Панядзелак, 12 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

З БЧБ-сцягам у Польшчы ходзяць не толькі беларусы. Тлумачым, хто яшчэ і чаму з-за гэтага бываюць праблемы

MOST MOST
1 лютага 2024, 18:22
Навіны
A A
бчб флаг в Польше

Фанаты ŁKS. Wykop.pl

З бел-чырвона-белым сцягам у Польшчы можна сустрэць не толькі беларусаў. Еўрарадыё расказвае, хто яшчэ выкарыстоўвае такі сцяг, а таксама чаму і калі з беларускім БЧБ могуць узнікнуць праблемы.

У польскім горадзе Лодзь ёсць футбольны клуб ŁKS (Łódzki Klub Sportowy S.A). Так гістарычна склалася, што колеры каманды — белы і чырвоны. Больш за тое, сцяг клуба — бел-чырвона-белы. Яго прапорцыі толькі трошкі адрозніваюцца ад беларускага нацыянальнага сцяга, але ў астатнім ён выглядае амаль ідэнтычна.

«Прыехаў у Лодзь, сустрэў палякаў. Думаў, беларусы, але аказалaся, што фанаты ŁKS — клуб футбольны іх з такім жа сцягам. Думаю, не першы тут з такой гісторыяй», — піша ўдзельнік чата беларусаў у Лодзі.

Гісторый ад беларусаў сапраўды хапае, але не ўсе з іх пазітыўныя:

«Як толькі пераехалі [у Лодзь] і засяліліся ў новую кватэру, вывесілі наш сцяг у акно. Вісеў некалькі месяцаў. Суседзі ўвесь гэты час неяк скоса на нас паглядалі. А потым уласніца кватэры папрасіла зняць, каб нам вокны не пабілі…»

У чым праблема?

Рэч у тым, што ў гэтым польскім горадзе ёсць яшчэ адзін клуб — Widzew Łódź. Абедзве каманды гуляюць у «Экстралізе» (польскі аналаг беларускай Вышэйшай лігі).

Як гэта часцей за ўсё бывае, клубнае супрацьстаянне выходзіць за межы футбольнага поля. «Дэрбі» адбываецца і сярод фанатаў — заўзятары гэтых каманд ненавідзяць адно аднаго.

Лодзь негалосна падзеленая паміж фанатамі: ёсць раёны ŁKS і ёсць раёны «Відзэва».

«Калі фанаты каля стадыёна спакойныя, то гэта зусім не значыць, што калі яны ідуць у звычайны вечар па “сваім” раёне і бачаць кагосьці з сімволікай “чужой” каманды, то нічога не адбудзецца. У мяне ёсць не адзін жывы прыклад канфліктаў кшталту: “У цябе бірулька ад ключоў ŁKS. Ідзі сюды, пагаворым”», — піша яшчэ адзін карыстальнік.

На шчасце, гісторый пра збіццё беларусаў за БЧБ у мясцовым чаце Еўрарадыё не знайшло. Тамсама пішуць, што ўсе канфліктныя сітуацыі ўдаецца вырашыць з дапамогай дыпламатыі. Аднак новым беларусам у Лодзі ўсё адно раяць не свяціць «варожымі колерамі» ў раёнах фанатаў «Відзэва». На ўсялякі выпадак.

Дарэчы, сцяг «Відзэва» — чырвона-бела-чырвоны. Шпацыр па Лодзі са сцягам Латвіі тэарэтычна таксама можа скончыцца канфліктам, аднак ужо з фанатамі ŁKS. Майце на ўвазе!

У інтэрнэце нават можна знайці неафіцыйную карту падзелу Лодзі на зоны ўплыву фанацкіх груповак. Паводле яе, заходняя частка горада «належыць» бел-чырвона-белым, усходняя — чырвона-бела-чырвоным.

карта Лодзи
«Фанацкая» карта Лодзі

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

полиция

«Кровавая пятница» и покушение на премьера. Главные новости Польши за неделю

MOST
11 кастрычніка 2026, 18:44

Рассказываем, что случилось в Польше с 5 по 11 октября 2026 года. После нескольких нападений в школах Мазовецкого воеводства в интернете расползлись слухи о «кровавой пятнице». 8 октября...

счет в польском банке РКО

Меняете счет в банке? На пособие 800+ нужно подавать новое заявление

MOST
9 кастрычніка 2026, 11:12

Получатели пособия на детей 800+, которые планируют сменить банковский счет, должны подать новое заявление. Такое разъяснение выпустило Управление социального страхования (ZUS). Ведомство рекомендовало делать это заблаговременно, с учетом...

нападения в польских школах

В польских школах усилены меры безопасности, но некоторые родители все равно не пускают детей

MOST
9 кастрычніка 2026, 08:56

Полиция Польши опровергает слухи о запланированных нападениях в школах. Они появились после нескольких подобных случаев, произошедших на этой неделе. Тем не менее в некоторых поветах 9 октября школы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты