Субота, 7 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларусы, «рускія», «тутэйшыя», «свае». Кім сябе лічаць жыхары Падляшша?

MOST MOST
5 чэрвеня 2023, 15:56
Гісторыі
A A
беларусы падляшша

Фота: Beer&History

Пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці жыхароў Падляшша абмеркавалі падчас дыскусіі з цыклу «Свае пра сваЁ», якія ладзіць беларускі гістарычны клуб Beer&History на пляцоўцы каворкінга MediaPortBelarus.

На думку прафесаркі Святланы Куль-Сяльверставай, праваслаўныя жыхары Беласточчыны найперш ідэнтыфікуюць сябе паводле канфесіі, а ўжо пасля па нацыянальнасці:

— Першы ідэнтыфікатар — гэта вера. А потым ужо этнічны складнік. Як гэта не дзіўна, тут на Падляшшы нацыянальная самаідэнтыфікацыя засталася на ўзроўні, скажам, XVIII стагоддзя. Найперш рэлігія, пасля ўсё астатняе. Так і засталося, — лічыць прафесарка. — Вялікую ролю тут мае палітонім — «паляк». Чалавек кажа «я — праваслаўны», часам «я — рускі», што для многіх — раўназначна. Пры гэтым, вырашае польскае грамадзянства. І атрымліваецца — праваслаўны альбо рускі паляк. Такая падвойная самасвядомасць, самаакрэсленне.

Яшчэ адзін удзельнік дыскусіі — журналіст радыё і тэлебачання, ураджэнец Падляшша Мікола Ваўранюк лічыць, што справа нацыянальнай ідэнтычнасці мясцовых жыхароў — адначасна і складаная, і вельмі асабістая для кожнага:

— А кім сябе лічаць беларусы ў Беларусі? У чым розніца паміж беларусамі з Беларусі і беларусамі Падляшша? Гэта вельмі асабістая справа. Напрыклад, я сябе адчуваю беларусам. Бо так яно ёсць! Хтосьці адчувае сябе тут беларусам, хтосьці — не. Гэтага вызначыць немагчыма, і адназначнага адказу даць  нельга.

беларусы падляшша
Фота: Beer&History
беларусы падляшша
Фота: Beer&History

Цікава, дарэчы, атрымалася з канструктам «тутэйшыя» датычна мясцовых людзей. Згодна пашыранаму меркаванню, так сябе на працягу ХХ стагоддзя называлі мясцовыя праваслаўныя, каб адрознівацца ад палякаў-каталікоў. «Тутэйшыя», бо жывуць «тут». Але па факце прыклады практычнага ўжывання такой саманазвы — невядомыя! Куды больш шансаў пачуць ад падляшскіх дзядоў і бабуляў, што яны — «свае» ды гавораць «па-свойму».

Важную ролю ў канструяванні нацыянальнай ідэнтычнасці жыхароў Падляшша адыграла і «бежанства» пачатку ХХ стагоддзя. Гэта масавае гвалтоўнае перасяленне царскімі ўладамі дзясяткаў і соцень тысяч мясцовых людзей падчас І Сусветнай вайны ўглыб Расійскай імперыі. Па вяртанні адтуль шмат у каго і замацавалася нацыянальная азнака «рускі» ды моцны сантымент да праваслаўнай традыцыі.

Падобны працэс «бежанства» дзясяткаў і соцень тысяч беларусаў з Беларусі ў Польшчу адбываецца з палітычных прычынаў і зараз, пасля 2020 года. І кім сябе ў будучым будуць ідэнтыфікаваць дзеці і ўнукі сучасных «бежанцаў», беларусамі ці ўжо палякамі, пакажа час.

* * *

Наступная дыскусія з цыкла «Свае пра сваЁ» будзе тычыцца беларускіх арганізацыяў Беласточчыны ўчора і сёння. Нагадаем, цыкл дыскусіяў арганізаваны для беларусаў з Беларусі і беларусаў Падляшша, каб пазнаваць адно аднога і зразумець сваё месца сярод народаў Еўропы.

Чарговая дыскусія адбудзецца ў аўторак 6 чэрвеня а 18:30 у каворкінгу MediaPortBelarus (Sienkiewicza, 44). Анлайн-трансляцыя — на канале гістарычнага клуба Beer&History.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

мурал в Познани

17-летняя беларуска организовала создание мурала в Познани. На нем девушки из Беларуси и Польши

MOST
6 лістапада 2026, 19:31

17-летняя беларуска Алиса живет в Польше почти год. За это время она успела организовать свой первый большой проект — создание польско-беларусского мурала в Познани. На рисунке две девушки...

Znieczulenie

В польском сериале, который вышел на Netflix, один из персонажей — беларусский врач. У него на спине выжжено «здраднік»

MOST
6 лістапада 2026, 18:57

История беларусского врача, вынужденно покинувшего родину после протестов, стала одной из сюжетных линий польского сериала «Анестезия» (Znieczulenie), который вышел на стриминговой платформе Netflix. Она показывает драму многих талантливых...

арест недвижимости эмигрантов

«Сколько же отнимать всего можно?» Беларус отказался возвращаться из Польши — теперь у него забирают имущество

MOST
6 лістапада 2026, 12:17

Дмитрий Банит уехал из Беларуси в Польшу в декабре 2020 года, после того как против него возбудили уголовное дело из-за комментариев в интернете. Весной 2026 года его заочно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты