Серада, 21 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Каб пабачыцца з сябрамі, трэба траціць грошы на цягнік». Беларускія падлеткі расказалі, як адаптаваліся ў Польшчы

MOST MOST
24 мая 2024, 15:01
Гісторыі
A A
адаптацыя падлеткаў

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Alex Guillaume / Unsplash

Многія палітэмігранты вымушана пакінулі Беларусь разам з дзецьмі. Асабліва складана разрыў сувязей перажываюць падлеткі — на радзіме ў іх звычайна ўжо склалася сяброўства. Журналістка MOST паразмаўляла з беларускімі падлеткамі ў эміграцыі пра адаптацыю, адносіны з аднагодкамі і інтарэсы.

«Ад калекцыі не засталося амаль нічога»

Ягор (тут і далей імёны змененыя) пераехаў у Польшчу амаль два гады таму. Хлопец расказвае, што эміграцыя для яго не была вельмі моцным стрэсам. Шмат сяброў таксама цяпер у Польшчы, а падобныя зацікаўленасці дапамагаюць не страціць кантакт.

— Сярод палякаў шукаць сяброў не асабліва імкнуўся, бо быў вельмі не ўпэўнены ў сваім узроўні мовы. Аднак апошнім часам адчуваю, што ён дастатковы для таго, каб спакойна і не напружваючыся весці гутарку. Таму паціхеньку нейкія не сябры, але прыяцелі з’яўляюцца.

Збольшага кантактую з сябрамі, з якімі знаёмы яшчэ з Беларусі. Адзінае, што, каб пабачыцца, трэба на цягнік траціць грошы.

Адным з маіх найважнейшых хобі да прыезду ў Польшчу было ўтрыманне макрыц і іншых членістаногіх у хатніх умовах. У мяне была пэўная калекцыя відаў і морфаў (замацаваная генетычна нестандартная афарбоўка; можна лічыць нечым падобным да парод у катоў і сабак. — Заўв. MOST). Пасля пачатку эміграцыі хобі развівалася, бо ў новай краіне крыху іншая біяразнастайнасць. А пазней паціхеньку згасала, і на актуальны момант ад калекцыі не засталося амаль нічога.

«Можна набыць тое, пра што ў Беларусі я мог толькі марыць»

Другое захапленне Ягора — гістарычная рэканструкцыя, звязаная з грамадзянскай вайной у ЗША. Хлопец расказаў, што зацікаўленасць у ёй значна ўзрасла з эміграцыяй.

— Значны плюс у тым, што ў Еўропе ёсць доступ да поўнапамерных рэалістычных рэплік зброі таго часу — канешне, такіх, каб 100% не выстраліла, ды і порах я туды не кладу. У Беларусі такія або не прадаюцца, або каштуюць у два разы даражэй.

Магчымасцей для мяне тут (у Польшчы. — Заўв. MOST) адназначна болей. Тут рынак беспазваночных і рэчаў для рэканструкцыі куды шырэйшы. Набыць можна тое, пра што ў Беларусі я мог толькі марыць. Тут ужо ўзнікае пытанне не магчымасцей, а жадання.

Мерапрыемствы я наведваю збольшага адукацыйныя. Хаджу на адкрытыя лекцыі ў бліжэйшы ўніверсітэт або езджу на арганізаваныя дыяспарай. Часам наведваю культурныя мерапрыемствы накшталт гукання вясны.

Ягор адзначае, што эміграцыя ў гэтым плане нічога не змяніла: лекцыі замянілі курсы і заняткі, а ў культурных мерапрыемствах недахопу не адчувалася і ў Беларусі.

подростки
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Max Fischer / Pexels.com

«Тут лягчэй і прыемней вучыцца»

Ганна ў Польшчы два гады, за гэты час паспела пажыць у двух гарадах. Дзяўчына дзеліцца, што падчас адаптацыі бывала цяжка. Надзеі і натхнёнасць змяняліся расчараваннем і смуткам, рукі апускаліся, падымалася трывога.

— Мае інтарэсы [ў эміграцыі] асабліва не змяніліся, хутчэй пачалі раскрывацца і развівацца. Зразумела, што вельмі люблю гісторыю, філасофію і культуру. Мяне супакойвае музыка і сачыненне песень. Мае песні не раз дапамагалі мне ісці далей і нагадвалі пра тое, хто я і што мне рабіць. Граю ў школьным тэатры, што дапамагае мне раскрыцца ў польскім асяроддзі. Шчыра люблю размаўляць з незнаёмымі людзьмі і вучыцца на сваім гуманітарным профілі.

Ганна адзначае, што ў Польшчы адчувае нашмат больш магчымасцей — тут шмат цікавых мерапрыемстваў у ліцэі, а на беларускіх пляцоўках можна арганізоўваць свае выступы.

— Тут лягчэй і прыемней вучыцца. Больш часу на самастойную працу, напрыклад на вывучэнне моў. Адсюль лягчэй будзе паступаць за мяжу і ўдзельнічаць у розных праграмах.

«Прагаманілі з польскімі жанчынамі цэлую гадзіну, разам рагаталі з польскіх цягнікоў»

Дзяўчына расказала, што адносіны з аднагодкамі ў яе цудоўныя. Сярод сяброў як беларусы і ўкраінцы, так і палякі.

— Вядома, было дастаткова боязна заводзіць знаёмствы, але я працягваю рабіць малыя крокі, каб знайсці сваіх людзей і адчуваць сябе добра.

Ганна ўспамінае адно падарожжа польскай чыгункай:

— Наш цягнік спазняўся на дзве гадзіны, і мы ўскочылі ў іншы. У ім апынулася шмат людзей у такім жа становішчы. Сярод іх — тры цудоўныя дарослыя жанчыны, з якімі мы прагаманілі цэлую гадзіну — на польскай мове, — стоячы проста ў тамбуры. Гэта было вельмі блізка, адкрыта і родна, быццам мы сапраўды былі знаёмыя. Абмеркавалі нават іх дзяцей і ўнукаў. Часам да размовы далучаліся іншыя людзі, і мы ўсе разам рагаталі з польскіх цягнікоў і іх спазненняў.

подростки
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Priscilla Du Preez ?? / Unsplash

«Не стасуюся з палякамі ўвогуле»

Мацей жыве ў Польшчы амаль два гады, да гэтага год жыў ва Украіне.

— Перажываў [пераезд у Польшчу] адносна добра, у тым плане, што для мяне змянілася не так шмат і да пераездаў я ўжо звык. Галоўнае было — свой пакой.

Паглыбіцца ўва штосьці і забыць пра рэальнае жыццё з яго праблемамі вельмі дапамагаюць хобі. Мае хобі часта змяняюцца. Звычайна максімум некалькі месяцаў магу ў штосьці паглыбляцца. Зараз гэта ролевыя настольныя гульні (D&D, GURPS). Да іх трэба шмат рыхтавацца, але ў выніку атрымліваецца як кіно, што крута. Адзін час шмат гуляў у шахматы. Да гэтага яшчэ больш проста ў камп’ютар. Актыўна чытаю, зараз перачытваю Гары Потара.

Я заўсёды падстройваюся пад сітуацыю, таму не магу сказаць, што нейкая краіна дае больш магчымасцей. Хаця тут ёсць беларускі хаб, дзе арганізоўваецца шмат цікавостак, пра якія б дома нават не думаў. А тут вось ёсць магчымасць у іх паўдзельнічаць.

«Жадання наведваць нешта беларускае ўсё менш»

Хлопец расказаў, што сярод мерапрыемстваў, якія ён наведвае, у асноўным працяглыя ініцыятывы, напрыклад гістарычны курс з Уладзімірам Арловым і падлеткавы клуб.

— Кожная ініцыятыва прысвечаная сваёй тэме, што файна, але ўсе яны пабудаваныя на кантэксце эміграцыі. У Беларусі наведваў некаторыя падобныя (напрыклад гістарычны курс), але не больш. Не было нейкай базы для цікавых сустрэч, ды і мне было не да таго. Зараз, з часам, жадання наведваць нешта ўсё менш — не ведаю, ці гэта звязана з адаптацыяй (маўляў, з часам трэба менш менавіта беларускіх ініцыятыў), ці проста са зменай прыярытэтаў.

Стасункі з палякамі Мацей пакуль не пабудаваў.

— Не стасуюся з палякамі ўвогуле, бо вучуся анлайн. Але я знайшоў вельмі шмат знаёмых сярод беларусаў, чаму вельмі рады. Усе яны вучацца ў польскіх школах, але мы сустракаемся на базе розных ініцыятыў (падлеткавы клуб, D&D-клуб) і там вельмі добра бавім час.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Александр Чернухо

«Говорили, что Макс Корж — русский певец». В Варшаве снимают документальный фильм о беларусской музыке

MOST
19 мая 2025, 19:58

Беларусы создали в Польше независимый продакшн Vidok. Режиссер Виталий Карабань, продюсер Каролина Шарфман и оператор Ксения Гайдук объединились, чтобы снять документальный фильм о беларусской музыке «На скрыжаванні». Через...

проездной документ иностранца

«Я хочу, чтобы мой ребенок существовал». Во Вроцлаве беларусы хотят выйти на протест против долгой выдачи проездных документов иностранца

MOST
19 мая 2025, 16:58

Беларусы, живущие во Вроцлаве, рассматривают возможность выйти на митинг против долгих сроков получения проездного документа иностранца. Эта тема обсуждается в городском чате. Дело в том, что некоторые дела...

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты