Чацвер, 7 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Польшчы памёр беларус з былой каманды Віктара Бабарыкі. У яго засталося чацвёра дзяцей

MOST MOST
9 мая 2024, 17:18
Навіны
A A
В Польше умер беларус

Зміцер Барэйчук. Крыница: BYSOL

8 траўня ў Польшчы пасля працяглай хваробы памёр 51-гадовы беларус Зміцер Барэйчук. BYSOL адкрыў збор сродкаў на пахаванне, а таксама для падтрымкі яго сям’і: у Зміцера засталася жонка і чацвёра дзяцей.

На старонцы збору паведамляецца, што ў 2020 годзе Зміцер быў у камандзе Віктара Бабарыкі. Ён ездзіў па Беларусі і збіраў подпісы. Мужчына ўвайшоў у пяцёрку найбольш эфектыўных зборшчыкаў. За гэта яго арыштавалі і пасадзілі на суткі.

Пасля гэтага сям’ю Змітра больш не пакідалі ў спакоі. У іх дома было некалькі ператрусаў. А ў лістападзе 2022 года пасля чарговага пераварочвання кватэры мужчыну затрымалі і даставілі на Акрэсціна для «разбіральніцтва».

З камеры Зміцер выйшаў падазраваным паводле дзвюх крымінальных спраў і са скаргамі на болі ў жываце. Мужчыну шпіталізавалі, і ў жніўні 2023 года ў РНПЦ анкалогіі імя Аляксандрава яму быў пастаўлены дыягназ: суцэльна-кістозная пухліна, і паказаная  аперацыя па яе выдаленні як мага хутчэй.

Паколькі на той момант да заканчэння дзеяння візы заставалася толькі некалькі дзён, на сямейнай радзе Зміцер і яго блізкія вырашылі пакінуць краіну. Аперацыю па выдаленні пухліны разам з часткай кішэчніка мужчыну зрабілі ўжо ў Беластоку.

Прагнозы былі добрыя, яму нават збіралі сродкі на рэабілітацыю. Але хвароба ўзяла сваё.

У мужчыны засталося чацвёра дзяцей. Старэйшаму з іх 18 гадоў, малодшай дачцэ — 13.

 

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

приглашение на польскую визу

Беларус, полька и украинка регистрировали в Польше фирмы на подставных лиц и продавали приглашения на визы

MOST
7 мая 2026, 11:57

В Польше задержали беларуса, украинку и польку, которые организовали выдачу фиктивных приглашений на польскую рабочую визу. Для этого на подставных лиц зарегистрировали 130 фирм. В деле рассказали в...

Яраслаў Іванюк

«Атака знішчыла больш чым 25-гадовую працу». Ад хакераў пацярпела інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org

MOST
7 мая 2026, 08:50

Сайт Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org падвергся хакерскай атацы. Пра гэта паведаміў заснавальнік бібліятэкі Яраслаў Іванюк. «Трэба прызнаць, што атака знішчыла больш чым 25-гадовую працу многіх людзей, але мы не...

заполнить декларацию PIT в Польше

Не подали в Польше декларацию о доходах? Вот какие данные налоговая получила в любом случае

MOST
6 мая 2026, 19:56

До 30 апреля налоговые резиденты Польши должны были задекларировать свой доход за 2025 год. Но что будет, если этого не сделать? Как пояснили в Налоговой администрации Подляского воеводства,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты