Панядзелак, 27 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Нягледзячы на маленькі рынак і іншыя адгаворкі». Беларусы запусцілі аплікацыю для знаёмстваў унутры краіны і ў эміграцыі

MOST MOST
12 жніўня 2024, 10:49
Навіны
A A
приложение для знакомств Віт!

Прэс-матэрыялы «Віт!»

Беларусы запусцілі мабільную аплікацыю для знаёмстваў «Віт!» Яна ўбачыла свет 7 жніўня і ўжо атрымала пазітыўныя водгукі карыстальнікаў.

Стваральнікі прылады расказваюць, што яе ідэя нарадзілася на пачатку 2024 года, калі ў СМІ актыўна абмяркоўвалася патрэба ў «беларускім Ціндары». Праца пачалася ў сярэдзіне красавіка, і праз тры з паловай месяцы аплікацыя была гатовая.

Бэта-тэставанне праводзілася як сярод беларусаў у Беларусі, так і сярод дыяспары. Падчас яго аўтары атрымалі шмат водгукаў і пажаданняў, якія былі ўлічаныя пры распрацоўцы канчатковай версіі. Яна даступная для iOS і Android.

Рамантычныя знаёмствы — не адзіная мэта аплікацыі. Членам дыяспары яна дапамагае пазнаёміцца з суседзямі-суайчыннікамі. Тут таксама можна знайсці сяброў для дзіцяці, кампанію для сумесных актыўнасцяў ці кампаньёнаў для практыкі беларускай мовы.

Акрамя знаёмстваў, аплікацыя прапануе і іншыя магчымасці, напрыклад у ёй можна знайсці мапу ўстаноў, дзе дакладна абслужаць па-беларуску. Стваральнікі абяцаюць, што з цягам часу мапа будзе пашырацца.

«Беларусы вартыя быць мэтавай аўдыторыяй»

Інтэрфейс аплікацыі цалкам на беларускай мове. Стваральнікі тлумачаць гэта тым, што «беларусы вартыя таго, каб для іх стваралася праграмнае забеспячэнне» і каб яны былі «мэтавай аўдыторыяй, нягледзячы на маленькі рынак і іншыя адгаворкі». Распрацоўшчыкі абапіраліся і на ўласны досвед жыцця за мяжой: ведалі, як прыемна сустрэць там земляка.

Доступ да ўсіх функцый у «Віт!» бясплатны, у тым ліку да тых, якія ў іншых прыладах часта лічацца прэміяльнымі. А мадэль манетызацыі заснавана на ахвяраваннях і падпісках. Аднаразовы ўнёсак складае 1 еўра, а падпіска — 0,5 еўра. Таксама стваральнікі заклікаюць рэкламадаўцаў, напрыклад беларускамоўныя ўстановы.

Галоўная задача праекта зараз — набраць аўдыторыю.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеЗнаёмствы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

буферная зона

Две польские велосипедистки слишком близко подъехали к беларусской границе. Каждая лишилась 500 злотых

MOST
27 ліпеня 2026, 13:50

Польские пограничники остановили двух женщин, которые въехали на велосипедах в буферную зону на границе с Беларусью. Каждой из них такой поход стоил 500 злотых штрафа. Об инциденте рассказали...

лес

Беларусь хочет возобновить диалог с Польшей по сохранению экосистем Беловежской пущи

MOST
27 ліпеня 2026, 11:07

Беларусь готова возобновить диалог с Польшей по вопросу сохранения экосистем Беловежской пущи и предлагает ЮНЕСКО выступить в роли посредника. Об этом заявил замначальника отдела международного сотрудничества Минприроды Евгений...

заполнить декларацию PIT в Польше

Раскол в партии «ПиС» и налоговое послабление. Главные новости Польши за неделю

MOST
26 ліпеня 2026, 18:31

Рассказываем, что случилось в Польше с 20 по 26 июля 2026 года. Раскол в партии «Право и справедливость». Членам партии было предложено подписать декларацию о том, что они...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты