Серада, 26 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

З пачатку вайны ва Украіне на польска-беларускай мяжы затрымалі 300 нелегальных мігрантаў

MOST MOST
9 сакавіка 2022, 07:57
Навіны
A A
мяжы

Фота: Straż Graniczna / Twitter

Пасля пачатку расійскай агрэсіі з Украіны ў Польшчу збеглі больш за мільён чалавек. Мігранцкі крызіс на беларуска-польскай мяжы тым часам знік з павесткі дня, але не спыніўся. MOST даведаўся, што адбываецца на гэтым кірунку: ці спрабуюць перасекчы мяжу нелегальныя мігранты і якім чынам яны гэта робяць.

Восеньская вострая фаза мігранцкага крызісу на польска-беларускай мяжы змянілася не вельмі ўдалымі і не асабліва шматлікімі спробамі нелегальных мігрантаў прабрацца ў Польшчу. Апошнія дні ўвага была накіраваная на мяжу Польшчы і Украіны, аднак высветлілася, што на мяжы з Беларуссю польскія памежнікі кожны дзень затрымлівалі нелегалаў.

  • 24 лютага, ў першы дзень вайны, памежнікі затрымалі 20 мігрантаў з Сірыі, Емена і Ірану.
  • 25 лютага затрымалі яшчэ менш нелегальных мігрантаў — 10 чалавек.
  • 26 лютага польскія памежнікі затрымалі 11 нелегальных мігрантаў з Іраку, 4 з Емену.
  • 27 лютага памежнікі правялі выратавальную аперацыю: сямёра іракцаў і іранцаў захраслі ў балоце.
  • 28 лютага Польская памежная служба затрымала 28 замежнікаў, якія нелегальна перайшлі беларускую мяжу. Мігранты з Самалі, Ірака, Турцыі і Емена дзвюма вялікімі групамі перасеклі мяжу. Таксама ў гэты дзень у месцы, дзе ідзе будаўніцтва сцяны, з боку нелегальных мігрантаў была спроба сілавога ўварвання з тэрыторыі Беларусі.

Wczoraj na odcinku #PSGMichałowo w miejscu gdzie trwa budowa bariery, miała miejsce próba siłowego przekroczenia granicy z??do??.
Grupa kilkunastu osób,wśród których byli żołnierze??rzucała kamieniami w patrole??.
Siły polskie zostały wzmocnione, nikt nie przekroczył granicy. pic.twitter.com/Z4M43IBUrN

— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) March 1, 2022

  • За першы дзень вясны, 1 сакавіка, на тэрыторыю Польшчы з Беларусі спрабаваў трапіць 51 нелегальны мігрант. Гэта былі грамадзяне Сірыі, Ірака, Конга, Буркіна-Фасо.
  • 2 сакавіка былі затрыманыя 15 нелегальных мігрантаў – з Судана, Эрытрэі, Емена і Сірыі. Замежнікі прыехалі ў Беларусь з Расіі.
  • 3 сакавіка памежнікі затрымалі на мяжы 20 чалавек, якія аказаліся іракцамі і сірыйцамі.
  • 4 сакавіка затрымалі 22 нелегальных мігрантаў з Емену, Таджыкістану, Сірыі і Іраку. Таксама памежнікі арыштавалі траіх чалавек, якія перавозілі замежнікаў, што незаконна трапілі ў Польшчу. У гэты дзень адбылася чарговая выратавальная аперацыя, падчас якой выратавалі грамадзян Ірака, якія захраслі ў балоцістай мясцовасці на польскім баку мяжы.
  • 5 сакавіка вялікая група нелегальных мігрантаў з 28 чалавек спрабавала сілай прарвацца праз мяжу. Усяго за суткі затрымалі 36 мігрантаў.
  • 6 сакавіка польскія памежнікі затрымалі 35 нелегальных мігрантаў. У памежныя патрулі мігранты кідалі камяні.
Фота: Straż Graniczna / Twitter
  • 7 сакавіка польская памежная служба затрымала 28 замежнікаў. Усе яны нелегальна трапілі ў Польшчы. Яны родам з Кубы, Емена, Сірыі, Камеруна і Турцыі.

Усяго ад пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 300 мігрантаў. У асноўным гэта грамадзяне Сірыі і Ірака.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

дальнобойщик в Польше

В Польше водителям показалась странной езда беларусского дальнобойщика. Они сообщили в полицию — и не зря

MOST
26 жніўня 2026, 19:36

Под польским Миньском-Мазовецким очевидцы обратили внимание на странную езду грузовика Scania. Они вызвали полицию. Теперь судьбу 39-летнего беларусского водителя решит суд. Об инциденте рассказали в полиции. На трассу,...

Гданьск

«Мы не можем поставить жизнь на паузу». Беларус организует в Гданьске митинг против долгой легализации иностранцев

MOST
26 жніўня 2026, 18:35

Беларус Валентин Кареев организует в Гданьске митинг против чрезмерно долгой легализации иностранцев. Он уже получил от городских властей подтверждение мероприятия: оно пройдет у Поморского воеводского ужонда 7 сентября...

ударили таксиста во вроцлаве

Во Вроцлаве пассажир ударил бутылкой по голове 66-летнего таксиста из Беларуси за «восточный акцент»

MOST
26 жніўня 2026, 10:40

Во Вроцлаве пассажир во время поездки напал на 66-летнего водителя такси, гражданина Беларуси. Услышав «восточный акцент», он начал оскорблять таксиста, а потом ударил стеклянной бутылкой по голове, сообщает...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты