Аўторак, 20 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У гродзенскім архіве знайшлі пасмяротны запіс гібелі Тадзіка Ясінскага. Ці можна паставіць кропку ў гісторыі?

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
20 студзеня 2022, 09:20
Гісторыі
A A
тадзік ясінскі

Савецкія танкі на подступах да Гродна, 1939 г. Ілюстрацыя ў савецкай газеце "Искра"

Больш за 80 гадоў у Гродне распавядаюць гісторыю пра забітага хлопчыка Тадзіка Ясінскага на вуліцах горада ў верасні 1939 года. Падзеі тых дзён дагэтуль выклікаюць спрэчкі паміж беларускімі і польскімі гісторыкамі: адны кажуць, што падлетак выйшаў на абарону горада і загінуў, другія кажуць, што гэта легенда прыдуманая ў мэтах прапаганды і невядома, ці існаваў наогул гэты чалавек. У пацвярджэнне існавання Тадзіка Ясінскага пісала Гражына Ліпінская — настаўніца, удзельніца абароны Гродна. Доўгія гады гісторыя юнага гродзенца будавалася менавіта на яе ўспамінах або на нейкай агульнай традыцыі. Але ў канцы 2021 года ў гродзенскім архіве знайшліся дакументы, якія пацвярджаюць рэальнае існаванне Ясінскага і яго гібель у Гродне верасні 1939 года. Магчыма, гэтая знаходка паставіць кропку ў доўгай і заблытанай гісторыі з забітым падлеткам.

Хто такі Тадзік Ясінскі?

Упершыню публічна пра існаванне Тадзіка Ясінскага распавяла ў сваёй кнізе ў 1988 годзе Гражына Ліпінская, якая была дырэктаркай адной са школ Гродна, таксама ўдзельнічала ў абароне горада ў 1939 годзе. Паводле яе ўспамінаў, падлетак быў адным з тых, хто спрабаваў спыніць савецкія танкі, што заехалі ў горад. Жанчына пісала, што 13-гадовага хлопца салдаты прывязалі да танка, як жывы шчыт. У кнізе Ліпінская распавядае, як яна асабіста адвязвала падлетка ад тэхнікі. Неўзабаве ён памёр у шпіталі.

Пра дакладнае месца пахавання Тадзіка Ясінскага ў Гродне ніхто не ведаў. Яго сімвалічную магілу зрабілі на старых каталіцкіх могілках. Хлопец стаў для многіх гродзенцаў і палякаў сімвалам барацьбы за Гродна ў верасні 1939 года. У польскай гістарыяграфіі прывязванне Тадэвуша да танка і яго смерць — гэтае апісанне лічыцца неабвержным фактам, але пацвярджэнняў гэтаму не было акрамя ўспамін Ліпінскай.

Савецкія танкі на вуліцах Гродна, 1939 г.

Што знайшлі ў Гродне?

Паводле інфармацыі Ліпінскай Тадзік памёр у шпіталі падчас баёў за Гродна, але ў пасмяротных метрыках у гродзенскім архіве, якія ўдалося адшукаць, пішацца, што падлетак загінуў на вуліцы Вітольдавай. Вось пасмяротны запіс у парафіальнай метрыцы:

«У 1939 г. 21 верасня ў Гродне на вуліцы Вітольдовой №31 мясцовай парафіі падчас вайны загінуў 15-гадовы Тадэвуш Ясінскі, які не быў забяспечаны сакрамэнтамі. Сын Зоф’і Ясінскай. Яго цела на 23 верасня 1939 г. пахавана на вайсковых могілках у Гродне».

Метрычны запіс з гродзенскага архіва

Гродзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч у 2021 годзе пісаў у Facebook, што дзякуючы гэтай знаходке, можна казаць пра сапраўднае існаванне Тадзіка Ясінскага, які памёр у Гродне ў верасні 1939 года. Але ўзнікае і шмат пытанняў: паводле Ліпінскай Тадэвуш памёр у шпіталі, а па архіўных дадзенных — на Вітольдовой і нават нумар дома ёсць. Ліпінская памылілася з узростам, яна пісала што хлопцу было 13, а насамрэч яму было 15. Таксама і на сімвалічнай магіле ў Гродне напісана, што падлетку было 13 гадоў.

Кенатаф- сімвалічная магіла Тадзіка Ясінскага на каталіцкіх могілках у Гродне

«Дакументальнае пацвярджэнне смерці Тадзіка Ясінскага толькі яшчэ больш паглыбляе існуючы падзелы паміж гісторыкамі, — пісаў гродзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч. — Відавочна, што змешчаныя ў метрыцы біяграфічныя звесткі не супадаюць з тым, пра што пісала Гражына Ліпінская, а значыць ёсць фармальныя падставы сумнявацца і ў гісторыі з хлопчыкам, прывязаным да савецкага танка. З іншага боку, яе крытыкі зараз будуць вымушаны прызнаць, што Тадзік Ясінскі — гэта гістарычная постаць і ён сапраўды загінуў падчас баёў за Гродна ў верасні 1939 года, а значыць ужо не атрымаецца па ранейшаму працягваць ігнараваць гэты факт».

У Беластоку знайшлі здымак Ясінскага?

У беластоцкім Музеі памяці Сібіры ў чэрвені 2021 года выставілі здымак, які палічылі за фота Тадзіка Ясінскага — аднаго з самых вядомых удзельнікаў бітвы за Гродна ў верасні 1939-га. Такога меркавання прытрымліваліся прадстаўнікі асацыяцыі аматараў гісторыі «Grupa Wschód».

Некалькі гадоў таму сябры асацыяцыі даведаліся пра існаванне памятных рэчаў, звязаных з Тадзікам Ясінскім. Яны знаходзіліся ў Беластоку. У 2021 годзе аматары гісторыіі публічна казалі, што знайшлі сям’ю, якая даглядала за маці Тадэвуша Зоф’яй Ясінскай у канцы яе жыцця. У гэтай сям’і захаваліся фатаграфіі Ясінскіх і партрэт падлетка.

Па інфармацыі асацыяцыі пасля Другой сусветнай вайны Зоф’я Ясінская пераехала з Гродна ў Беласток. Там яна працавала кухаркай.

«Да канца свайго жыцця яна ўспамінала сына, які загінуў падчас вайны ў Гродне. Яна не любіла распавядаць пра яго смерць. Нават давераным асобам яна казала, што ён загінуў, кінуўшы бутэльку з бензінам у нямецкі танк», — распавядаў прадстаўнік асацыацыі Анджэй Бялючык.

Па легендзе, якую перадалі прадстаўнікам «Grupa Wschód» у кватэры Зоф’і вісеў партрэт Тадэвуша. У яе быў яшчэ адзін яго фотаздымак, а таксама хустка, запэцканая крывёю падлетка.

«Зоф’я Ясінская была пахаваная ў 1982 годзе на Фарных могілках у Беластоку. Скрываўленую хустку па яе волі паклалі ў труну да сына», — казаў Анджэй Бялючык.

Сябры асацыацыі знайшлі магілу Зоф’і Ясінскай, а таксама атрымалі ад сям’і, якая даглядала за ёй да канца жыцця, паштоўкі і фатаграфіі Ясінскіх. Сярод іх быў меркавана партрэт Тадэвуша. У выніку памятныя рэчы былі перададзеныя ў Падляскі ваенны музей. У верасні гэтыя рэчы былі выстаўлены ў музею Памяці Сібіры ў Беластоку.

Таксама па дадзеных асацыяцыі, Тадэвушу Ясінскаму на час гібелі было 15 гадоў, не 13, як пісала Ліпінская.

У Польшчы мяркуюць, што на здымку пятнаццацігадовы Тадэвуш са сваёй маці
Меркаваны партрэт Тадэвуша Ясінскага

 

Аб’яднаць разам гісторыю ўсіх ахвяр

Гісторык Андрэй Чарнякевіч лічыць, што зараз трэба будзе шукаць тлумачэнне, чаму сярод дзясяткаў абаронцаў горада, Гражына Ліпінская прыгадала менавіта Тадзіка Ясінскага, а сам эпізод з хлопчыкам на бране савецкага танка паўтараецца адразу ў некалькіх успамінах, прычым, не толькі мясцовых польскіх жыхароў.

«У выніку, уся дыскусія ў чарговы раз зводзіцца да сімвала веры: “можа такое здарыцца” ці “не можа”, — пісаў Чарнякевіч. —  Для большасці айчынных гісторыкаў уявіць сабе савецкіх танкістаў, якія прывязалі ворага, тым больш — падлетка, да брані сваёй баявой машыны, не магчыма ў прынцыпе, тады як польскія аўтары ўжо даўно пішуць пра “шматлікія” падобныя выпадкі. На жаль, па-за дыскусіяй у чарговы раз можа апынуцца чалавечае вымярэнне той трагедыі, якой для Гародні стаў пачатак Другой Сусветнай вайны, як і пытанне, якім чынам узаемныя нецярпенне ды нянавісць ператварыліся ў механізм татальнай вайны. На маю думку, адзіны спосаб сысці ад прапаганды, гэта паспрабаваць аб’яднаць разам гісторыю ўсіх ахвяраў тых падзей, адмовіўшыся ад падзела на свой-чужы…».

У прыклад ахвяры з другога боку, гісторык заўсёды распавядае пра дачку камуністычнага дзяеча ў Гродне Аляксандра Бертэля. 12-гадовая Марыя Бертэль загінула ў той самы дзень калі і Тадзік Ясінскій — 21 верасня 1939 года.

Падчас баёў за Гродна хтосьці з мясцовых палякаў хацеў адпомсціць Бертэлю за яго пазіцыю і дапамогу савецкім войскам. Калі ён з’явіўся дома, то невядомыя падпалілі яго хату. У той самы час дома была сям’я. Бертель быў паранены і жыўцом згарэў на парозе свайго дома. На вачах маці была забітая 12-гадовая дачка Марыя. Шасцігадовы Коля паспеў выбегчы з дому, яго паранілі ў нагу, але суседзі паспелі яго выратаваць. Вольга Бертэль, жонка Аляксандра, спрабавала зберагчы малодшага сына, закрывала сабой, але апынулася заціснутая полымем у куце жылля. У нейкі момант частка будынка абрынулася, падпаленая бэлька ўпала на Вольгу, і яна моцна абгарэла. Суседзі паспелі выцягнуць з палаючага дома Вольгу і маленькага сына.

Помнік на магіле Аляксандра і Марыі Бертэль на Францішканскіх могілках у Гродна. Фота: harodnia.com

Па іншай версіі, якую распавядала былая жыхарка вуліцы Пелагея Аляшкевіч (1932 г.н.), у той дзень некалькі польскіх салдат праходзіла ля дома Бертэля, а той з акна пачаў страляць у іх. Салдаты разбегліся і адкрылі агонь у адказ, а пасля падпалілі дом Бертэля.

«Памылка суседа была ў тым, што ён пачаў страляць па салдатах і не падумаў, што ў яго дома была цэлая сям’я. У выніку ён за гэта паплаціўся — загінулі ён сам і некалькi членаў яго сям’і», — казала Пелагея Аляшкевіч.

У выніку ў пасляваенныя гады вуліца, дзе быў дом Бертэля, атрымала назву ў гонар яго імя. На вуліцы з’явіўся памятны знак.

 

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Александр Чернухо

«Говорили, что Макс Корж — русский певец». В Варшаве снимают документальный фильм о беларусской музыке

MOST
19 мая 2025, 19:58

Беларусы создали в Польше независимый продакшн Vidok. Режиссер Виталий Карабань, продюсер Каролина Шарфман и оператор Ксения Гайдук объединились, чтобы снять документальный фильм о беларусской музыке «На скрыжаванні». Через...

проездной документ иностранца

«Я хочу, чтобы мой ребенок существовал». Во Вроцлаве беларусы хотят выйти на протест против долгой выдачи проездных документов иностранца

MOST
19 мая 2025, 16:58

Беларусы, живущие во Вроцлаве, рассматривают возможность выйти на митинг против долгих сроков получения проездного документа иностранца. Эта тема обсуждается в городском чате. Дело в том, что некоторые дела...

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты