Серада, 25 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку палітвязняў. Беларусы аб’яднаюцца ў 12-гадзінным анлайн-марафоне салідарнасці

MOST MOST
28 ліпеня 2023, 18:30
Навіны
A A
анлайн-марафон

Незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем’яў. 29 ліпеня да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты.

Хто ўдзельнічае

Трансляцыя будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе. З ініцыятывай выступіла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вольга Гарбунова са сваёй камандай. У арганізацыі і правядзенні марафону ўдзельнічае больш за 20 незалежных медыяў, сярод якіх Белсат TV, Еўрарадыё, Зеркало, Звычайны ранак, Радыё Свабода, Радыё Ўнэт, Страна для жизни, а таксама Беларускі расследавальніцкі цэнтр, Брестская газета, Маланка Медиа, Медыязона, Наша Ніва, Радыё Рацыя, Салідарнасць, BPN/Pozirk, Hrodna.life, Kyky.org, Nexta, Reform.by, Tribuna.com і многія іншыя. 

Для каго грошы

Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным: сацыяльны праект INeedHelpBY, медыя-праект дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам “Палітвязынка”, Анархічны чорны крыж — Беларусь, праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітвязням Dissidentby, фонд дапамогі беларусам у Літве “Razam”, ініцыятыва BY_help, Беларуская асацыяцыя палітвязняў «ДА ВОЛІ», Беларуская Рада культуры, фонд медыцынскай салідарнасці ByMedSol, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, фонд беларускай салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд “Краіна для жыцця”, публічная дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB. Кантраляваць размеркаванне сабраных грошай будзе спецыяльна створаная назіральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі медыя-арганізатараў марафону.

Усіх гледачоў марафона, якія знаходзяцца ў Беларусі, арганізацыйная група заклікае клапаціцца пра сваю бяспеку: не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, данаціць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой. 

«Кожны дзень колькасць палітзняволеных у Беларусі павялічваецца, як павялічваецца і іх татальная ізаляцыя. Выступаючы з ідэяй аб’яднанага марафону, мы імкнуліся паказаць, што нам не ўсё адно і што мы будзем працягваць прыкладаць усе магчымыя высілкі для дапамогі і падтрымкі, пакуль за кратамі застаецца хоць адзін палітзняволены, — кажа Вольга Гарбунова. — Мне давялося прайсці праз зняволенне, і я ведаю, што ратуе там: ведаць, што цябе падтрымліваюць на волі, што тваім блізкім дапамагаюць, што цябе чакаюць дома.

Я запрашаю ўсіх падтрымаць марафон незалежных медыяў: распавесці пра яго сваім блізкім альбо ў сацсетках, глядзець трансляцыю, данаціць. Нам усім баліць, але вы ж ведаеце — калі дапамагаеш іншым, табе таксама становіцца лягчэй. За апошнія гады беларусы і беларускі неаднаразова паказалі, што ў самыя цяжкія часы мы здольныя аб’ядноўвацца. Бо хто, калі ня мы, дапаможа нашым палітзняволеным?»

Спасылка на рахунак для ахвяравання палітзняволеным і іх сем’ям — Salidarnasc.com

Спасылка на збор будзе працаваць 3 дні: пятніцу, суботу, нядзелю (да 23:59).

 

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Белостоке

Польша отмечает быстрый рост оргпреступности с постсоветскими корнями. Особенно это касается беларусов

MOST
25 сакавіка 2026, 18:35

В Польше обеспокоены быстрым ростом организованной преступности, за которой стоят выходцы из стран бывшего СССР. Как следует из отчета Центрального следственного бюро полиции (CBŚP), в 2025 году по...

Анджей Почобут

Пять лет назад был задержан Анджей Почобут. Источники называют новые условия его освобождения

MOST
25 сакавіка 2026, 13:36

Для освобождения журналиста и активиста Анджея Почобута беларусский режим ожидает визита в Минск польского политика уровня не ниже замминистра и рассчитывает на возобновление политических контактов. Об этом сообщает...

коралл

Беларуска хотела ввезти в Польшу коралл. Но не учла важное правило

MOST
25 сакавіка 2026, 11:55

Польские таможенники задержали беларуску, которая пыталась ввезти в страну фрагмент кораллового рифа весом 1,5 килограмма. Предмет нашли у нее в багаже и возбудили против нее уголовное дело. В...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты