Пятніца, 30 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«На сто адсодкаў адпавядаў патрабаванням». Беларуска праз чат знайшла ў Польшчы мужчыну-сябра свайму сямігадоваму сыну

MOST MOST
28 жніўня 2024, 16:02
Гісторыі
A A
беларуска ищет мужчину в Польше

Валерыя і Цімафей. Фота з сямейнага архіва

Памятаеце, як беларуска, якая жыве ў Польшчы, шукала па чатах мужчыну, які б мог стаць сябрам яе сямігадоваму сыну? Многія ставіліся да гэтай ідэі скептычна, але яна дала плён. На аб’яву адгукнуўся гувернёр, які зусім нядаўна апынуўся ў вымушанай эміграцыі. Як адбылося знаёмства і ці прыняў мужчыну маленькі Цімафей, усе трое ўдзельнікаў гісторыі расказалі MOST.

У траўні 2024 года ў тэлеграм-чаце «Бацькі Беластока» MOST заўважыў незвычайную аб’яву: эмігрантка Валерыя Шкода шукала мужчыну, які мог бы праводзіць час з ейным сынам, займацца «мужчынскімі справамі» і падаваць добры прыклад. Час мужчыны беларуска была гатова аплачваць. У жанчыны двое дзяцей, але сябра-мужчыну яна шукала менавіта хлопчыку.

Валерыя: «Даволі лёгка і хутка знайшлі кантакт, дзецям ён спадабаўся»

Валерыя прызнаецца: калі публікавала аб’яву, хвалявалася, што атрымае хвалю хэйту і не знойдзе патрэбнага чалавека. Але пост заўважыў беларус В.Н. (сваю асобу ён не раскрывае, паколькі ў Беларусі засталіся родныя). Жанчына кажа, што ён быў адзіным, хто адгукнуўся, і так супала, што ён «на сто адсоткаў адпавядаў патрабаванням»: узрост 25-40 гадоў, валоданне беларускай або ўкраінскай мовай, адсутнасць шкодных звычак.

— Я, шчыра кажучы, была здзіўленая, бо да таго думала, што такіх людзей не існуе, кажа Валерыя. — Спачатку мы з ім сустрэліся, пазнаёміліся, пагаварылі пра жыццё-быццё, а па дарозе дадому забралі дзяцей, і ён нас праводзіў дадому. Дзеці ўзялі яго пад рукі з двух бакоў. Я засталася за імі і з усмешкай спыталася: «Калі мама ўжо вольная і не патрэбна, то магу ісці гуляць?»

Па словах беларускі, ейныя дзеці былі вельмі зацікаўленыя новым чалавекам: размаўлялі з ім, а дачка ў нейкі момант пачала цягнуцца да яго і прасіцца на рукі.

— За тры месяцы мы ўжо паспелі адсвяткаваць дзень нараджэння В.Н. Правялі яго ў Супраслі, дзе сплаўляліся на байдарках. Ціма плыў з В.Н., я — з Міркай (дачка Валерыі. — Заўв. MOST). Увогуле лета разам з В.Н. атрымалася насычаным вандроўкамі і падзеямі.

Валерыя не скрывае задаволенасці ад назірання за тым, як В.Н. «падае Цімафею прыклад сапраўднага мужчыны, клапоціцца пра нас, гатуе дзецям ежу, дорыць мне кветкі, праводзіць час з намі».

— За амаль чатыры гады эміграцыі я прайшла праз цяжкія пераезды, стрэс, пошук сябе, сяброў, працы, кватэры… Таму разумею, як цяжка перажываць гэта ўсё аднаму і вельмі рада, што магу дапамагчы яшчэ камусьці хутчэй адаптавацца ў Польшчы, — адзначае беларуска. — Зараз я спакойна магу пакінуць дваіх дзяцей на В.Н. і паехаць па сваіх справах, альбо проста пабыць сам на сам і адпачыць. Я ўпэўненая, што ім цікава разам, бо ў мужчыны ёсць досвед, рэсурс і жаданне праводзіць час з дзецьмі.

знайсці сябра ў чаце
Злева — букет для Валерыі, справа — дачка Валерыі на байдарцы. Фота з сямейнага архіва

В.Н.: «Дзякуючы Валерыі і ейным дзецям, мая адаптацыя ў чужой краіне праходзіць лёгка»

В.Н. прыехаў з Беларусі ў Беласток вымушана. Пра публікацыю Валерыі ён даведаўся ад жонкі свайго даўняга прыяцеля.

— Я сумняваўся, ці варта адгукацца на прапанову, бо трохі не падыходзіў па ўзросце, — згадвае мужчына. — Але вырашыў усё ж рызыкнуць, бо [падыходзіў на ўсіх астатніх крытэрыях]: маю траіх дарослых дзяцей, размаўляю на беларускай мове і не маю шкодных звычак. Дзеці прынялі мяне [ў першую ж нашу сустрэчу]: яны былі шчыра радыя і пастаянна пыталіся, калі я прыйду яшчэ.

В.Н. кажа, што падчас наступнай сустрэчы яны разам з Валерыяй і дзецьмі хадзілі ў лес па маліны і купаліся ў рэчцы.

— Па дарозе назад я прапанаваў Цімафею сабраць для мамы кветкі. Ціма і Міра падхапілі гэту ідэю і з ахвотай назбіралі для мамы цэлы букет, — адзначае мужчына.

Па меркаванні беларуса, сямігадоваму Цімафею бракуе мужчынскай кампаніі і ўвагі. Мужчына заўважыў, што калі яны застаюцца сам на сам, хлопчык робіцца больш спакойным і разважлівым і з ім атрымліваецца даволі лёгка дамовіцца.

— Прайшло ўжо тры месяцы са дня нашага знаёмства. Дзякуючы Валерыі і ейным дзецям мая адаптацыя ў чужой краіне праходзіць лёгка, — кажа В.Н. — А зараз я без праблем застаюся нават з двума дзецьмі.

знайсці сябра ў чаце
Злева — В.Н. з дзецьмі збіраюць маліны, справа — Цімафей. Фота з сямейнага архіва

Цімафей: «Ніколі не забуду дзень, калі мы купілі 12 пачак марожанага і адразу ж іх з’елі»

Цімафей таксама з цеплынёй расказвае пра сумесны час.

— Калі мы пазнаёміліся з В. Н., я адразу сказаў, што люблю Lego і Minecraft, — кажа Цімафей. — Мы ўжо шмат чаго рабілі разам: каталіся на роварах, плавалі ў рэчцы, хадзілі ў McDonald’s і на розныя дзіцячыя пляцоўкі і нават ездзілі ў Элк на цягніку. Але я ніколі не забуду дзень, калі мы купілі 12 пачак марожанага і адразу ж іх з’елі! Мне падабаецца [праводзіць час] з В.Н., але без Міры: лепш, калі яна начуе ў бабулі ці няні.

знайсці сябра ў чаце
Цімафей на дзіцячай пляцоўцы і ў McDonald’s. Фота з сямейнага архіва

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АдносіныАртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

онлайн-магазин беларусских продуктов

«Лидский квас никто не победит». Поляк открыл онлайн-магазин беларусских продуктов и планирует продавать их по всей Польше

Партнёрскі матэрыял
30 кастрычніка 2026, 17:18

Десять лет назад Радослав женился на беларуске и перевез ее в Польшу. Он вспоминает, как однажды жена попробовала польскую селедку в уксусе и спросила: «Как мне теперь здесь...

урач

Чаму беларусам 45+ у Польшчы складана рэалізаваць свой прафесійны патэнцыял? Даследчыкі вывучылі

MOST
30 кастрычніка 2026, 14:51

Пасля 2020 года ў вымушанай эміграцыі апынулася шмат беларусаў і беларусак, якія да пераезду ўжо мелі шматгадовы прафесійны досвед, рэпутацыю і наладжаныя сувязі. Ці знаходзяць яны прымяненне свайму...

гражданство Польши

«Стрельба себе в колено». МВД Польши поделилось планами осложнить путь к польскому гражданству — в комментариях международный спор

MOST
30 кастрычніка 2026, 08:00

МВДиА Польши разработало законопроект, который осложняет получение польского гражданства. 27 октября документ появился в перечне законодательных работ правительства, а 28-го министерство рассказало о нем в Facebook. Пост собрал...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты