Панядзелак, 24 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Маё знаходжанне ў краіне непажаданае». Беларусам у Вільні звоняць невядомыя і просяць пакінуць Літву

MOST MOST
28 лютага 2024, 15:31
Навіны
A A
«Маё знаходжанне ў краіне непажаданае». Беларусам у Вільні звоняць невядомыя і просяць пакінуць Літву

Снимок носит иллюстрационный характер Источник: Tofros.com / Pexels.com

Ранкам 28 лютага беларусам, якія жывуць у Вільні, сталі званіць быццам з літоўскай міграцыі. Усім казалі адно і тое ж — вы прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы і мусіце пакінуць краіну. «Наша Ніва» высветліла, ці міграцыйныя службы за гэтым стаяць.

Адной з тых, хто атрымаў званок, была 18-гадовая Аліса. Дзяўчыне пазванілі з невядомага нумара:

«Я не звярнула ўвагу на лічбы, вось і адказала. Мужчына на тым баку назваўся па-літоўску і сказаў, што ён — супрацоўнік міграцыі. Потым ён пачаў вельмі хутка тараторыць па-літоўску і ігнараваў мае просьбы перайсці на рускую мову. Я пачала павышаць голас, каб ён мяне пачуў. Чалавек перайшоў на рускую і пачаў крычаць на мяне, што я буду дэпартаваная ў сакавіку, бо маё знаходжанне ў краіне непажаданае».

Аліса сказала незнаёмцу, што калі гэта падман, то гэта не смешна і няхай ён шукае кагосьці іншага, той адказаў ёй нешта сярдзіта і кінуў трубку. Дзяўчына вырашыла звярнуцца ў паліцыю, бо ведае, што з яе дакументамі ўсё добра, і напісала заяву.

Аліса адзначае, што не парушала літоўскіх законаў і не ездзіла ў Беларусь, хіба што мае штраф за безбілетны праезд, але аплочвала яго на месцы. У Літве яна займаецца спортам і выступае на спаборніцтвах, то-бок зусім не падобная да пагрозы нацыянальнай бяспецы.

У іншай пацярпелай, Мілы, атрымалася аналагічная гутарка: «Хлопец не назваў сябе, адразу пачаў гутарыць па-літоўску. Ён назваў маё імя і імя па-бацьку, а потым сказаў, што ён з дэпартаменту міграцыі, і ўдакладніў, ці разумею я літоўскую. Папрасіла яго гутарыць па-руску.

Яму гэта не зусім спадабалася, і потым ён зрабіў выгляд, быццам чытае нейкі афіцыйны дакумент. Сказаў, што мне прыйшоў ліст, і нібыта па нейкім артыкуле я прадстаўляю нацыянальную пагрозу Літоўскай рэспубліцы, таму я мушу пакінуць краіну да 4 сакавіка, а з усімі пытаннямі магу звяртацца ў дэпартамент міграцыі».

Суразмоўца Мілы таксама назваў адрас дэпартамента міграцыі, і пасля гэтага паклаў трубку. Гутарка заняла каля дзвюх хвілін, хлопец не даваў Міле задаваць пытанні, проста выдаў паведамленне і скончыў размову.

У дэпартаменце міграцыі Міле сказалі, што яны не маюць права разгалошваць яе статус, а ўсю інфармацыю яна можа пабачыць у сваім асабістым кабінеце на сайце дэпартамента. Дзяўчына зайшла туды і не знайшла ніякіх лістоў пра дэпартацыю, але пры гэтым супрацоўнікі дэпартаменту ёй сказалі, што яна мусіць выконваць інструкцыі таго, хто ёй званіў.

Таксама, заўважае Міла, тыя, хто ёй званіў, чамусьці ведалі, што раней у яе была віза, але яе тэрмін скончыўся. Цяпер беларуска знаходзіцца ў Літве легальна, па ДНЖ.

У чаце беларусаў Вільні актыўна абмяркоўваюць таямнічыя званкі. Міла кажа, што, мяркуючы па чаце, званілі збольшага дзяўчатам.

Кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак ведае пра некалькі выпадкаў з незразумелымі званкамі. Вось як ён каментуе сітуацыю:

«Мы ў поўнай камунікацыі з нашымі літоўскімі калегамі, гэтай сітуацыяй займаюцца людзі, якія камунікуюць з дэпартаментам міграцыі. Высокая імавернасць таго, што гэта правакацыя. Для нацыянальнай тэлефоннай сістэмы выкарыстоўваюцца нумары, якія пачынаюцца на 8. З такога нумару і званілі, але ж наперадзе там стаяў плюсік — гэта наводзіць на думкі, што званілі з несапраўднага нумару.

Калі людзі сумняваюцца наконт свайго статусу ў Літве, трэба абавязкова заходзіць у асабісты акаўнт на сайце дэпартамента міграцыі і ўдакладняць свой статус. Толькі такім чынам можна даведацца, ці ёсць у вас нейкія змены».

Стрыжак мяркуе, што калі за званкамі стаіць не дэпартамент міграцыі, спам-атака такога кшталту можа быць выгадная толькі спецслужбам і зацікаўленасць тут можа быць толькі ў беларускага і расійскага бакоў.

Дэпартамент міграцыі Літвы ў каментары «Радыё Свабода» адказаў, што не мае ніякага дачынення да такіх званкоў і ўвогуле не апавяшчае людзей аб такіх рэчах па тэлефоне.

«Гэта спроба дэзынфармацыі і спроба пасеяць паніку, гэта дакладна не Дэпартамент міграцыі, мы такіх званкоў, тым больш з такімі паведамленнямі, не робім», — расказаў прадстаўнік дэпартамента Рокас Пукінскас.

27 лютага літоўскія ўлады заявілі, што збіраюцца праверыць 18 тыс. беларусаў, якія атрымалі ДНЖ да ўвядзення спецыяльных анкет. Іх папросяць запоўніць анкету, у якой папросяць пазначыць свае адносіны да вайны ва Украіне і некаторую іншую інфармацыю.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

депортация из Польши

Налоговая реформа и новая миграционная политика. Главные новости Польши за неделю

MOST
23 жніўня 2026, 19:34

Рассказываем, что случилось в Польше с 17 по 24 августа 2026 года. Правительство представило реформу ставок подоходного налога. Необлагаемую налогом сумму предлагается оставить той же — 30 тыс....

фургон

На трассе в Польше у беларуса закончилось топливо. Оказалось, он пьян, а фургон украден

MOST
21 жніўня 2026, 17:47

В Польше, недалеко от границы с Беларусью, задержали 40-летнего беларуса, в машине которого закончилось топливо. Полицию вызвали очевидцы, заметившие водителя, который пытается остановить проезжающие автомобили. Но когда на...

граница Польша

Выезда из Беларуси в Польшу ждет больше 2700 легковых автомобилей

MOST
21 жніўня 2026, 16:07

На выезд из Беларуси в Польшу через пункты пропуска «Брест», «Брузги» и «Берестовица» в электронной очереди зарегистрированы больше 2700 легковых автомобилей. Это следует из статистики Погранкомитета Беларуси на...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты