Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы Літвы і Польшчы могуць накіроўваць частку сваіх падаткаў на беларускія праекты. У Вільні за гэтыя сродкі ствараюць бібліятэку

Партнёрскі матэрыял Партнёрскі матэрыял
19 снежня 2023, 15:41
Навіны
A A
белорусская библиотека в Вильнюсе

Здымак носіць ілюстрацыйны характер. Крыніца: Pexels.com

У Польшчы і Літве дзейнічае праект лічбавага самакіравання, які ініцыявала каманда платформы «Новая Беларусь». Кожны карыстальнік, які ў Літве ці Польшчы плаціць падаткі, можа перадаць іх частку на справу беларускай супольнасці. А потым галасаваннем вызначаецца, які праект атрымае фінансаванне. У Літве, напрыклад, перамагла ідэя беларускай бібліятэкі ў Вільні.

Аўтарка ідэі і пераможца Ірына распавяла MOST пра свой першы вопыт рэалізацыі праекта па-за межамі Беларусі.

Гэты праект з’явіўся дзякуючы нашаму партнёру — платформе «Новая Беларусь».

«Спачатку разлічвалі стварыць проста палічку з беларускімі кнігамі»

Апынуўшыся ў эміграцыі, Ірына адчула, што ёй не хапае беларускамоўных кніг.  Давадзілася замаўляць кнігі анлайн, сачыць за адпаведнымі мерапрыемствамі і браць кнігі ў іншых беларусаў праз праект «Мне не жалко».

— Спачатку я падтрымала праект «Новай Беларусі» праз адлічэнне падаткаў — і аўтаматычна зрабілася ўдзельніцай. Пасля, калі пачаўся этап збору ідэй, я вырашыла падтрымаць «Новую Беларусь» і прапанавала некалькі ідэй для рэалізацыі.

Праект па размеркаванні падаткаў праходзіў у некалькі этапаў: збор ідэй і галасаванне за іх, першы аўтаматычны адбор, праверка на адпаведнасць заканадаўству Літвы, дапрацоўка ідэй і дадатковае галасаванне, другі аўтаматычны адбор ідэй і ў выніку рэалізацыя. Пасля першага аўтаматычнага адбору Ірына зразумела, што яе ідэя, хутчэй за ўсё, пераможа.

— Падчас збору ідэй мы ведалі, што з падаткаў беларусаў сабрана каля дзвюх тысяч еўра — таму разлічвалі стварыць проста палічку з беларускімі кнігамі. Але калі пачалі абмяркоўваць канцэпцыю з камандай «Новай Беларусі», даведаліся, што бюджэт значна пашырыўся — ажно да 13 тысяч.

Ірына адзначае, што людзі даволі ахвотна падтрымліваюць грашыма, але значна радзей далучаюцца да праектаў або прапаноўваюць свае ідэі.

праект самакіравання
Скрыншот пілотнага праекта ў аплікацыі «Новая Беларусь»

«Пачалі накручваць дадатковыя сэрвісы»

Ірына ведала, што ў Вільні існуе Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, у якім таксама былі сабраныя кнігі.

— Але працэс атрымання кнігі быў незразумелым, — тлумачыць беларуска.

Таму было вырашана палепшыць тое, што ўжо існуе, да такога ўзроўню, каб гэта было прывабным для карыстальнікаў.

— На базе «Беларускага дома» мы пачалі накручваць дадатковыя сэрвісы для бібліятэкі. Дапамагаем сістэматазаваць ужо завезеныя туды кнігі, каб потым і прастора, і чытачы ведалі, што ўвогуле ёсць у бібліятэцы.

На дадзены момант у бібліятэцы каля трох тысяч кніг, але ў сістэму ўнесена каля паловы.

— Каб паглядзець, што ўвогуле ёсць у бібліяэцы, да яе наведвання, або ці ёсць у наяўнасці патрэбная кніга, мы рэалізавалі і анлайн-бібліятэку.

«Мы арыентуемся не толькі на беларусаў, але і на цікавасць з боку літоўцаў»

Бібліятэка працуе з серады па нядзелю. Тэрмін, на які можна ўзяць кнігу дадому, — месяц. З большага тут прадстаўлена класіка беларускай літаратуры, а таксама кнігі беларускіх аўтараў, перакладзеныя на замежныя мовы, у тым ліку польскую, французскую, літоўскую. Напрыклад, у нас ёсць кнігі Караткевіча і Быкава, перакладзеныя на літоўскую мову. Акрамя таго, ёсць шэраг вельмі старых і каштоўных выданняў, з якімі можна будзе азнаёміцца на месцы ў чытальнай зале.

— У пэўным сэнсе мы арыентуемся не толькі на беларусаў, але і на цікавасць з боку літоўцаў і замежнікаў, якія таксама змогуць больш даведацца аб Беларусі, — распавяла Ірына.

Зараз ужо выдаткаваныя грошы, якія будуць выкарыстоўвацца для набыцця новых кніг сучаснай беларускай літаратуры, каб палепшыць фонд бібліятэкі. Для стваральнікаў было важна, каб беларуская кніга была ў агульным доступе і кожны меў магчымасць чытаць сучасную беларускую літаратуру пры любых умовах.

— Ёсць эмігранты і ўцекачы, якія ў новай краіне значна страцілі ў дастатку — іх бюджэт становіцца меншым, але людзі ўсё роўна павінны мець магчымасць знаёміцца з навінкамі.

«Пракачала скілы і навучылася прэзентаваць ідэі»

Зараз праект знаходзіцца на фінальным этапе распрацоўкі, а яго прэзентацыя запланаваная на сярэдзіну студзеня.

Нягледзячы на тое, што гэты пілотны праект рэалізуецца для Літвы, яго аўтары не дзеляць беларусаў на тых, хто застаўся ў Беларусі і хто эмігрыраваў, і сумесна робяць агульную справу, у процівагу таму, што зараз беларусаў замежжа і тых, хто застаўся ў Беларусі, спрабуюць раздяліць.

— Мяркую, мы можам рабіць файныя рэчы разам, каб дапамагаць адзін аднаму. Напрыклад, калі мы збіралі ідэі як назваць бібліятэку, да гэтага далучыліся беларусы не толькі з Літвы, але і з Польшчы, Германіі, Беларусі.

Для Ірыны гэта праект аб супрацоўніцтве, дзе людзі розных поглядаў аб’ядноўваюцца для рэалізацыі агульнай ідэі, магчымасці палепшыць soft-skills. Для тых, у каго мала досведу ў рэалізацыі праектаў, гэта магчымасць навучыцца фармуляваць і прэзентаваць сваю ідэю, распрацоўваць план рэалізацыі, выбудоўваць залежнасці паміж этапамі праекта, і гэтым вопытам гатовы дзяліцца ўдзельнікі праекта, і ў прыватнасці каманда «Новая Беларусь».

— Вельмі хочацца падзякаваць усім, хто далучыўся і падтрымаў праект ідэямі і дзеяннямі, камандзе «Новай Беларусі», а ў асаблівасці Вераніцы — чалавеку, які нас вельмі падтрымаў і аб’яднаў, а таксама камандзе «Беларускага дома». Без усіх гэтых людзей нічога не атрымалася б, — кажа Ірына.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

контрабанда сигарет

В Польше нашли три метеозонда с беларусскими сигаретами. Еще одну партию успели забрать беларус и поляк

MOST
5 снежня 2025, 17:20

Польские пограничники обнаружили несколько партий контрабандных беларусских сигарет, доставленных в страну метеорологическими шарами. Две из них суммарным объемом 3 тыс. пачек, обернутых черной пленкой, обнаружили в гмине Липск....

ипотека под 2% в Польше

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты на большие суммы, чем поляки

MOST
5 снежня 2025, 10:22

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты в среднем на большие суммы, чем поляки. Такие данные со ссылкой на Puls Biznesu приводит издание WNP. Средняя сумма кредита на жилье,...

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты