Нядзеля, 18 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Паміж песнямі Ярмоленкі і традыцыйнасцю. Як на Падляшшы беларуская культура падзялілася на дзве плыні

MOST MOST
23 чэрвеня 2023, 09:12
Гісторыі
A A
беларуская культура на падляшшы

Фота: «Радыё Свабода»

Улетку на Падляшшы праходзяць два беларускія фэстывалі: традыцыйнай культуры («Сонцаграй») і сучаснай («Тутака»). Расказваем, якую беларускую культуру ведаюць палякі, як яе прэзентуюць на Беласточчыне і як яна здолела падзяліцца нават у Польшчы.

«Свабода» пагаварыла з людзьмі, якія захоўваюць і развіваюць беларускую культуру на Падляшшы: з прадстаўнікамі фонду «Тутака» Паўлам Станкевічам і Змітром Косціным і старшынём Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Васілём Сегенем.

Паралельна суіснуюць традыцыйная і постсавецкая культуры

Падляшша — самы беларускі рэгіён Польшчы з цэнтрам у Беластоку. Тут жыве шмат этнічных беларусаў-аўтахтонаў. Яны жылі тут спрадвеку і не абавязкова бывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гавораць і па-польску, і на падляскіх гаворках, у якіх можна пачуць падабенства як да беларускай, так і да ўкраінскай моваў. Тут ёсць вёскі і мястэчкі, якія лічацца беларускімі асяродкамі, прыкладам Гайнаўка або Бельск Падляскі.

На Беласточчыне ідзе дыскусія, як прэзентаваць беларускую культуру, асабліва старадаўнюю, і якое мастацтва больш сапраўднае. Ёсць дзве плыні. Першую называюць традыцыйнай, або аўтэнтычнай культурай, другую — эстраднай, постсавецкай, папулярнай.

Чым яны адрозніваюцца?

Першая, традыцыйная культура жыла ў побыце. Людзі спявалі падчас працы, за святочным сталом, ішлі на танцы пасля цяжкога тыдня, каб павесяліцца, знайсці сабе пару. Умець танцаваць польку ці вальс было нечым натуральным. Гарманіста ці скрыпача часта лічылі першым хлопцам на вёсцы. Сярод прыкметаў традыцыйнага мастацтва — жывыя інструменты, архаічны «белы спеў» глыбокім голасам, ашчадныя рухі, каб танцаваць усю ноч, уласнаруч тканыя, шытыя і вышываныя касцюмы. Людзі жылі культурай. У некаторых мясцовасцях яшчэ могуць прыгадаць, што спявалі або танцавалі іхныя бабкі і дзяды гадоў сто таму.

беларуская культура на падляшшы
Зміцер Косцін. Фота: «Радыё Свабода»

Другая, эстрадная, культура з’явілася ў савецкі час. Яна мае эстэтыку афіцыйных «Дажынак», добра знаёмую беларусам. Яе стварылі штучна, на загад зверху, перакананы прадстаўнік фонду «Тутака» Зміцер Косцін, які пераехаў з Беларусі на Падляшша 15 гадоў таму. Яна вонкава трохі нагадвае старадаўняе мастацтва, але набыла шэраг азнак, не ўласцівых аўтэнтычнай культуры.

«Гэта постсавецкая эстэтыка, якая дагэтуль застаецца «на топе» ў Беларусі. Напрацоўкі, звязаныя з уяўленнем пра беларускую культуру, якое стваралася ў чыноўніцкіх кабінетах яшчэ з савецкіх часоў, перайшлі ў лукашэнкаўскую Беларусь», — кажа Зміцер Косцін.

Эстрадную культуру паказваюць са сцэны. У ёй можна не браць актыўнага ўдзелу. Яна мае быць відовішчнай. Гэта шырокія рухі і высокія падскокі ў танцах. Спевы пад фанаграму. Прыдуманыя ў савецкі час песні на мелодыі поп-музыкі. У Польшчы гэта і спевы ў папулярным стылі дыска-пола 1980-х гадоў. Яркія сцэнічныя касцюмы. Менавіта гэты від беларускай культуры мае ў Польшчы, як і ў Беларусі, найбольшы распаўсюд.

«Камусьці не перашкаджае, што гурт з пэўнай мясцовасці, дзе свая гаворка, свой фальклор, спявае песню Анатоля Ярмоленкі „Полька беларуская“ 1993 году. Камусьці не перашкаджае, што гурты спяваюць песню „Чарка на пасашок“, адну з вядучых на пралукашэнкаўскіх імпрэзах. Я больш ахвотна быў бы на імпрэзе, дзе граюць жывыя інструменты, а не „мінусоўка“», — спрабуе патлумачыць адрозненьні ў двух падыходах Зміцер Косцін.

беларуская культура на падляшшы
Павел Станкевіч. Фота: «Радыё Свабода»

Заснавальнік фонду «Тутака» Павел Станкевіч з Падляшша называе такія відовішчныя танцы са сцэны «балетам». Ён сцвярджае, што танцаваць іх звычайным людзям, а не артыстам, складана.

«У постсавецкіх краінах ёсць падыход, што народныя танцы можна апрацаваць накшталт балету і танцаваць як народныя танцы. Нібыта адбываюцца Дні беларускай культуры, але гэта проста дыскатэка. Як людзям танцаваць, калі яны бачаць на сцэне балет?.. Каб спяваць традыцыйныя спевы, не трэба опернага голасу, і каб танцаваць традыцыйныя танцы, не трэба быць балетным танцорам», — разважае ён.

Адначасна ён зазначае, што такі падзел плыняў цяжка зрабіць у рэальнасці: звычайна на падляскіх імпрэзах яны перасякаюцца і спалучаюцца.

«Калі яны хочуць паслухаць эстрадную папсу, мы гэта ім прапануем»

Асноўным рухавіком эстраднай культуры на Беласточчыне застаецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Яго заснавалі ў 1956 годзе ў камуністычнай Польшчы. Яно шмат гадоў супрацоўнічала з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі. Толькі ў 2021 годзе гэтае супрацоўніцтва спынілі, бо такую ўмову паставілі ўлады Польшчы, расказаў «Свабодзе» старшыня БГКТ Васіль Сегень, які заўжды жыў на Падляшшы.

«Калі б мы карысталіся падтрымкай Беларусі, нас бы не падтрымлівала Польшча. Фінансаванне польскім міністэрствам для нас азначае быць або не быць нашай арганізацыі», — тлумачыць Васіль Сегень.

беларуская культура на падляшшы
Васіль Сегень. Фота: Яраслаў Іванюк

Цяпер польскія ўлады фінансуюць БГКТ. Арганізацыя ладзіць каля 40 імпрэзаў штогод: агульнапольскі фэстываль «Беларуская песня», Дні беларускай культуры ў Беластоку, конкурс дэкламацыі беларускіх вершаў, Купалле ў Белавежы. Папярэдні старшыня Ян Сычэўскі кіраваў БГКТ 30 гадоў, меў ордэн Францішка Скарыны, наладжваў сувязі з рэжымам Лукашэнкі. Сёлета ён памёр.

«Беларускія дыпламаты не прывозілі ў Польшчу прадстаўнікоў беларускай культуры, якія не ўваходзілі ў рэжымны фармат. Таму на Беласточчыну прыяжджала Анжаліка Агурбаш, „фальклорныя“ калектывы, якія па матывах традыцыйнага фальклору стваралі эстрадны варыянт», — адзначае Зміцер Косцін.

Эстраднае мастацтва пашыраюць і дамы культуры на Падляшшы. Нават калектывы, якія раней займаліся аўтэнтычнай традыцыяй, пераключыліся на постсавецкі варыянт.

«Бывае, вельмі доўга трэба пераконваць людзей, каб яны заспявалі песьні, якія спявалі іхныя бацькі, дзяды, бо штогод яны развучваюць песні, прывезеныя з Беларусі. У той жа час песні тых месцаў, дзе мы робім свае канцэрты, амаль невядомыя», — зазначае прадстаўнік фонду «Тутака».

На думку старшыні БГКТ, такі падзел культурных плыняў робяць прадстаўнікі беларускай дыяспары, а не карэннае насельніцтва. Ён мяркуе, што эстраднае мастацтва — таксама культура беларусаў.

«Нашыя фэстывалі называюць „саветчына“. У нас іншай культуры зараз няма. Аўтэнтычнае, фальклорнае выкананне песень засталося ў невялічкім выглядзе», — кажа Васіль Сегень.

У адказ на пытанне пра штучнасць эстраднай культуры ён абапіраецца на попыт мясцовых жыхароў — яны больш любяць менавіта эстрадныя выступы.

«Для нас вельмі істотная публіка. Калі публіка гэтага хоча, яно хай будзе штучнае ці няштучнае, мы гэта робім для публікі. Калі яны прыходзяць і хочуць паслухаць гэтую эстрадную „папсу“, як некаторыя называюць, — калі ласка, мы гэта ім прапануем, пры поўнай пашане да аўтэнтычнага фальклору», — тлумачыць Васіль Сегень.

Ён перакананы, што аўтэнтычная культура не збярэ аўдыторыі, асабліва маладой.

«Я не адмаўляю таго, што нашыя карані нам патрэбныя, і не трэба іх адразаць. Але свет не стаіць на месцы, ён ідзе наперад. Ёсць агульныя тэндэнцыі і змены. Калі паглядзець на мерапрыемствы, то ўбачым, што яны шматлюдныя не там, дзе ансамблі спяваюць народную музыку, а дзе гучыць папулярная музыка», — камэнтуе старшыня БГКТ.

«Мы хочам паказаць, што нашая нацыя сэксі»

Чалавек, які зрабіў, бадай што, больш за ўсіх дзеля захавання аўтэнтычнай беларускай культуры на Падляшшы, — гэта этнограф Дарафей Фіёнік, аўтахтон з Бельску Падляскага. Ён заснаваў прыватны Музей малой айчыны ў Студзіводах і падляска-палескі фэстываль. Ягонаму калектыву традыцыйных спеваў і танцаў «Жэмэрва» нядаўна споўнілася 20 гадоў.

беларуская культура на падляшшы
Дарафей Фіёнік. Фота: «Радыё Свабода»

Зміцер Косцін кажа, што больш сапраўдную беларускую культуру, як старадаўнюю, так і сучасную, захоўвалі моладзевы дэмакратычны рух у Польшчы, Беларускае аб’яднаньне студэнтаў. Яны ладзілі фестывалі «Басовішча» і «Бардаўская восень».

Апошнія тры гады ў Беластоку дзейнічае культурны фонд «Тутака», які таксама спрабуе адраджаць традыцыі. Яны робяць фэсты «Сонцаграй», «Тутака», «Бардаўская восень», ладзяць варштаты традыцыйнага спеву. Адна з мэтаў фонду — паказваць сапраўдную беларускую культуру, каб яе разумелі і жыхары Польшчы.

Зміцер Косцін тлумачыць, што фэст «Сонцаграй» узнік, «каб вярнуцца да каранёў, паказаць, што гэтая культура вартая ўспаміну, што з гэтымі песнямі і танцамі можна добра бавіцца».

«Калі твая нацыя не з’яўляецца „сэксі“, то складана думаць пра сваю тоеснасць. Мы хочам паказаць, што нашая нацыя „сэксі“, яна багатая, тут шмат народнай культуры», — дадае Павал Станкевіч.

Фэст «Тутака» прадстаўляе сучасную сучасную беларускую культуру

«Гэта троху нашчадак „Басовішча“. Гэта беларускае месца моцы. Мэта фэстывалю — супольна правесці час, паказаць, што адбываецца ў беларускім арце, стварыць сямейную прастору, варштаты, дыскусіі», — каментуе Станкевіч.

Ён думае, што калі людзі не будуць карыстацца творамі культуры, то яна знікне або стане «музейным дзіўным творам».

«Калі мы хочам захаваць народную культуру, нам не патрэбны гледачы, нам патрэбны карыстальнікі, якія захочуць танцаваць, спяваць у сябе дома, з сям’ёй», — падсумоўвае заснавальнік фонду «Тутака».

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты