Панядзелак, 12 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«У нас атрымалася ненадакучлівае кіно». «Купалаўцы» прэзентавалі ў Варшаве кароткаметражны фільм

MOST MOST
12 лютага 2024, 11:36
Навіны
A A
Купаловцы сняли фильм

Алег Гарбуз і Яўгенія Кульбачная. Фота: Natalia Makarec / Courtesy Photo / Радыё Свабода

У Варшаве адбылася прэзентацыя стужкі «Дух месца», якую стварылі былыя акцёры Купалаўскага тэатра. Кароткаметражка здымалася ў варшаўскім бары Scena Chmielna, паведамляе Радыё Свабода.

У аснову фільма лягло апавяданне Зміцера Дзядзенкі «Тры магілы Арыка Фергаса». Сяргей, галоўны герой твора, прыязджае ў беларускі гарадок. Там ён сутыкаецца з чалавекам, які праявіў сябе як герой у розныя гістарычныя часы.

Працягласць кароткаметражкі — 18 хвілін, а саму стужку стваральнікі называюць камернай.

— Нам хацелася зрабіць такую калабарацыю тэатра і кіно: аўдыёкніга з ілюстрацыямі на тэатральнай сцэне, — адзначыў рэжысёр і сцэнарыст Павел Яскевіч.

«Купалаўцы» сцвярджаюць, што гэта была першая спроба стварыць кіно сваімі сіламі — стужка была знятая на энтузіязме, а ў здымачнай групы не было фінансавання, людзі дапамагалі «за ідэю». Напрыклад, мастачка па грыме прыехала з Чэхіі, каб дапамагчы камандзе.

— А потым прыйшла ідэя зрабіць гэта… па-дурному. Такі эксперымент. Калі нам дапамаглі з аператарам, знайшлі пляцоўку, мы вырашылі: а чаму б нам не паспрабаваць зрабіць фільм з дапамогай скотчу і таленту? — адзначае Павел Яскевіч.

Стваральнікі стужкі вызначылі яе жанр як «эмбіентная камедыя».

—   Эмбіент — гэта асяроддзе, наваколле. Гэта такі стыль электроннай музыкі, эмбіент — ён характарызуецца атмасферным, ахінальным, ненадакучлівым гучаннем. І мне здаецца, у нас атрымалася такое ненадакучлівае кіно. Калі камедыя, то гэта як працуе? Усе павінны весяліцца тут і цяпер. А эмбіентная камедыя — гэта калі вы праз тыдзень будзеце сумнымі, прыгадаеце наш фільм — і на твары з’явіцца добрая ўсмешка, — распавядае Павел Яскевіч.

У фільме здымаліся Алег Гарбуз, Яўгенія Кульбачная, Сяргей Чуб і Андрэй Дробыш.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

полиция

«Кровавая пятница» и покушение на премьера. Главные новости Польши за неделю

MOST
11 кастрычніка 2026, 18:44

Рассказываем, что случилось в Польше с 5 по 11 октября 2026 года. После нескольких нападений в школах Мазовецкого воеводства в интернете расползлись слухи о «кровавой пятнице». 8 октября...

счет в польском банке РКО

Меняете счет в банке? На пособие 800+ нужно подавать новое заявление

MOST
9 кастрычніка 2026, 11:12

Получатели пособия на детей 800+, которые планируют сменить банковский счет, должны подать новое заявление. Такое разъяснение выпустило Управление социального страхования (ZUS). Ведомство рекомендовало делать это заблаговременно, с учетом...

нападения в польских школах

В польских школах усилены меры безопасности, но некоторые родители все равно не пускают детей

MOST
9 кастрычніка 2026, 08:56

Полиция Польши опровергает слухи о запланированных нападениях в школах. Они появились после нескольких подобных случаев, произошедших на этой неделе. Тем не менее в некоторых поветах 9 октября школы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты