Чацвер, 22 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Прапаноўвалі зрабіць з беларусаў падраздзяленне для тэрабароны Польшчы». Кіраўнік Паспалітага рушэння пра эмігрантаў, 2030 год і беларускі ўздым

MOST MOST
11 кастрычніка 2024, 11:52
Гісторыі
A A
Паспалітае рушэнне

Сяргей Бульба. Фота: MOST

У Польшчы пачаўся набор эмігрантаў з Украіны ва ўкраінскі легіён. Яны павінны прайсці падрыхтоўку, каб потым адправіцца ваяваць у сваю краіну. Пакуль жадаючых не вельмі шмат. У Польшчы ж даўно дзейнічае і аб’яднанне беларусаў, якія праходзяць вайсковую падрыхтоўку — «Паспалітае рушэнне». Хоць мэты і статусы ініцыятыў зусім розныя, запыталі ў кіраўніка «Паспалітага рушэння» Сяргея Бульбы, што зараз адбываецца з арганізацыяй.

«Паспалітае рушэнне» — гэта аб’яднанне беларусаў за мяжой, якія праходзяць вайсковую, фізічную і тэакратычную падрыхтоўку. Арганізацыя з’явілася ў Польшчы ў верасні 2022 года, паставіўшы за мэту абарону незалежнасці Беларусі і адраджэння законнасці на яе тэрыторыі. Тады яе называлі «зачаткамі беларускай арміі», але амаль за два гады існавання наспелі рэформы. У чэрвені 2024 года «Паспалітае рушэнне» ўзначаліў Сяргей Бульба.

Бульба вядомы як стваральнік «Белага легіёна» — беларускай патрыятычнай арганізацыі, заснаванай у пачатку 1990-х гадоў афіцэрамі-беларусамі. «Легіянеры» праходзілі вайсковую падрыхтоўку, удзельнічалі ў марш-кідках. У 2017 годзе беларускія ўлады абвінавацілі членаў «Белага легіёна» ў арганізацыі ўзброенай змовы з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне. Але рэальных падстаў у крымінальнай справы не было, пасля яе закрылі.

— У якім стане зараз «Паспалітае рушэнне»?

— Зараз у беларускай нацыі псіхалагічны спад, людзі разумеюць, што перамога не хутка, і думаюць пра свой асабісты лёс, як уладкавацца. На жаль, ёсць такая няўмольная сусветная статыстыка: калі ў краіне, з якой людзі мусяць уцякаць, адбываюцца змены праз год, то туды вяртаецца 90% людзей. Калі змены адбываюцца на другі год — то 40%, а калі на трэці — 8-10%. А мы з вамі маем ужо чацвёрты год. Таму застаюцца самыя адданыя, для каго Беларусь — гэта не проста слова, не проста колер пашпарта.

Калі браць Украіну, то там паміж псіхалагічнымі ўздымамі нацыі праходзіла 10-12 гадоў. Тое ж самае, напэўна, і ў нас. У 2010 годзе беларусы выходзілі, а калі іх разагналі, то расчараваныя разышліся па хатах. Потым быў 2020 год. На сённяшні дзень ніхто не мае ілюзій, што вось-вось хутка перамога. Усе разумеюць, што, каб стаўся поспех, напрыклад, да 2030 года рыхтавацца трэба ўжо зараз.

Але ў Беларусі ў нас кожны меў сваё жытло і мог нейкі свой час прысвячаць грамадскай працы. А ў эміграцыі ж кожны з нас у першую чаргу мусіць думаць, як зарабіць грошы на арэнду кватэры, каб жыць, на сваю сям’ю. Таму тут прыходзіцца быць больш гнуткімі.

— Як у «Паспалітым рушэнні» ідзе падрыхтоўка да наступнага ўздыму?

— Калі я пагаджаўся на «Паспалітае рушэнне», я разумеў, што зараз час для закладання нармальнай сістэмнай працы. Чым і займаемся. Мы не афішуем, як было раней, што там летнік сабралі, там зімнік — у выніку і там, і там спалілі людзей. Мы падбіраем кадры, шукаем таленавітых людзей, знаходзім для іх рэалізацыю. Калі мы бачым, што ў чалавека ёсць лідарскія задаткі, то трэба яму даць адпаведную адукацыю, адпаведныя веды, каб ён мог рэалізавацца ў перспектыве.

— Гэтая праца больш датычыцца афіцэраў ці байцоў?

— Мы прысвячаем увагу ўсім магчымым сектарам. У тым ліку мы зараз пачалі набіраць дзяцей і моладзь у скаўцкія групы, каб таленавітых навучаць, падцягваць, вырошчваць.

У «Белым легіёне» мы займаліся пошукам кадраў для нашых сілавых структур, гадаваннем, прафесіяналізацыяй іх. І калі той досвед можна было б маштабаваць на ўсю Беларусь, то практычна за 10-15 гадоў мы маглі б запоўніць сілавыя структуры сапраўднымі афіцэрамі, сапраўднымі патрыётамі Бацькаўшчыны.

Вельмі шкада, што ўлады ў 2017 годзе на апярэджанне арганізавалі крымінальны пераслед «Белага легіёна». Мы тады і займаліся той самай сістэмнай працай — вырошчвалі афіцэраў для беларускіх сілавых структур. У 2020 годзе, калі б размова ішла пра змену ўлады, то як раз нашыя афіцэры маглі б стаць сур’ёзнай дапамогай для нацыі, для народа.

Пакуль мы перанеслі акцэнты на шырокі грамадскі рух, у тым ліку на публічныя мерапрыемствы. У нас адбываюцца і заняткі па тактычнай медыцыне, то-бок такія рэчы, куды можа прыйсці не толькі той, хто фізічна добра развіты, але любы чалавек, у якога, галоўнае, дух ёсць.

Галоўны крытэрый — гэта дух. Бо я памятаю на прыкладзе беларускіх «крапавых берэтаў», тых прыгожых хлопчыкаў — на палігоне ўсё добра, ён герой, а ў рэальным жыцці ён можа схавацца. А вось маленькі хлопчык, можа ростам метр 60, але ў ім духу бывае значна больш, чым у двухметровым выбранцы. Так што зараз задача — знайсці такіх людзей, адданых, якія згодныя Беларусі прысвячаць і свой час, і сваю энергію.

— Ці шмат людзей прыходзіць на такія сустрэчы?

— Так, прыходзяць і на скаўцкія сустрэчы, цікавяцца. Але ж калі бачаць, што ўсё гэта звязана з некаторымі высілкамі, з пераадоленнем сябе, то не ўсе згодныя памяняць сваю мабілку, свой віртуальны свет на рэальны.

Беластоцкая харугва
Беластоцкая харугва Фота: БГХ.

«Было б вельмі карысна, каб беларускія афіцэры навучаліся ў Брытаніі і ЗША»

У 2023 годзе «Паспалітае рушэнне» мела восем падраздзяленняў — харугваў — у гарадах Польшчы і Літвы. Па словах тагачаснага камандзіра грэнадзёрскай харугвы Беластока Шляхціча, агульная колькасць байцоў у арганізацыі налічвала сотні чалавек.

— Якая зараз структура «Паспалітага рушэння»?

— У «Белым легіёне» ў нас было некалькі структурных паверхаў. Першы — гэта шырокі грамадскі рух. Другі — гэта легіянеры, і каб да іх далучыцца, трэба было заслужыць давер сяброў і здаць пэўныя іспыты. І трэці ўзровень — гэта «Сталёвае братэрства». Гэта фактычна ордэнская структура: людзі здавалі тыя ж самыя нарматывы, як на «крапавы берэт», плюс іспыт па гісторыі. Калі ты фізічна падрыхтаваны, калі ты моцны баец, але не ведаеш гісторыі свайго народа, то якая з цябе карысць для радзімы?

«Паспалітае рушэнне» будзе паступова ператварацца ў такую ж трохпавярховую структуру. Але для гэтага патрэбны час, праца.

— Як праходзяць трэніроўкі, ці ёсць новаўвядзенні ў гэтым плане?

— Тое, як зараз вядзецца вайна, не можна параўноўваць ні з 2014-м, ні нават з 2022-м. Настолькі дамінуе ўся гэтая малая авіяцыя, што лятае ў паветры. Яшчэ год таму ўсе перасоўванні былі ўначы. Можна было спакойна — так, з мерамі перасцярогі — але перасоўвацца.

А зараз жа не — на гэтыя FPV-шкі (малыя дроны-камікадзэ і бамбардзіроўшчыкі. — Заўв. MOST) панавешвалі цеплакоў (цеплавізараў. — Заўв. MOST), таму і ўначы ўжо [небяспечна]. Мяняецца сама архітэктура вайны, мяняюцца алгарытмы.

Таму калі мы адпрацоўваем, напрыклад, страйкбол, то гэта страйкбол у суправаджэнні MAVікаў (малыя хуткасныя дроны, якія выкарыстоўваюцца для разведкі. — Заўв. MOST) і дронаў, каб было разуменне, што калі ты ідзеш на нейкую задачу, то будзь гатовы да таго, што за табой сочаць зверху. І гэта ўсё мяняе. І значна.

— Ці шмат зараз у «Паспалітым рушэнні» людзей з баявым вопытам?

— Не так багата беларусаў прайшло вайну. Таму чакаць, што ў нас будуць цэлыя падраздзяленні тых, хто мае баявы досвед, не выпадае. Тым больш, давайце будзем шчырымі, шмат тых, хто прыязджае з вайны і не вельмі сябе знаходзіць у цывільным жыцці.

Тая доза адрэналіну, да якой яны прывыклі падчас баявых дзеянняў, у нармальным жыцці недасягальная. І такія людзі на пэўным этапе робяцца сумнымі, кволымі, не вельмі энергічнымі. Да таго ж трэба неяк зарабляць сабе на жыццё. І ўсё гэта не натхняе на нейкае грамадскае жыццё. Але ёсць і людзі актыўныя, прычым абсалютна рознага ўзросту.

Цудоўна б было, калі б «кабінетныя» [прадстаўнікі дэмакратычных сіл] парупіліся, усё ж пра тое, каб беларусы, якія атрымалі баявы досвед ва Украіне, паступалі, напрыклад, у акадэмію West Point [у ЗША].

Але для гэтага трэба нейкае пагадненне паміж дзяржавай і тымі сіламі, якія хочуць прэзентаваць беларускую нацыю, беларускую дыяспару. Такое пагадненне было б вельмі карыснае — каб беларускія афіцэры навучаліся і ў Брытаніі, і ў ЗША. Натаўскія прафесіяналы нам бы вельмі спатрэбіліся ў будучым беларускім войску.

«Польшча ўсё ж асцерагаецца беларусаў»

— Ці ёсць нейкае супрацоўніцтва паміж «Паспалітым рушэннем» і польскай дзяржавай?

— Нядаўна было апублічана апытанне, што палякі не давяраюць беларусам (гаворка ідзе пра даследаванне сацыяльнай дыстанцыі, калі ў людзей пытаюцца, ці гатовыя яны бачыць прадстаўніка той ці іншай нацыі турыстам, жыхаром сваёй краіны, суседам, калегам, членам сям’і. — Заўв. MOST). Прывяду прыклад. Месяцы два таму адбываўся агульнапольскі фестываль страйкбола, і з гэтых спаборніцтваў знялі 150 беларусаў.

Калі мы пачалі разбірацца, чаму так адбылося, нам адказалі, што спаборніцтвы адбываліся на базе палігона Міністэрства абароны. І палякі сказалі, маўляў, украінцаў мы дапусціць можам, а да вас, якія «нас не фатаграфуйце, нам яшчэ дамоў ехаць», даверу, канешне, ніякага.

Але ёсць, канешне, людзі, да якіх ёсць давер. Пасля навіны, што Украінскі легіён не мае напаўнення, мы звярталіся да былога міністра абароны Польшчы, і мы зараз размаўляем пра тое, на якіх умовах мы б маглі таксама паўдзельнічаць у падрыхтоўцы гэтага легіёна.

Мы таксама прапаноўвалі зрабіць з беларусаў падраздзяленне для тэрытарыяльнай абароны Польшчы, але палякі, на жаль, пакуль не рызыкуюць. На гэта Польшча не ідзе, яны ўсё ж асцерагаюцца беларусаў.

То-бок у нас ёсць ідэі, якія абмяркоўваюцца, але ж канкрэтнай іх рэалізацыі пакуль няма.

— Калі зайшла гаворка пра недавер, то ці правяраеце вы тых, хто хоча далучыцца да «Паспалітага рушэння»?

— Мы бачым, што беларускія службы шмат цікавяцца. І нават палітвязняў, якіх зараз выпускаюць, стараюцца максімальна запалохаць і зрабіць так, каб яны супрацоўнічалі. Такія людзі потым прыязджаюць у Еўропу і ўваходзяць у нейкія структуры.

У нас ёсць свая служба бяспекі, мы правяраем людзей, часам прыходзіцца ствараць аператыўныя камбінацыі, каб праверыць. Таму што адна справа, калі чалавек выехаў адразу пасля пратэстаў і яго можна праверыць па базе. А другая — калі ён адседзеў, і яго няма ў базах.

— Вы дапускаеце, што ў «Паспалітае рушэнне» ўсё ж змаглі пранікнуць такія людзі?

— Канешне, не выключана. Мы бачым, што няма гарантый, што нават сярод тых, хто прайшоў вайну, не будзе прадстаўнікоў «таго боку».

— А ці шмат было спроб пранікнуць у «Паспалітае рушэнне»?

— Не так шмат. Магчымасці беларускай дзяржавы не такія вялікія.

Так, мы ведаем, што прыязджаюць людзі, якім ставіцца задача, здабываць інфармацыю пра тое, што адбываецца ў [Паўла] Латушкі, у Бульбы. Сэнсу я, праўда, у гэтым не бачу. Усю гэтую інфармацыю можна па OSINT (разведка з дапамогай адкрытых крыніц. — Заўв. MOST) праглядзець — падпісаўся на канал і бачыш, што там адбываецца. Але начальству трэба паказваць, што гэта эксклюзіўная інфармацыя, а не з Telegrm-канала.

«Нам бы выйсці ў бліжэйшы час унутры Беларусі як трэцяя сіла»

— Ці ёсць у «Паспалітага рушэння» гатовыя планы дзеянняў на розныя выпадкі: напад на Польшчу, уступленне Беларусі ў вайну, заход Палка Каліноўскага ў Беларусь?

— Я не скажу, што ў нас прама ляжаць выпрацаваныя планы: вось гэта варыянт А, варыянт В, варыянт С. Мы рэальна разумеем наш людскі патэнцыял і што гэтыя людзі змогуць зрабіць, які накірунак закрываць сабой.

Пакуль у нас не тыя колькасці і якасці, каб мы маглі казаць, што «Паспалітае рушэнне» стане, напрыклад, ваеннай паліцыяй. Але мы разглядаем варыянты, дзе і як мы маглі б рэалізавацца.

Мы пра гэта думаем, разумеем, трымаем на ўвазе, але ж дакументацыю не плодзім, каб КДБ лішнія прэміі не атрымліваў. Турбуемся пра беларускую дзяржаву, каб яна дарма не марнавала грошы.

— Ці плануеце вы супрацоўнічаць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі?

— Калі мяне запрашалі ўвайсці ў Аб’яднаны пераходны кабінет, калі ён толькі арганізоўваўся, то я адмовіўся. Мне было зразумела, і інтуітыўна, і па дзеяннях, што калі яны не стварылі ў 2020 годзе другі цэнтр сілы, то і ў 2022-м яны, натуральна, нічога не зробяць.

Таму я не разумею гэтых слоў, што нам трэба быць адзінымі. Для чаго? Калі ёсць нейкія мерапрыемствы, якія датычацца не канкрэтнага клана, а ўсёй беларускай нацыі, тады можна супрацоўнічаць.

Цікава, што падчас паездкі пані Ціханоўскай у ЗША амерыканцам пра яе давалі інфармацыю, што яна непасрэдна кіруе палком Каліноўскага, што яна курыруе партызанскі рух у Беларусі. Пасля прачытання такога хочацца трымацца далей ад такіх людзей.

Сяргей Бульба мае на ўвазе біяграфію Святланы Ціханоўскай, апублікаваную на яе асабістым сайце. У англамоўнай версіі сказана, што «пад кіраўніцтвам Ціханоўскай беларускія антываенныя актывісты вялі падпольны супраціў у Беларусі, сабатуючы чыгуначныя перавозкі расійскіх войскаў, а таксама дапамагаючы беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Украіну».

У маім разуменні, эпоха Ціханоўскай мінула. На жаль, тая энергія, якую беларуская нацыя выдзеліла на змены ў сваім народзе, ужо даедзеная і скарыстаная.

Нядаўна я размаўляў з чыноўнікам польскага Міністэрства замежных спраў. І сказаў, што нам бы выйсці ў бліжэйшы час унутры Беларусі як трэцяя сіла — паміж «ціханоўскімі» і «лукашэнкамі». Ён усміхнуўся і спытаў: «Чаму трэцяя? Няма ж ужо Ціханоўскай унутры Беларусі».

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский вуз

«Получается, я целый год “кричал” на студентов». В Беларуси педагога с 20-летним стажем уволили из вуза за политику — теперь он преподает в Польше

MOST
21 мая 2025, 17:53

Константин (имя изменено) — в прошлом преподаватель одного из беларусских вузов. Из-за репрессий он получил «запрет на профессию» и решил переехать в Польшу. Долго искал работу, преодолевал языковой и культурный...

Александр Чернухо

«Говорили, что Макс Корж — русский певец». В Варшаве снимают документальный фильм о беларусской музыке

MOST
19 мая 2025, 19:58

Беларусы создали в Польше независимый продакшн Vidok. Режиссер Виталий Карабань, продюсер Каролина Шарфман и оператор Ксения Гайдук объединились, чтобы снять документальный фильм о беларусской музыке «На скрыжаванні». Через...

проездной документ иностранца

«Я хочу, чтобы мой ребенок существовал». Во Вроцлаве беларусы хотят выйти на протест против долгой выдачи проездных документов иностранца

MOST
19 мая 2025, 16:58

Беларусы, живущие во Вроцлаве, рассматривают возможность выйти на митинг против долгих сроков получения проездного документа иностранца. Эта тема обсуждается в городском чате. Дело в том, что некоторые дела...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты