Нядзеля, 30 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Латушка: беларусы дапамагаюць Украіне і рыхтуюцца да двоеўладдзя

MOST MOST
2 сакавіка 2022, 16:30
Гісторыі
A A
Павел Латушка

Фота: MOST

Каля польска-беларускай мяжы з боку Тэрэспаля 2 сакавіка адбылася антываенная акцыя беларусаў. Яе арганізаваў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Прадстаўнік беларускіх дэмакратычных сіл расказаў, як беларусы дапамагаюць Украіне адстаяць незалежнасць і якія шляхі бачыць для спынення рэжыму Лукашэнкі.

Як беларусы могуць змагацца на баку Украіны

— Беларусы, якія жывуць у Польшчы, Літве, Заходняй Еўропе, могуць выступіць добраахвотнікамі і пайсці змагацца за свабоду і незалежнасць Украіны і ўкраінскага народа. Але, сапраўды, не толькі за свабоду Украіны, але і за незалежную Беларусь. Такіх добраахвотнікаў усё больш і больш. Па нашых звестках на ўчорашні дзень добраахвотнікаў ужо было дзве тысячы толькі ў Польшчы, — перадае словы Латушкі з беларуска-польскай мяжы карэспандэнт MOST.

— Ахвотным далучыцца можна звяртацца да вайсковага аташэ пасольства Украіны. Можна звяртацца да арганізацый, якія добра ведаеце. Можна проста выязджаць на мяжу і там звяртацца да пагранічнікаў  — гэта будзе найбольш бяспечны і правільны спосаб. 

Калі хочаце далучыцца да змагання ўкраінцаў і вы цяпер ва Украіне, звяртайцеся ў мясцовы ваенкамат, да мясцовых уладаў. Не можа быць фармаванне, незалежнае ад узброеных сіл Украіны, яно павінна быць у структуры тэрытарыяльнай абароны Украіны. Вялікі гонар, што ёсць беларусы, якія пайшлі гэтым шляхам. Вадзім Пракоп’еў таксама паехаў, каб абараняць Украіну. Такія людзі — героі Беларусі, які робяць такі важны ўчынак і чын на будучыню.

Як беларусы падтрымліваюць украінцаў

— Сёння слухаў выступленне дарадцы прэзідэнта Польшчы Якуба Кумаха які сказаў, што трэба адрозніваць рэжым Лукашэнкі ад беларускага грамадства. Беларускае грамадства асабліва апошнія паўтара года жыве пад вялізным гнётам рэпрэсій. Больш за 50 тысяч чалавек прайшло праз арышты, турмы, 1100 палітычных зняволеных зараз. Тое, што робіцца цяпер у Беларусі — гэта дзікунства. У Беларусі няма незалежнай прэсы, няма пазаўрадавых арганізацый. Усё гэта блакуе нашы магчымасці дзейнічаць у Беларусі. Але нягледзячы на гэта, беларусы выйшлі. На жаль, за нядзелю і панядзелак затрымалі тысячу чалавек. Гэта таксама героі — яны выйшлі, разумеючы ўсю рызыку і сказалі «Не вайне». 

Беларусы валанцёраць. Дапамагаюць тым, хто выязджае з Украіны і шмат працуюць на мяжы. Беларусы ідуць добраахвотнікамі ва ўкраінскае войска. Беларусы ладзяць акцыі каля пасольстваў Расіі і Беларусі. Ладзяць акцыі на мяжы, як сёння — такая самая акцыя будзе сёння ў Літве. Партызаны, кіберпартызаны — вы ж чулі, колькі робяць яны. Беларусы паказваюць, што не здаюцца. Трэба пра гэта казаць нашым сябрам ва Украіне і іншых краінах. Не трэба параўноўваць рэжым Лукашэнкі і Беларусь. Я з першага дня пра гэта казаў: давайце адрозніваць, давайце пра гэта казаць.

Фото: MOST

Як працэдура непрызнання Лукашэнкі міжнароднай супольнасцю будзе выглядаць у тым ліку ўнутры Беларусі

— Непрызнанне Лукашэнкі — гэта стратэгія Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, мы яе рэалізуем цягам году. А менавіта непрызнанне Лукашэнкі, крымінальная адказнасць за злачынствы і санкцыі як элемент адказнасці. 

Што тычыцца непрызнання, мы маем ужо даволі дастаткова палітычных заяў, ёсць рашэнне Еўрапарламента ад 7 кастрычніка мінулага года. Для яго мы актыўна супрацоўнічалі з дэпутатамі, нашымі сябрамі ў Еўрапарламенце. І там напісана дакладна, што Лукашэнка не з’яўляецца прэзідэнтам, але важна перавесці гэта ў прававую сферу. Каб было прынята рашэнне аб непрызнанні яго прадстаўнікоў-амбасадараў — нам трэба гэтага дабіцца, нам трэба, каб прадстаўнікі Лукашэнкі былі выключаныя з міжнародных арганізацый. Напрыклад, з Міжнароднага валютнага фонда. 

Мы рыхтуем комплексны дакумент з улікам развіцця сітуацыі ва Украіне, у якім прапісваем, што трэба зрабіць вельмі хутка і актыўна. Неабходна стварыць сістэму двоеўладдзя, і таму Святлана Ціханоўская прыняла рашэнне аб стварэнні пераходнага кабінету. Важна пакласці гэты дакумент і пачаць працэс прызнання гэтага пераходнага кабінету. Пакуль не будзе двоеўладдзя, цяжка казаць пра тое, што свет і нашы партнёры прымуць адназначнае рашэнне наконт Лукашэнкі. Палітычна так, ён не існуе. Але з пункту гледжання права яшчэ гэты працэс не завершаны. 

Як будзе змяняцца сітуацыя ўнутры Беларусі падчас двоеўладдзя

— Разумею, што функцыянальна Лукашэнка яшчэ існуе ў краіне. Але адбываецца крок за крокам. Можна не рабіць акцыі, можна сядзець дома і крытыкаваць — я не гатовы ўзяць у рукі зброю ці я гатовы, а вы ходзіце на акцыі. Хтосьці кажа — мне і акцыі не падабаюцца. Давайце проста рабіць! Гэта адзін з накірункаў, які б’е па рэжыму і сістэме. Лукашэнка будзе разумець, што ён ніхто ў гэтым свеце. Дынаміка цяпер вельмі актыўная, сітуацыя статычнай не будзе. Мы павінны быць гатовы выйсці на вуліцы ў гэты вырашальны момант — сотні тысяч беларусаў. 

Што можа змяніць сітуацыю? Кіберпартызаны — малайцы, перакрыццё дарог — малайцы, пайшлі ва ўкраінскае войска — малайцы, тут зладзілі акцыю — добра. Але толькі калі сотні тысяч беларусаў у рашучы момант выйдуць, тады наступіць пералом. Давайце да гэтага матываваць і рыхтаваць адзін аднаго.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты