Пятніца, 16 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Ціхенька існаваць у сваім вакууме і чакаць». Беларус, які ўдзельнічаў у пратэстах, пра тое, чаму застаецца ў Беларусі

MOST MOST
13 верасня 2023, 11:54
Гісторыі
A A
протесты в Беларуси

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: JC Gellidon / Unsplash

Яўген (імя змененае з мэтай бяспекі) выходзіў на пратэсты пасля нелегітымных выбараў у 2020 годзе. Зараз, нягледзячы на рызыку, ён свядома застаецца ў Беларусі. Ён распавёў MOST чаму.

— Яшчэ задоўга да пачатку выбараў я ведаў, што буду іх байкатаваць, бо не думаў, што ў 2020 годзе нешта кардынальна зменіцца і што выбары будуць адрознівацца ад выбараў мінулых гадоў. Да таго ж байкатаваць раілі многія лідэры апазіцыі. Думка пра тое, што выбары могуць змяніць сітуацыю ў Беларусі, прамільгнула, калі спачатку Сяргей Ціханоўскі і Валерый Цапкала, а потым Віктар Бабарыка абвясцілі, што будуць удзельнічаць у перадвыбарнай кампаніі. Да іх штабоў пачала далучацца велізарная колькасць людзей. Прайсці міма я не мог, таму ўключыўся ў працэс: па магчымасці наведваў мітынгі, а пазней — зарэгістраваўся назіральнікам.

Яўген згадвае, што ў глыбіні душы ён разумеў, што Лукашэнка не дапусціць змены рэжыму. Гэта сведчыла для яго толькі пра адно: пратэсты непазбежныя, а Яўген загадзя быў гатовы ўдзельнічаць.

— Не ўдзельнічаць не мог, бо ў будучыні дакараў бы сябе. Акрамя гэтага, была вера ў тое, што мірныя пратэсты паспрыяюць зменам, бо ў гісторыі такіх прыкладаў даволі шмат. Спадзяюся, што 2020 год яшчэ адгукнецца рэжыму.

«Недалёка ад мяне разарвалася першая светла-шумавая граната»

Для бяспекі на пратэстах Яўген прытрымліваўся мінімальных правіл, але моцна не канспіраваўся.

— Не браў з сабой мабільны тэлефон, апранаў непрыкметнае адзенне цёмных колераў без прынтаў і маску на твар, бо тады яшчэ быў ковід. Акрамя гэтага, абуваў зручны абутак, каб хутка ўцякаць. А да месца прызначэння намагаўся ісці шляхамі, дзе няма камер назірання, — успамінае з усмешкай беларус.

— Перад пачаткам пратэсту дзявятага жніўня страху асабліва не было, бо браў удзел у мітынгах з 2010 году. З’явіўся толькі адрэналін, калі пачалі жорстка разганяць пратэст, бо думаў, што і ў гэты раз усё будзе па класіцы: дубінкі і шчыты. Але калі недалёка ад мяне разарвалася першая светла-шумавая граната — стала не па сабе. А сапраўды страшна стала толькі тады, калі з’явілася першая інфармацыя пра сур’ёзныя траўмы. Першае, што я прачытаў: камусьці адарвала ступню.

«Не бачу сэнсу з’язджаць»

Яўген вырашыў не з’язджаць з Беларусі, бо лічыць, што ніколі сапраўды не быў у поле зроку органаў.

— Я, хутчэй за ўсё, іду не ў першай сотні ў спісах, — мяркуе беларус. — Да сваякоў некалькі разоў прыходзілі ўчастковыя па месцы прапіскі, але яны адказвалі, што не ведаюць, дзе я жыву. За ўвесь гэты час я не сядзеў на соднях, на мяне не заведзеная крымінальная справа, таму пакуль не бачу сэнсу з’язджаць. Не буду хітрыць, думкі пра пераезд ёсць, і ёсць нават план, але пакуль усё ж застаюся на радзіме.

Мужчына дзеліцца, што за тры гады ў яго з’явілася некалькі дзіўных звычак. Адна з такіх — кожную раніцу каля сёмай гадзіны глядзець праз акно на паркоўку, каб ведаць, ці не прыехаў бусік.

«Трэба чакаць дня Х»

Цяпер Яўген у асноўным думае пра вайну ва Украіне. Мужчына мяркуе, што сітуацыя ў Беларусі на 90 адсоткаў залежыць ад вынікаў гэтай вайны.

— Самым рэалістычным выйсцем бачу тое, што праз два-тры гады вайна ва Украіне скончыцца, пасля чаго Пуцін пратрымаецца ва ўладзе максімум адзін год. А яшчэ праз год сыйдзе Лукашэнка — альбо праз натуральную смерць, альбо праз нейкія палітычныя дзеянні ў краіне, — разважае Яўген.

Але пакуль ён у Беларусі, Яўген лічыць, што змагацца трэба да канца, нягледзячы на тое, што зараз своеасаблівая цішыня.

— Трэба чакаць дня Х, як у 2020 годзе. Напрыклад, як 16 жніўня 2020 года альбо дзень смерці Рамана Бандарэнкі. А зараз — ціхенька існаваць у сваім вакууме, мінімізаваць зносіны ў палітычным плане з іншымі людзьмі, павыходзіць з усіх чатаў і пачысціць амаль усе свае сацыяльныя сеткі. Прынамсі, я зрабіў менавіта так, бо калі мяне пасадзяць, карысці ад мяне ў дзень Х не будзе аніякай. Але пры гэтым часам намагаюся ладзіць адзіночныя акцыі: вешаю ў розных месцах плакаты і сцягі.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

экскурсіі па Варшаве

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове

MOST
15 студзеня 2026, 17:56

Калі ў Варшаве пачынаецца экскурсія на беларускай мове, не ўсе адразу здагадваюцца, што гід — паляк. Альбэрт Ежы Вежбiцкi праводзіць гарадскія туры для беларусаў з 2022 года —...

Владимир Горох

«Мир изменился». Что экс-политзаключенный думает о появлении ChatGPT, торговле людьми и «бульбасраче»

MOST
15 студзеня 2026, 14:28

Владимир Горох отсидел пять лет по так называемому Кореличскому делу — якобы о подготовке массовых беспорядков в Новогрудке и Кореличах после выборов 2020 года. Вину он не признал,...

обвинила в домогательствах

«Принес веревку и кричал, чтобы я на ней повесилась». Полька обвинила беларуса в домогательствах и склонении к самоубийству

MOST
15 студзеня 2026, 11:31

В Польше женщина, помогавшая священнику по хозяйству, обвинила его родственника, приехавшего из Беларуси, в домогательствах и склонении к самоубийству. Женщина пыталась повеситься, но медики сумели ее спасти. Ее...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты