Панядзелак, 5 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Зефір, шкарпэткі і беларускія кнігі. Што беларусам у эміграцыі перадаюць з радзімы і што просяць у іх

MOST MOST
19 сакавіка 2024, 16:02
Навіны
A A
что передать в Польшу

Фота з асабістага архіва герояў / «Медыязона»

«Медыязона» спытала беларусаў у эміграцыі, што родныя перадаюць ім з радзімы і што яны дасылаюць у адказ.

Ірына, Польшча

Два разы на год бацькі дасылаюць нам пасылкі: на Новы год і на дзень народзінаў дзяцей. Звычайна перадаюць шкарпэткі беларускіх брэндаў, панчохі для дзяцей, беларускія цукеркі, згушчонае малако (глыбоцкае), лялькі і цацкі ручной працы. Таксама прашу іх дасылаць кнігі на беларускай мове.

Андрэй, Польшча

Мне перадавалі салодкае, хлеб і ліст ад пляменніка.

Іван, Літва

Нядаўна бацькі перадалі мой стары плэер, а я ім перадаў новыя еўрапейскія прысмакі. З Беларусі возім тое, што не сапсуецца, калі стаяць 12 гадзін на мяжы, і што нагадвае пра радзіму. У асноўным гэта снэкі і шакалад. З Літвы ў Беларусь перадаем тое, што танней. Напрыклад, каву ці сыр джугас: ён вельмі падабаецца маці.

белорусские конфеты
Фота з асабістага архіва герояў / «Медыязона»

Ігар, Беларусь

Мая сяброўка-ўцякачка аднойчы прасіла прывезці згушчонкі, але на мяжы палякі не дазволілі правезці яе.

Ірына, Грузія

На радзіму перадаем спецыі, віно, чачу. Нам з Беларусі адпраўляюць згушчонку, тушонку, цукеркі. Проста зараз дома ляжыць грыльяж, «Чырвоная шапачка», «Сталічныя» і «Мядзведзік на паляне». У нас з сябрамі ёсць такі прышпіл: абменьвацца цукеркамі з нашых гарадоў. Напрыклад, учора нам прынеслі віцебскія вафлі, бо мы з Менску і такіх у нас няма.

Аляксей, Польшча

З Беларусі дасылаюць зефір, пасцілу, лідскі квас і бабруйскую халву. Мы, у сваю чаргу, адпраўляем вітаміны, цукеркі «Птушынае малако», шакаладкі Milka, каву і гарбату.

Юлія, Польшча

З Беларусі дасылаюць сочыва, сала, кніжкі. Хачу, каб бульбу перадалі ад бабулі, але ніхто не хоча яе везці. Мы перадаем каву, сыр і цікавосткі з «Ікеі».

белорусские конфеты
Фота з асабістага архіва герояў / «Медыязона»

Каця, Польшча

У Беларусь адпраўляем каву, цукеркі Rafaello, пасту Nutella. З радзімы дасылаюць згушчонку і кніжкі.

Аксана, Польшча

Если говорить об эксклюзиве из Беларуси, то это кобринская горчица для заграничных колбасок.

Ксенія, Швецыя

Са Швецыі перадаю касметыку родзічам, пляменніцы — налепкі і кніжачкі.

Вольга, Беларусь

Всегда просят привезти из Беларуси зефир и халву в шоколаде, конфеты «Аэрофлотские». Из Польши передают витамины, кокосовое молоко, оливковое масло, приправы.

Алеся, Польшча

Радуюся, калі перадаюць прадукты, якія прыгатавалі самі: маміны пірагі, закаткі, бацькавы сушаныя яблыкі і грушы-дзічкі. Я перадаю тыя рэчы, якія лічу цікавымі, смачнымі і чаго не купіш у Беларусі — напрыклад бельгійскі шакалад.

Перадаю каву, бо яе любіць мама, набыла ёй кававарку для пліты. Для бацькі перадаю зёлкавыя гарбаты. З ежы перадаю прадукты з розных кухань свету: хумус, напрыклад.

Часам перадаю раздрукаваныя фатаздымкі і паштоўкі для старэйшых родзічаў. Ім прыемна. Выконваю і запыты: бацька часам просіць набыць камутацыю для апаратуры (шнуры ўсялякія). Асобны раздзел — падарункі для хрэснікаў. Збіраю ўсялякае прывабна-дзіцячае: цацкі, цукеркі, паштоўкі ды налепкі.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

купить топливо в Германии

Снижение цен на топливо и судьба референдума в Варшаве. Главные новости Польши за неделю

MOST
4 кастрычніка 2026, 18:26

Рассказываем, что случилось в Польше с 28 сентября по 4 октября 2026 года. Заработала новая программа снижения цен на бензин и дизтопливо — в рознице они подешевели более...

ВНЖ в Польше

Как часто в Польше беларусам отказывают в ВНЖ и почему после 2022 года число отказов выросло?

MOST
2 кастрычніка 2026, 17:25

В январе-августе 2026 года Польша предоставила беларусам 18,8 тыс. ВНЖ, а по 2,2 тыс. заявлений вынесены отказы, следует из статистики Управления по делам иностранцев. Чаще всего беларусы получают...

Клара

«На клетках дочери протестируют 5 тысяч препаратов». Семья беларуса создала в Варшаве фонд, чтобы изучить редкую генетическую болезнь

MOST
2 кастрычніка 2026, 14:40

Когда Клара родилась, ее состояние не вызывало опасений. Врачи поставили ей максимальные десять баллов по шкале Апгар. Но очень быстро выяснилось, что девочка вялая и слабая. Первый месяц...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты