Субота, 10 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Спадзяюся, будзе адэкватны чалавек». Беларуска шукае ў Польшчы мужчыну-сябра свайму сямігадоваму сыну

MOST MOST
29 мая 2024, 14:49
Гісторыі
A A
беларуска ищет мужчину в Польше

Валерыя і Цімафей. Фота з сямейнага архіва

У тэлеграм-чаце «Бацькі Беластока» з’явілася незвычайная аб’ява: жанчына шукае мужчыну, які мог бы стаць сябрам яе сямігадоваму сыну: праводзіць з ім час, займацца «мужчынскімі справамі» і падаваць добры прыклад. З патрабаванняў — узрост 25-40 гадоў, валоданне беларускай або ўкраінскай мовай, адсутнасць шкодных звычак. Час мужчыны беларуска гатова аплачваць.

Журналістка MOST звязалася з Валерыяй Шкодай і даведалася, чаму яна вырашыла  размясціць такую аб’яву, ці не страшна ёй і як яна бачыць узаемадзеянне сына з чужым чалавекам.

«Мама, я цябе ненавіджу»

Валерыя жыве з двума дзецьмі ў Беластоку. З бацькам сямігадовага Цімафея і чатырохгадовай Міраславы жанчына развялася тры гады таму. Паводле яе, мужчына не бярэ ўдзелу ў выхаванні дзяцей і не дапамагае фінансава.

— [Былы] муж — украінец. Зараз ён жыве ва Украіне і не можа выехаць, ды і не хоча. Ён аніякім чынам не ўдзельнічае ў жыцці дзяцей: ні фізічна, ні маральна, ні фінансава. Я з імі пастаянна, і мне падаецца, ім гэта ўжо надакучыла. Яшчэ ў нас ёсць беларускамоўная няня, але яна таксама жанчына, плюс займаецца двума дзецьмі адразу, а сын патрабуе стоадсоткавай увагі.

Валерыя не можа праводзіць з Цімафеем дастаткова часу, таму што занятая працай  — каб у дзяцей быў дах над галавой, ежа і адзенне. Апошнім часам жанчына стала заўважаць, што сын праяўляе агрэсію ў адносінах да яе, да малодшай сястры, а таксама ў школе і на дзіцячых пляцоўках.

— Ён пачаў моцна агрэсіраваць: б’е, абражае і задзірае іншых. Амаль кожны дзень настаўніца расказвае мне пра яго паводзіны, а часам можа нават патэлефанаваць, калі я на працы, — расказвае жанчына. — Нядаўна на пляцоўцы на двары ён пачаў кідацца на дзяўчынку з кулакамі за тое, што яна адабрала ў яго любімую цацку. Яшчэ прысутнічае рэўнасць да малодшай сястрычкі, таму ёй таксама дастаецца: яна да яго проста дакранецца, а ён у адказ можа яе пляснуць. А потым мне кажа: «Мама, я цябе ненавіджу, не люблю. Ты самая дрэнная мама ў свеце. Сястрычку я таксама не люблю. Яна ўвогуле не з нашай сям’і: ты ўзяла яе з дзіцячага дома». Я з ім размаўляю, але хапае гэтага на дзень-два, і так па коле.

Валерыя адзначае, што Цімафей — досыць траўміраванае дзіця, паколькі многае перажыў: развод бацькоў, пераезды з месца на месца і, як следства, страту сяброў і камфортнай для сябе абстаноўкі. Жанчына звярталася да некалькіх псіхолагаў, якія параілі ёй канцэнтравацца на ўласным псіхалагічным стане. Так Валерыя стала працаваць над сабой і цяпер больш спакойна рэагуе на істэрыкі сына, пачала разумець яго пачуцці і эмоцыі.

«Было бачна, як сын цягнецца да мужчын, як ён прагне з імі паразмаўляць»

Спачатку беларуска хацела проста аддаць сына ў секцыю, але прыйшла да высновы, што гэта не найлепшая ідэя. Палічыла, што там будзе дадатковы кантроль і правілы, якія трэба будзе выконваць, а Цімафей супраць любых правіл і спецыяльна будзе іх парушаць. Да таго ж увага трэнера будзе сканцэнтравана на ўсіх дзецях у групе, а не толькі на сыне Валерыі.

— Мне хацелася б, каб гэты чалавек — «гувернёр» ці проста сябар — у вольнай абстаноўцы бавіў з сынам час. Каб ён не выхоўваў яго, не ўсталёўваў правілы і не прымушаў штосьці рабіць. Я хачу, каб яны маглі проста пайсці пакатацца на роварах, з’ездзіць на рыбалку, схадзіць на пікнік альбо проста паразмаўляць пра тое, што цікавіць сына. Бо на самай справе сын — вельмі разумны хлопчык. Ён цікавіцца дыназаўрамі, космасам, жыццём і смерцю. За два гады ў Польшчы ў нас было шмат знаёмых і сяброў, і было відаць, як сын цягнецца да мужчын, як ён прагне з імі паразмаўляць.

«Не адпушчу сына з кімсьці незнаёмым»

Валерыя хвалюецца, што на аб’яву можа адгукнуцца педафіл, але ўсё ж спадзяецца, што сутыкнуцца з гэтым не прыйдзецца.

— Канешне, я планую пазнаёміцца з ім сама, і нейкі час мы будзем праводзіць разам дома, на двары і на шпацыры. Зразумела, што я не адпушчу сына з кімсьці незнаёмым. Пакуль яшчэ ніхто не адгукнуўся, але спадзяюся, што гэта будзе адэкватны чалавек. Увогуле, я маю сябра, які добра ставіцца да нас траіх і любіць маіх дзяцей. На працягу апошняга года ён быў з намі побач, бавіўся з дзецьмі. Дзеці яго вельмі палюбілі. Але ў яго ёсць сваё жыцце, і зараз ён пераехаў у іншы горад. Я сыну адразу сказала, што ён вольны чалавек і можа рабіць тое, што хоча. Мы адпусцілі яго дастаткова лёгка, але кантакт працягваем падтрымліваць. І, канешне, мы яму вельмі ўдзячныя за ўсё і зычым яму ўсяго найлепшага. Такога чалавека я яшчэ не сустракала.

Валерыя лічыць, што пазнаёміць мужчыну з сынам не будзе праблемай. Цімафей і Міраслава прывыклі да таго, што іх мама — чалавек таварыскі, таму калі хтосьці прыйдзе да іх дадому на каву, каб пазнаёміцца, для дзяцей гэта не будзе сюрпрызам.

— Калі да нас хтосьці прыходзьці у госці, я назіраю за тым, як гэтыя людзі паводзяць сябе с маімі дзецьмі і ці ўвогуле праяўляюць да іх інтарэс. Потым па дзецях відаць, склалася ў іх нейкае меркаванне пра гэтага чалавека ці яны проста пра яго забыліся. У мужчыны, [які б бавіў з сынам час], могуць быць і свае дзеці. Калі ён прыйдзе разам з імі — гэта будзе цудоўна.

Валерыя гатова плаціць за паслугі гувернёра па 30 злотых за гадзіну. А таксама пакрываць дадатковыя выдаткі: квіткі, марозіва і гэтак далей.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АдносіныАртыкулыГалоўнаеЗнаёмствы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

выборы в Европарламент в Польше

«Была в эйфории, что мой голос будут считать». Спросили беларусов с польским паспортом, за кого они проголосуют на президентских выборах

MOST
9 мая 2025, 21:21

18 мая в Польше пройдет первый тур президентских выборов. Для многих выходцев из Беларуси, получивших польское гражданство, это возможность повлиять на то, кто станет главой государства. Для некоторых...

Куда поехать из Варшавы на велосипеде

Куда поехать из Варшавы на велосипеде? Беларусский велосипедист исколесил столицу вдоль и поперек и поделился опытом

MOST
9 мая 2025, 14:52

Евгений (имя изменено) — велосипедист со стажем. Кататься начинал в Беларуси, а год назад переехал в Варшаву, присоединился к городскому велокомьюнити и с тех пор исколесил город вдоль...

День Победы в Польше

Великая победа или смена оккупации? Как Польша отмечает День Победы и почему этот праздник перенесли с 9 на 8 мая

Максім Шульц
9 мая 2025, 12:37

9 мая Беларусь празднует День Победы — 80-ю годовщину освобождения от немецко-фашистских захватчиков. В Польше аналогичный праздник Dzień Zwycięstwa отмечается 8 мая, хотя еще 10 лет назад праздничные...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты