Субота, 24 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Амерыканцы будуць нас абараняць». Спыталі ў палякаў, ці баяцца яны ядзернай зброі ў Беларусі

MOST MOST
16 кастрычніка 2024, 18:23
Навіны
A A
что поляки думают о ядерном оружии

Беласток. Фота: UM Białystok / Dawid Gromadzki / Bialystok.pl

Ці вераць палякі ў тое, што на тэрыторыі Беларусі сапраўды знаходзіцца расійская ядзерная зброя? Наколькі сур’ёзна яны ўспрымаюць ядзерныя пагрозы Пуціна і Лукашэнкі? І ці лічаць патрэбным, каб такая ж зброя масавага знішчэння знаходзілася ў Польшчы? З такімі пытаннямі журналісты MOST звярнуліся да мінакоў на вуліцах Беластока.

— Калі б мелі, то можа і скарысталіся б.

— Але ў гэтай сітуацыі ці патрэбна Польшчы ядзерная зброя?

— Ну, у нас проста ёсць дамова з Амерыкай, так? І яны нас тут падтрымліваюць, праўда? І бароняць, так бы мовіць, ад розных нападаў. Так што, нам гэта не абавязкова патрэбна.

«Мы ведаем, як было з альянсамі ў мінулым»

— Ці патрэбныя Польшчы ўласныя ядзерныя ракеты?

— Не.

— Чаму?

— Таму што яна не з’яўляецца часткай G9. Так што… не, дакладна не.

***

— Варта мець некаторую бяспеку, нават калі нашы меркаваныя альянсы нібыта яе забяспечваюць, хаця мы ведаем, як было з альянсамі ў мінулым, таму я б рабіў стаўкі на сваіх.

«Беларусь за нашай мяжой уяўляе вялікую небяспеку»

— Я іх [Лукашэнку і Пуціна] мала слухаю, але тэарэтычна лічу, што гэта [размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі] магчыма.

— А гэта нясе небяспеку для Польшчы?

— Ну, я лічу, што ўвогуле Беларусь за нашай мяжой уяўляе вялікую небяспеку.

— Што трэба рабіць з Беларуссю?

— Не ведаю, таму што я не палітык і не ваенны. Гэта такая крыху бомба.

— Але гэта пра саміх беларусаў ці пра іх уладу?

— Пра ўладу, канешне.

***

— Напэўна, так.

— Чаму вы ў гэта верыце? Пра што гэта сведчыць?

— Прынамсі, так паведамляюць СМІ.

— А ці гэта нейкая пагроза для Польшчы? Ці Польшчы патрэбна ўласная ядзерная зброя?

— Якое гэта мае дачыненне да таго, што Польшча будзе мець ядзерную зброю?

— Людзі кажуць пра гэта ўвесь час…

— Калі што, то ядзерная зброя ўяўляе пагрозу для ўсяго свету. Яе ўвогуле не павінна быць.

«Няма сэнсу ўпадаць у паранойю»

— Гэта тэма для вайскоўцаў.

***

— Пра гэта [ядзерную зброю] ўвесь час кажуць у СМІ.

— Можа яна там і ёсць.

***

— Нядаўна зноў пагражалі, што могуць яе выкарыстаць.

— А хто ведае? А магчыма.

— Дык ці патрэбная Польшчы ўласная ядзерная зброя?

— Ну, вельмі добра.

— Патрэбна, вы думаеце?

— Ну а калі Пуцін нападзе, то што? Як мы будзем абараняцца? Чым?

— А ці не абароніць НАТА? Амерыканцы і французы?

— А хто ведае? А што было ў мінулых войнах? Быццам бы сябры, а на нас напалі.

***

— Калісьці яна была ў Польшчы.

— А можа яе трэба вярнуць у Польшчу?

— А можа яна ёсць.

— Яна дагэтуль можа быць тут?

— Мы гэтага не ведаем. Гэта нейкі стратэгічны наратыў, пра які мы як грамадзяне можам не ведаць. Я не ведаю.

— А ці трэба баяцца той ядзернай зброі, якая нібыта знаходзіцца ў Беларусі? А можа яе няма?

— А ці трэба нам баяцца машын? Няма сэнсу ўпадаць у паранойю. Я думаю, у гэтым справа, так? Не турбавацца аб усім, што можа здарыцца, бо мы звар’яцеем.

«Ядзерная зброя вельмі дарагая ў абслугоўванні»

— Расейцы кажуць, што яна [ядзерная зброя] ёсць, і я мяркую, магчыма, насуперак большасці Еўропы і еўрапейскіх палітыкаў, што расейцы не заўсёды хлусяць. Што тэарэтычна кожны, хто валодае ядзернай зброяй, можа яе выкарыстоўваць. Пытанне як бы… двух бакоў.

— Ці Польшчы патрэбна ядзерная зброя, нейкія ракеты тут?

— Не, не трэба.

— А чаму?

— Па-першае, вы, магчыма, нешта ведаеце пра гэта, мне здаецца, што зброя ў Калінінградзе была ўжо даўно. Дык якая розніца? То ці будзем мы пад большай пагрозай, калі яна будзе ў Беларусі? Гэта такая ж пагроза. Я маю на ўвазе, што гэта мяняе? Калі яна ўжо ёсць у Калінінградскай вобласці?

***

— Я не гляджу тэлевізар, таму паняцця не маю.

***

— Не. Я думаю, што яны [Беларусь і Расія] супрацоўнічаюць адзін з адным, але я не думаю, што там будзе нейкая наўпрост ядзерная зброя. Ядзерная зброя вельмі дарагая ў абслугоўванні, таму я не ведаю, я скептычна стаўлюся да гэтага ў далейшым.

— Гэта пагроза для Польшчы, калі б гэтая зброя была ў Беларусі?

— Не, я так не думаю. Іншымі словамі, мы ў НАТА. Я не баюся тут пагрозы, таму што мы знаходзімся ў вельмі моцным альянсе і, калі спатрэбіцца, ЗША нас падтрымаюць.

— Амерыканцы і Францыя будуць абараняць Польшчу?

— Амерыканцы будуць абараняць, так.

— Такім чынам, патрэбная Польшчы ўласная ядзерная зброя ці не? Таму што мы часам чуем пра гэта ў СМІ, маўляў, Польшчы патрэбныя ўласныя ракеты.

— Ядзерныя ракеты? Не, гэта дорага ў абслугоўванні, на мой погляд, не. Патрэбныя іншыя рэчы, можа, трэба спачатку пабудаваць атамную электрастанцыю, каб больш пазнаёміцца з гэтым атамам. Але пакуль мы таксама не можам мець ядзернай зброі, таму што мы не з’яўляемся часткай гэтага пагаднення, таму мы не маем права на самой справе вырабляць такую зброю.

«Пуцін проста хоча нас напалохаць»

— Я не думаў пра гэта проста. Што яшчэ я магу сказаць?

— А калі б была [ядзерная зброя ў Беларусі], то ці рэальная гэта пагроза для Польшчы?

— Што ж, ядзерная зброя — гэта рэальная пагроза для кожнай краіны, прынамсі я так думаю.

— Ці магла Польшча неяк абараніцца ад гэтага? Некаторыя кажуць, што трэба мець свае ядзерныя ракеты.

— Польшча? Гэта залежыць, гэта не такое простае пытанне. Адказваць на гэтыя пытанні «так» ці «не» бессэнсоўна. Гэта вельмі шырокая тэма, я думаю.

***

— Не [не веру, што ў Беларусі ёсць ядзерныя ракеты].

— Чаму? Пра гэта ўвесь час кажуць Пуцін і Лукашэнка. Вы ім не верыце?

— Вы ведаеце што? Гэта цікавае пытанне, таму што яны проста палохаюць людзей. Пуцін проста хоча нас напалохаць, каб мы былі пастаянна мабілізаваныя. Узбройваемся, ёсць падмацаванне. Нам няма чаго баяцца. Мы ў НАТА.

— Амерыканцы будуць абараняць?

— Я лічу, што перш за ўсё мы павінны сябе абараняць. А потым ужо чакаць дапамогі ад кагосьці.

— Дык можа Польшчы патрэбны ўласныя ядзерныя ракеты?

— На іх патрэбны грошы. А грошы адкуль?

Выпіць, схадзіць у клуб і ні ў якім разе не размаўляць пра палітыку. Спыталіся ў палякаў, як выглядае пятнічная «тусоўка па-польску»

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыБеластокГалоўнаеШто думаюць палякі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Туристический бон для Подляшья

Подляшье расширяет программу, по которой туристы могут получить до 400 злотых на отдых

MOST
23 мая 2025, 18:14

Подляское воеводство расширяет программу по привлечению туристов (bon turystyczny), в рамках которой доплачивает до 400 злотых тем, кто приезжает на отдых в регион. Ее бюджет увеличен в два...

строители в Польше

«Чтобы рассчитаться с рабочими, пришлось продать квартиру». Как предприниматель из Пинска построил бизнес в польском приграничье

Партнёрскі матэрыял
23 мая 2025, 16:46

До 2010 года Павел был успешным предпринимателем в Беларуси — он построил с нуля деревообрабатывающий бизнес. Но закрыл его и уехал в Польшу, где сейчас управляет строительной компанией,...

Ночь открытых судов

Инсценировки судебных процессов и киносеанс на свежем воздухе. Рассказываем, куда сходить на первую в Польше «Ночь открытых судов»

MOST
23 мая 2025, 14:39

В Польше впервые проходит акция «Ночь открытых судов». 23 мая, в День правосудия, суды по всей стране будут открыты для желающих познакомиться с судебной системой изнутри. В этот...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты