Аўторак, 25 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Былая фатографка БелТА, якая здымала пратэсты і суды над палітвязнямі, цяпер жыве ў Варшаве

MOST MOST
12 лютага 2024, 14:24
Навіны
A A
фотограф в Варшаве

Аксана Манчук. Фота: БЕЛТА

Былая фатографка БелТА Аксана Манчук, якая здымала пратэсты і суды над палітвязнямі, цяпер жыве ў Варшаве, паведамляе «Наша Ніва». У дзяржаўным агенцтве яе фотарэпартажы выходзілі да канца 2022 года.

Аксана Манчук фатаграфуе больш за 10 год. Апошнія гады ў Беларусі яна працавала ў БелТА — дзяржаўным прапагандысцкім агенцтве. Манчук заставалася там пасля падзей 2020 года. Здымала і пратэсныя маршы, і суды над палітвязнямі.

Напрыклад, здымкі Віктара Бабарыкі ў судовай клетцы — аўтарства Аксаны Манчук. Фатографаў незалежных СМІ проста не пусцілі ў будынак суда.

У 2021 годзе фатографка здымала, напрыклад, мігрантаў на мяжы — так, як гэта бачыла прапагандысцкая машына. Толькі твары няшчасных дзяцей, але не тое, як сілавікі суправаджаюць натоўпы мігрантаў у іх паходзе ў Польшу.

Апошнія рэпартажы Манчук на БелТА выходзілі ў снежні 2022 года.

У Варшаву дзяўчына пераехала ў канцы 2022 года.

Манчук выставіла ў сацсетках аб’яву пра тое, што цяпер здымае ў Варшаве і адкрытая для прапановаў. Дзяўчына апісальна паведамляе, што раней працавала ў навіновым агенцтве і здымала міжнародныя культурныя, спартыўныя і палітычныя падзеі.

Аксана не стала каментаваць «Нашай Ніве» сваё звальненне і пераезд.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

забор на границе

«Непосредственный ответ на ситуацию на польско-беларусской границе». Погранслужба Польши подписала соглашение с Госдепом США

MOST
25 жніўня 2026, 18:08

Погранслужба Польши подписала соглашение с Государственным департаментом США, в рамках которого получила современное оборудование для охраны границ стоимостью более 2,1 млн долларов. Подписи под документом поставили Главный комендант...

Акция иммигрантов в Варшаве

Мазовецкому воеводе передали петицию с требованием ускорить легализацию иностранцев. Чего добиваются ее авторы?

MOST
25 жніўня 2026, 10:56

В ходе акции за ускорение легализации иностранцев, которая прошла 24 августа в Варшаве, организаторы передали петицию в адрес воеводы. Изучили документ и рассказываем, о чем просят его авторы....

Берестовица

Несколько суток — до вызова, часы — на границе. Как автомобилисты выезжают из Беларуси в Польшу

MOST
25 жніўня 2026, 09:10

Перед началом учебного года на выезде из Беларуси в Польшу сохраняются большие очереди легковых автомобилей. По данным Госпогранкомитета на 10:00 (по беларусскому времени) 25 августа, в электронной очереди...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты