобесии» пачалося яшчэ раней — з лютага 2023 года, калі ў гэтай навучальнай установе было абвешчана пра старт праекту ваенна-патрыятычнага выхавання школьнікаў Мінску і Іжэўску «Нашчадкі Перамогі» («Наследники Победы»). Каардынаваць яго ўзяліся з расійскага боку — Саюз ветэранаў (Удмурцкае аддзяленне), а з умоўна беларускага боку — асацыяцыя «БелБрэнд».

Кіраўнік «БелБрэнда» Альберт Таіпаў асабіста суправаджаў у маі дзяцей у Расію, а ў Іжэўску сустракаўся з прадстаўнікамі удмурцкага чыноўніцтва.

Альберт Таіпаў узначальвае асацыяцыю «БелБрэнд» з пачатку яе ўзнікнення, з 2010 года. У аўтабіяграфіі на старонцы «БелБрэнда» Таіпаў піша, што ён ад 1980 да 1993 года служыў ва Узброеных сілах, праваахоўных органах ды падраздзяленнях спецпрызначэння ў Расіі і Беларусі.

Як удалося высветліць, прынамсі станам на 2007 год Альберт Таіпаў уваходзіў у склад асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння МУС Беларусі «Честь», якой кіруе Дзмітры Паўлічэнка. Таіпаў як прадстаўнік асацыяцыі «Честь» удзельнічаў у судовым працэсе па позве Валянціны Свяцкай аб абароне гонару і годнасці.

Прасоўваннем праекту «Нашчадкі Перамогі» ў беларускія школы Альберт Таіпаў займаўся яшчэ ў 2015 годзе, тады яшчэ без згадкі «БелБрэнда», а як чалец расійскага Саюзу ветэранаў. У красавіку 2015 года з удзелам кіраўніцтва мінскай гімназіі №146 у рамках згаданага праекту ля Мінску адбылася гульня «Зарніца». На здымках бачна, што дзеці, якія стаялі тады на пастраенні, мелі прычэпленыя да адзення «георгіеўскія» стужкі, што сталі сімвалам расійскай агрэсіі.

У культурных мерапрыемствах, якія арганізуе «БелБрэнд», рэгулярна ўдзельнічаюць супрацоўнікі расійская амбасада ў Беларусі і «Россотрудничества».

А ў красавіку 2019 года арганізаванае «БелБрэндам» у Лондане адкрыццё «тыдня беларускага мастацтва»  адбылося ўвогуле ў будынку аддзялення «Россотрудничества» ў Вялікабрытаніі. І прымеркаваная гэтая імпрэза была да так званага Дня яднання Беларусі і Расіі.

Гродзенская вобласць і «БелБрэнд»

Значная частка гэткіх культурных  мерапрыемстваў прыходзіцца на Гродзенскую вобласць. Напрыклад, ужо два разы, ў 2021 і 2022 годзе, «БелБрэнд» і Альберт Таіпаў былі арганізатарамі фестываля гістарычнай реканструкцыі «Легендарныя эпохі» ў Зельве. У 2021 годзе фестываль наведаў саветнік-пасланнік амбасады Расіі ў Беларусі Пётр Фралоў, а на старонцы асацыяцыі «БелБрэнд» ў ВК у допісу, прысвечаным фэстывалю, згадвалася пра «мяккую сілу» ды «глыбокае пачуццё ўпадобы паміж чальцамі расійскай і беларускай грамадскасці». А ў 2022 годзе на фестываль у Зельву прыязджаў выконваючы абавязкі саветніка-пасланніка расейскай амбасады Станіслаў Макаранка.

Дарэчы, калі ў 2021 годзе на фестывалі перыяд Другой сусветнай вайны яшчэ не быў закрануты рэканструкцыяй, то ўжо ў 2022-м адбылася інсцэніроўка бою Другой сусветнай, якую арганізатары ў духу прапаганды называлі Вялікай Айчыннай.

Апроч кіраўніцтва створанай у Беларусі асацыяцыяй «БелБрэнд», Альберт Таўпаў з’яўляецца дырэктарам створанага у Расіі таварыства з доўгай назвай «ООО “Евразийский симфонический оркестр международной музыкальной премии Евразийского Экономического Союза “БелБренд Эворд”». Пры гэтым афіцыйны адрас гэтай арганізацыі (горад Іжэўск, вул. Леніна, д. 38, офіс 2) поўнасцю супадае з адрасам, па якім знаходзіцца Удмурцкае аддзяленне расійскага Саюзу ветэранаў — арганізацыя, чальцом якой ёсць Таіпаў. Гэта з’яўляецца яскравай ілюстрацыяй таго, як культурніцкая дзейнасць «БелБрэнда» выступае шырмай для расійскіх ды прарасійскіх сілавікоў.

У снежні 2021 года было абвешчана, што асацыяцыя «БелБрэнд» стала чальцом Кангрэса расійскіх суайчыннікаў у Беларусі (КСОРС). 30 мая 2022 года Альберт Таіпаў, сярод іншых, падпісаў зварот да Пуціна з падтрымкай узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

таксист в Польше

«Встал за трибуну — как настоящий обвиняемый». В Польше беларусский мальчик упал с самоката — и оказался в суде

MOST
2 снежня 2025, 15:46

Катаясь на самокате по Белостоку, 11-летний Андрей упал и ударился головой. Мальчику вызвали скорую, наложили швы, оставили в больнице на ночь, а потом успокоили: все обошлось. Но оказалось,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты