Панядзелак, 27 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Мы будзем гуляць за іх». У Варшаве пройдзе Кубак Івуліна, каб падтрымаць палітвязняў

MOST MOST
30 верасня 2024, 14:15
Навіны
A A
Кубок Ивулина в Варшаве

На турніры беларусаў у Варшаве. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

19 кастрычніка ў Варшаве пройдзе трэці Кубак Івуліна. Гэта аматарскі турнір па футболе сярод беларусаў у эміграцыі. Турнір праходзіць у знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і першапачаткова быў названы ў гонар журналіста Аляксандра Івуліна.

Першы такі турнір прайшоў у 2022 годзе ў Варшаве. Тады ў мерапрыемствы ўзялі ўдзел 16 каманд, сфармаваных з беларусаў замежжа. У 2023 годзе ўжо ўдзельнічала 40 каманд, дадаліся таксама ўкраінскія дружыны.

Сёлета арганізатары турніра паведамляюць, што Кубак Івуліна пройдзе ў падобным фармаце. У Кубку возьме ўдзел і былы палітвязень Аляксандр Івулін. Ён выйшаў на волю ў лютым 2023 года. За кратамі журналіст «Трыбуны» правёў 624 дні.

— У 2022 годзе хлопцы арганізавалі гэты турнір у знак салідарнасці са мной і тысячамі іншых палітвязняў, якія апынуліся ў беларускіх турмах ні за што. Год таму «Саша выйшаў», але колькасць палітвязняў не паменшылася. Зараз людзей пачалі выпускаць па памілаваннях, але ў цэлым сітуацыя не мяняецца. У Беларусі па-ранейшаму мінімум 1320 палітвязняў. І калі ў 2022 годзе, знаходзячыся за дротам, я стаў чэмпіёнам калоніі па міні-футболе, то цяпер «жоўтабірачным» забаронена нават набліжацца да пляцоўкі. Таму мы будзем гуляць за іх. Гучыць пафасна, але, калі знаходзішся там, неверагодна прыемна атрымліваць весткі, што пра цябе памятаюць тут, — напісаў Івулін на сваёй старонцы ў Instagram.

Зарэгістраваць сваю каманду на турнір можна па спасылцы. Унёсак за каманду 300 злотых.

 

Тэгі: ПольшчаСпорт

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

буферная зона

Две польские велосипедистки слишком близко подъехали к беларусской границе. Каждая лишилась 500 злотых

MOST
27 ліпеня 2026, 13:50

Польские пограничники остановили двух женщин, которые въехали на велосипедах в буферную зону на границе с Беларусью. Каждой из них такой поход стоил 500 злотых штрафа. Об инциденте рассказали...

лес

Беларусь хочет возобновить диалог с Польшей по сохранению экосистем Беловежской пущи

MOST
27 ліпеня 2026, 11:07

Беларусь готова возобновить диалог с Польшей по вопросу сохранения экосистем Беловежской пущи и предлагает ЮНЕСКО выступить в роли посредника. Об этом заявил замначальника отдела международного сотрудничества Минприроды Евгений...

заполнить декларацию PIT в Польше

Раскол в партии «ПиС» и налоговое послабление. Главные новости Польши за неделю

MOST
26 ліпеня 2026, 18:31

Рассказываем, что случилось в Польше с 20 по 26 июля 2026 года. Раскол в партии «Право и справедливость». Членам партии было предложено подписать декларацию о том, что они...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты