Нядзеля, 7 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Накінуліся на мяне як на лёгкую нажыву». Былая фатографка БелТА, якая пераехала ў Варшаву, адказала на крытыку

MOST MOST
16 лютага 2024, 08:58
Навіны
A A
фотограф в Варшаве

Аксана Манчук. Фота: БЕЛТА

Былая фатографка дзяржаўнага агенцтва БелТА Аксана Манчук, якая ў 2020 годзе здымала пратэсты, а ў канцы 2022 года звольнілася і затым пераехала ў Варшаву, апублікавала  ў Фэйсбуку пост, дзе расказала пра сваю сітуацыю. Увагу на паведамленне звярнула «Наша Ніва».

«Хачу выказаць вялікую падзяку ўсім, хто падтрымаў мяне, — піша дзяўчына ў фэйсбуку. — Супрацьстаяць хвалі хейту і трымацца даволі цяжка. Але ж калі ёсць падтрымка ад былых калег па цэху і сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, то можна яшчэ трымацца і не губляць веру ў чалавецтва.

Так, да снежня 2022 года я працавала ў фотахроніцы БелТА. І я таксама пацвярджаю той факт, што ў мяне былі даўгавыя абавязкі за скрадзеную ў мяне тэхніку ў 2019 годзе. Мне патрэбна было выконваць пастанову суда: я не мела права звольніцца да выплаты ўсёй сумы да 2024 года. Але ў снежні 2022 года я назбірала неабходную суму, выплаціла ўсё і звольнілася.

Я бяру на сябе адказнасць за працу на дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва і не хачу апраўдваць гэты факт, але з-за неінфармаванасці шмат людзей накінуліся на мяне, як на лёгкую нажыву.

Пратэсты ў 2020 годзе я здымала як фіксатар падзей, як і многія мае калегі. Тады не было зразумела, як усё складзецца пазней, і публікаваліся факты. Судоў над палітвязнямі я не здымала, акрамя першага паседжання суда над Віктарам Бабарыкам.

Калі пачаўся міграцыйны крызіс, я здымала тое, што адбывалася і было даступна для мяне непасрэдна на памежным пункце з беларускага боку. Працавала там двойчы. Гэта была фотахроніка падзей, бо інакш гэтыя здымкі не публікавалі б пазней еўрапейскія агенцыі. Іншая справа, як гэта часам выкарыстоўвалася (за гэта таксама не пазбягаю адказнасці), але ж у гісторыі застанецца неблагі архіў.

Я здымала большасць культурных, спартыўных і сацыяльных і эканамічных мерапрыемстваў. Фотакор увогуле павінен здымаць усё. Але мяне выставілі толькі з аднаго боку.

Ва ўсіх гэтых выпадках даволі шмат нюансаў і інфармацыі, якую я не магу распаўсюдзіць. Гэта можа моцна нашкодзіць людзям, якія засталіся ў Беларусі.

У канцы 2022 года я пераехала ў Польшчу і распачала ўладкоўваць сябе як спецыяліста ў іншых сферах працы. А таксама вырашыла знайсці сябе ў партрэтнай фатаграфіі.

Пачала знаёміцца з іншымі людзьмі, як і ўсе, калі пераязджаюць на новае месца. А гэта зараз жадаюць перавярнуць і знішчыць, паліваючы мяне брудам, не ведаючы ўсіх абставін. Але ж прасцей за ўсё распачаць хейт і кінуць яшчэ адзін камень у бок іншага, распальваючы між людзьмі варожасць.

Вы змагаецеся не з тым злом».

Нагадаем, пра пераезд Манчук стала вядома, калі яна выставіла ў сацсетках аб’яву пра тое, што цяпер здымае ў Варшаве і адкрытая для прапановаў.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

криптокошельки в ЕС

Споры о криптовалютах и новый сервис Bolt. Главные новости Польши за неделю

MOST
7 снежня 2025, 13:54

Новое противостояние президента и премьера связано с криптоактивами. Кароль Навроцкий наложил вето на закон о криптовалютах, который должен был снизить риски злоупотреблений. Президент объяснил это заботой о безопасности...

беларусские айтишники в Польше

Эксперты: «Быстрый путь» привлечения в Польшу иностранных работников ограничен для фирм со стабильными бизнес-моделями

MOST
5 снежня 2025, 18:40

Польские компании из «стратегического списка» могут в приоритетном порядке трудоустраивать иностранцев. Это положение действует с 1 июня 2025 года и касается оперативного получения разрешений на работу и оформления...

контрабанда сигарет

В Польше нашли три метеозонда с беларусскими сигаретами. Еще одну партию успели забрать беларус и поляк

MOST
5 снежня 2025, 17:20

Польские пограничники обнаружили несколько партий контрабандных беларусских сигарет, доставленных в страну метеорологическими шарами. Две из них суммарным объемом 3 тыс. пачек, обернутых черной пленкой, обнаружили в гмине Липск....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты