Нядзеля, 11 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Варшаве пройдзе марш «Яе звалі Ліза» ў памяць пра згвалтаваную і забітую беларуску

MOST MOST
4 сакавіка 2024, 08:25
Навіны
A A
марш в Варшаве изнасилованная беларуска

Крыніца: Фэйсбук Fundacja Kraina

У сераду, 6 сакавіка, у Варшаве пройдзе марш «Яе звалі Ліза» ў памяць пра забітую і згвалтаваную беларуску. Арганізатары  плануюць пачаць ад месца злачынства — вул. Żurawia 47.

Сярод арганізатараў — дабрачынная арганізацыя Fundacja Kraina, якая дапамагае ўцекачам, і арганізацыя ўкраінскіх жанчын Sema Ukraine. Яны выйдуць пад лозунгам «Хопіць гвалтаваць» у памяць Лізы і ўсіх жанчын, якія падвергліся сэксуалізаванаму гвалту.

«Яе звалі Ліза, ёй было 25 гадоў, у яе былі карыя вочы і талент да стварэння капелюшоў. Яна прыехала жыць у Польшчу з-за небяспекі ў Беларусі. Мы ўжо не даведаемся, пра што яна марыла і што планавала — уначы, у цэнтры Варшавы, у элітным раёне, яе жорстка згвалтавалі і забілі. Ніхто не адрэагаваў, ніхто не патэлефанаваў у службу 112», — пішуць арганізатары.

Яны сцвярджаюць, што тое, што здарылася з Лізай, магло адбыцца з любой з жанчын.

«Мы выходзім на вуліцы, каб Ліза не была забытая. Каб вуліцы нарэшце сталі бяспечнымі для нас. Мы зноў і зноў заяўляем: каб гвалт знік, трэба перастаць гвалціць. Мы звяртаемся да мужчын: вы таксама можаце мяняць сітуацыю сваёй гучнай пазіцыяй супраць гвалту і сваёй падтрымкай жанчын. Мы стаміліся жыць у небяспецы і страху перад сэксуалізаваным гвалтам», — пішуць арганізатары.

Плануецца, што марш пройдзе ў цішыні, бо «трагедыя Лізы адбылася ў цішыні».

«Большасць жанчын падчас згвалтавання не крычаць — у выніку дысацыяцыі, адмаўлення або несвядомага стану. Маўчанне не азначае згоды. Яно можа быць крыкам аб дапамозе».

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

полиция

«Кровавая пятница» и покушение на премьера. Главные новости Польши за неделю

MOST
11 кастрычніка 2026, 18:44

Рассказываем, что случилось в Польше с 5 по 11 октября 2026 года. После нескольких нападений в школах Мазовецкого воеводства в интернете расползлись слухи о «кровавой пятнице». 8 октября...

счет в польском банке РКО

Меняете счет в банке? На пособие 800+ нужно подавать новое заявление

MOST
9 кастрычніка 2026, 11:12

Получатели пособия на детей 800+, которые планируют сменить банковский счет, должны подать новое заявление. Такое разъяснение выпустило Управление социального страхования (ZUS). Ведомство рекомендовало делать это заблаговременно, с учетом...

нападения в польских школах

В польских школах усилены меры безопасности, но некоторые родители все равно не пускают детей

MOST
9 кастрычніка 2026, 08:56

Полиция Польши опровергает слухи о запланированных нападениях в школах. Они появились после нескольких подобных случаев, произошедших на этой неделе. Тем не менее в некоторых поветах 9 октября школы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты