Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Ультраправыя нацыяналісты прайшлі маршам па Гайнаўцы, падчас якога ўшанавалі забойцу беларусаў

Праціўнікі акцыі спрабавалі заблакаваць іх рух

MOST MOST
20 лютага 2022, 17:02
Навіны
A A
марш па Гайнаўцы

Фота: Policja Podlaska

Нацыяналісты ў Гайнаўцы прайшлі маршам па горадзе ў памяць забойцы беларусаў Рамуальда «Бурага» Райса, перадае Wyborcza. Іх рух блакіравалі праціўнікі гераізацыі Райса, якія ўшанавалі памяць ахвяр «Бурага».

19 лютага нацыяналісты правялі ў Гайнаўцы марш у гонар «выклятых жаўнераў». Падчас яго яны ўшанавалі памяць Рамуальда «Бурага» Райса, які забіваў беларусаў па прыкмеце нацыянальнасці і праваслаўнага веравызнання.

Відэа: Agnieszka Sadowska / Wyborcza

 

У маршы ўдзельнічалі каля сотні чалавек з плакатамі, на якіх былі выявы Райса. Шлях нацыяналістам перакрылі некалькі дзясяткаў чалавек. Яны трымалі ў руках транспаранты: «Забойцы жанчын і дзяцей не салдаты», «Буры» не герой», «Мая радзіма — гэта чалавецтва».

 

У праціўнікаў марша таксама з сабой былі шыльды з імёнамі забітых жаўнёрамі Райса людзей, а на асфальт паклалі 79 белых руж — столькі было забіта беларусаў. У іх таксама быў бела-чырвона-белы сцяг.

Паліцыя паведаміла, што супраць людзей, якія парушалі закон падчас мерапрыемства, прынялі меры.

Праціўнікі маршу правялі таксама акцыю ў Любліне.

Фота: BosiackiTomasz / Twitter

Праціўнікі маршу радыкальных нацыяналістаў не выступаюць агулам супраць усіх удзельнікаў антысавецкага супраціву, якіх у Польшчы называюць «выклятымі жаўнерамі», піша «Радыё Свабода». Ім не падабаецца, што сярод іх згадваюць «Бурага», які адказны за забойствы цывільнага насельніцтва. У 2020 годзе Польская праваслаўная царква ўнесла ахвяр атраду «Бурага» ў спіс святых пакутнікаў Падляскай зямлі. Яшчэ ў 2005 годзе Інстытут нацыянальнай памяці прызнаў забойствы, здзейсненыя аддзелам Рамуальда «Бурага» Райса, злачынствам з прыкметамі генацыду.

Рамуальд Райс, таксама вядомы пад мянушкай «Буры», — польскі афіцэр, камандзір падраздзяленняў Арміі Краёвай у 1945-1946 гадах. У студзені-лютым 1946 года банда Райса здзейсніла масавае забойства 79 беларусаў на Падляшшы паводле этнічнай прыкметы. Райс быў пакараны смерцю за злачынствы супраць мірнага насельніцтва.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты