Нядзеля, 5 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Мы расчараваныя рашэннем Мінска ператварыць выбары ў фарс і пародыю на дэмакратыю». МЗС Польшчы адрэагавала на выбары ў Беларусі

MOST MOST
27 лютага 2024, 13:22
Навіны
A A
польские визы

Фото: Gov.pl

МЗС Польшчы рашуча асудзіла правядзенне парламенцкіх выбараў у Беларусі ва ўмовах крайняга невыканання дэмакратычных працэдур.

У заяве міністэрства падкрэсліваецца, што галасаванне, арганізаванае беларускімі ўладамі, было чарговай спробай стварыць альтэрнатыўную рэчаіснасць, паглыбіць унутраны крызіс і захаваць уладу любой цаной за кошт уласнага грамадства.

— Мы расчараваныя рашэннем Мінска ператварыць нядзельныя выбары ў фарс і пародыю на дэмакратыю і выкарыстоўваць іх для прасоўвання шкоднай палітыкі падпарадкавання беларускага народа волі вузкай групы, якая мае ўладу.

МЗС Польшчы ў чарговы раз нагадала пра палітвязняў, адзначыўшы, што Беларусь па-ранейшаму застаецца непрыязнай краінай для саміх беларусаў.

— У беларускіх калоніях па-ранейшаму ўтрымліваюцца некалькі тысяч палітычных апанентаў улады, у тым ліку прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасці. У палітычных працэсах па абсурдных абвінавачаннях выносяцца выракі да шматгадовага пазбаўлення волі нават за найменшае праяўленне незалежнасці, у тым ліку за крытыку ўлады. Вязням адмаўляюць у базавых правах, яны ўтрымліваюцца ў цяжкіх умовах і падвяргаюцца бесчалавечнаму і зневажальнаму абыходжанню, — канстатуе МЗС.

У заяве адзначаецца, што Польшча ўвесь час заклікае ўлады Мінска выконваць свае міжнародныя абавязкі, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, а таксама правесці маштабную ўнутраную інстытуцыйную рэформу, якая ператворыць Беларусь у свабодную, дэмакратычную і адказную еўрапейскую дзяржаву, якая паважае правы і клапоціцца пра дабрабыт сваіх грамадзян.

— Беларускі народ гэтага заслугоўвае, — сцвярджаецца ў заяве.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

автобусы из Беларуси в Польшу

«Мы считали дни до нашей встречи». Беларуска рассказала, как ее маму не пустили в автобус из Минска в Варшаву

MOST
3 ліпеня 2026, 18:04

Беларуска Лина год не видела маму, которая живет в Витебске. Когда женщине наконец дали визу, она купила билет в Варшаву, но на автобус из Минска опоздала на пять...

поиск в архивах

«Нашлись предки, о которых не знали даже родители». Беларуска искала польские корни и изучила историю семьи

MOST
3 ліпеня 2026, 14:23

Евгения начала искать польские корни после простого вопроса младшей дочери: как звали бабушек. В семье было много католических традиций, одна бабушка молилась по-польски, а Пасху отмечали только по...

Задержание в горах

Беларус пошел в польские горы с просроченной картой побыту. Его задержали пограничники

MOST
3 ліпеня 2026, 11:24

Пограничники задержали беларуса, который шел в сторону Тарницы — самой высокой вершины польских Бещад. Во время проверки оказалось, что у мужчины не было действующих документов на пребывание в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты