Серада, 3 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Хутка беларусы Польшчы і свету з’едуцца на TUTAKA-2024. Сабралі ўсё, што варта ведаць пра фестываль

MOST MOST
18 чэрвеня 2024, 17:59
Навіны
A A
TUTAKA-2024

На фестывалі TUTAKA-2023. Фота арганізатараў

Штогадовы Фестываль абуджаных TUTAKA адбудзецца 12-14 ліпеня 2024 года ў мястэчку Гарадок (Gródek) — гэта ў 30 кіламетрах ад Беластока. Цягам трох дзён тут будуць праходзіць канцэрты беларускіх выканаўцаў, а таксама будзе працаваць кірмаш, адукацыйна-забаўляльная пляцоўка, фуд-корт. Сабралі карысную інфармацыю пра мерапрыемства.

— Дзе купіць квіткі — не пытайце! Удзел у фестывалі бясплатны! Але вы заўсёды можаце падтрымаць нас на ko-fi або на нашым сайце, — пішуць арганізатары.

— Мы бачым фестываль як усебеларускі пікнік, месца сустрэчы беларусаў усяго свету з нашай — лічу, самай вялікай — беластоцкай дыяспарай, — кажа арганізатар Павел Станкевіч.

Фестываль традыцыйна наведваюць вядомыя палітыкі, дзеячы культуры і блогеры. У мінулым годзе імпрэза сабрала больш за 5 тыс. удзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Германіі, Аўстрыі і нават Партугаліі. Плануецца, што ў гэтым годзе фестываль зноў наведае дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская.

Што будзе на фестывалі

Штодзень у трох спецыялізаваных павільёнах будуць праходзіць майстар-класы, прэзентацыі і іншыя імпрэзы. Асобна пад адкрытым небам будуць ладзіцца гульні для дзяцей і дарослых, пленэры і нават квэст. Удзел у некаторых мерапрыемствах трэба браніраваць.

Ужо зараз можна зарэгістравацца на:

– гульню «Паўстанцы» (ад 14 гадоў)

– квэст «ТUTAKA-2024» (ад 18 гадоў)

На кірмашы можна будзе набыць вырабы беларускіх рамеснікаў, мастакоў і бізнесменаў. Асартымент вельмі шырокі — ад завушніц ручной працы да карцін.

TUTAKA-2024
Тэатр на фестывалі. Фота арганізатараў TUTAKA

Расклад музычнай сцэны

12 ліпеня (пятніца)

  • Аляксандр Памідораў
  • luty sakavik
  • :B:N:

13 ліпеня (субота)

  • Karlen & Co
  • Syndrom Samazvanca
  • Разбітае Сэрца Пацана
  • KOOB (Solo) х Sw@da
  • Sw@da х Niczos

14 ліпеня (нядзеля)

  • YAŪGEN
  • ZUI
  • SOŽ

— Акрамя прызнаных мэтраў, як Памідораў, :В:N і РСП, у гэтым годзе мы зрабілі акцэнт на малавядомых, але вельмі таленавітых выканаўцах, — расказвае Павел. — Мы імкнёмся як мага больш пашыраць музычныя напрамкі фестывалю. Гледачоў чакае разнастайнасць стыляў — ад рока да шаманскіх спеваў. Цікавостак таксама шмат. Напрыклад, гурт Karlen & Co складаецца з беларусаў, палякаў, украінцаў і мексіканца, а KOOB (Valeria Dele) і Sw@da прадставяць трэкі на аснове беларускага падляскага фальклору. Дадаткова Sw@da выступіць разам з Ničos — гэты падляскі дуэт стаў апошнім часам вельмі папулярным. У праекта ZUI будзе прэм’ера альбома «Аркі».

Дзе пройдзе фестываль?

Мястэчка Гарадок знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад Беластока. Сам фестываль пройдзе ва ўрочышчы Борык.

У гэтым годзе з Беластока да TUTAKA (станцыя Валілы) пусцяць цягнік.

Таксама з Беластока ў Гарадок ходзяць рэгулярныя аўтобусы. У мінулым годзе папулярным спосабам дабрацца быў таксама аўтастоп — ад выезду з Беластока. Калі вы абралі гэты варыянт, запасіцеся таблічкай з надпісам «TUTAKA-2024» ці «Гарадок».

Для тых, хто будзе дабірацца ўласным аўтамабілем, за 500 метраў ад фестывалю на полі па вул. Школьная будзе выдзелены паркінг. Ён платны — 5 злотых за адзін заезд, разлічыцца можна пры заездзе. А не даязджаючы да Гарадка, на запраўцы ёсць вялікая бясплатная паркоўка. Прайсціся да фестывалю прыйдзецца каля кіламетра.

Дзе ночыць і колькі гэта каштуе

Як і ў мінулыя гады, на фестывалі будзе два намётавых поля: «Тамака» (за 70 метраў ад сцэны) і «Недалёка» (за 500 метраў, гэта былое футбольнае поле на вул. Школьнай). У гэтым годзе абодва яны будуць платныя. На «Недалёка» размесціцца і спецыяльная пляцоўка для кемпераў.

Каб набыць магчымасць прысутнічаць на намётавым полі, трэба зрабіць данат да 10 ліпеня — 15 еўра за тры дні фестывалю. Аплачваецца прысутнасць самой асобы, а не намёта. Пасля 10 ліпеня і падчас фестывалю кошт павялічыцца да 90 злотых. Дзецям да пяці гадоў можна знаходзіцца бясплатна.

Пляцоўка пад намёты будзе падзеленая на сектары такім чынам, каб там усталяваліся паўнавартасныя праходы. Гатаваць ежу, распальваць вогнішча ці рабіць грыль трэба будзе на спецыяльна адведзеных палянах, асобна ў кожным сектары. Гэта павысіць бяспеку, захавае больш месца для адпачынку і аб’яднае людзей, лічаць арганізатары.

Можна спыніцца і ў мястэчку — зняць пакой ці нават цэлы дом.

TUTAKA-2024
Намётавае поле. Фота арганізатараў TUTAKA

Инфрастуктура

Лавак, якія былі перад сцэнай у мінулым годзе, не будзе. Арганізатары хочуць дадаць фестывалю атмасферу ўсебеларускага пікніка, таму на канцэрт раяць прыходзіць з пледамі і дыванкамі.

Усё неабходнае — ад намёта да спальніка — можна арандаваць, але замаўляць трэба загадзя. Таксама будзе працаваць гандлёвы сектар з рэчамі першай неабходнасці, дровамі і вугалем.

Каля кожнага намётавага поля будуць усталяваныя біятуалеты, а душавыя кабіны размесцяцца каля «Тамакі». Яны бясплатныя.

Насупраць сцэны размесціцца фуд-зона — са сталоў будзе відаць канцэрт. У самім Гарадку можна паесці ў бары, рэстаране ці набыць ежу ў крамах.

TUTAKA-2024
З прэс-матэрыялаў фестывалю TUTAKA

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКультураМузыкаПадзеі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

реформа в Польше

Иностранцы, живущие в Польше, не потеряют возможность регистрироваться на цифровых платформах. Профильное министерство дало ответ

MOST
3 снежня 2025, 17:43

Новый законопроект об электронной идентификации, разработанный в Польше, не лишит иностранцев возможности подавать налоговые декларации, получать пособия и пользоваться другими цифровыми услугами. Это следует из разъяснения Министерства цифровизации....

счет в польском банке

Крупнейший польский банк грозит заблокировать карты беларусам без ВНЖ

MOST
3 снежня 2025, 13:45

Многие беларусы получили от польского Bank PKO уведомления о возможной блокировке операций по счету, если они не предоставят действительные ВНЖ. Журналист MOST позвонил в банк от лица клиента...

из Польши в Беларусь через Калининград

Правозащитники: Усилились проверки беларусов на польско-российской границе

MOST
3 снежня 2025, 11:21

В последнее время усилились проверки беларусов на польско-российской границе, сообщили в правозащитном центре «Вясна». Правозащитникам известно о нескольких случаях, когда беларусы, ехавшие из Польши в Калининград, на границе...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты