Чацвер, 12 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Фанаты мінскага «Дынама» плануюць акцыю падчас матчу клуба з варшаўскай «Легіяй»

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
6 лістапада 2024, 12:57
Навіны
A A
матч Дынама Легія

Фото: Facebook Legia

Фанаты мінскага «Дынама», верагодна, плануюць акцыю падчас матчу клуба з варшаўскай «Легіяй», запланаванага на 7 лістапада ў польскай сталіцы. Такую выснову можна зрабіць з паведамлення, апублікаванага акаўнтам фанатаў. Яны заклікалі сабрацца на стадыёне і «нагадаць свету пра тое, што адбываецца з Беларуссю».

7 лістапада ў Варшаве адбудзецца матч Лігі канферэнцый, у якім мясцовая «Легія» прыме мінскае «Дынама». Пачатак у 18:45 (па польскім часе). У Беларусі матч не пакажуць. Беларускі клуб заявіў, што фанацкага сектара ў Варшаве не будзе.

«Гэты матч — лепшая магчымасць нагадаць свету пра тое, што адбываецца з Беларуссю, у Беларусі… У звязку з гэтым аб’яўляецца агульны збор на гульню! Усе адэкватныя і здравыя Беларусы павінны выказацца! З мэтай бяспекі пакуль не можам расказаць усе планы і мерапрыемствы. Але адно ўжо можна сказаць дакладна: купляйце квіткі на стадыён (на кожны сектар, на кожныя месцы), бярыце як мага больш сцягоў і атрыбутыкі НАШЫХ колераў, і не забывайце пра прыватнасць (каптуры, цёмныя акуляры, маскі/шалі і г. д.)! Усе далейшыя інструкцыі вы атрымаеце напярэдадні і ў дзень матчу», — паведамляе акаўнт фанатаў мінскага «Дынама».

На матч прададзена амаль 22 тыс. білетаў. Усяго варшаўская арэна месціць 31 тыс. гледачоў.

«Нешта будзе»

Беларускі спецыяліст Сяргей Гурэнка падзяліўся чаканнямі ад матчу асноўнага раўнда Лігі канферэнцый.

— Будзе нейкая палітычная падаплёка. Як бы мы ні хацелі, каб спорт быў па-за палітыкай, але нешта будзе. Галоўнае, каб не было правакацый. «Легія» вышэй па ўзроўні. Учапіць пункты, у тэорыі, можна, але ў «Легіі» заўсёды былі добрыя легіянеры.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыВаршаваСпорт

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польские визы

Беларуска оказалась замешана в скандале с выдачей польских виз филиппинцам в обход правил

MOST
12 сакавіка 2026, 09:56

Фирма беларуски Анжелики Р. оказалась замешана в «визовой афере» — громком скандале о злоупотреблениях при выдаче польских виз, преимущественно гражданам азиатских стран. Дело будет слушаться в суде, сообщает...

забор на границе

Польша начинает строить второй забор вдоль границы с Беларусью

MOST
11 сакавіка 2026, 10:42

Вдоль польско-беларусской границы в Подляском воеводстве построят второе ограждение. Пограничники рассчитывают, что с ним нарушителям будет еще труднее нелегально пересечь границу. Работы начнутся в ближайшие дни, сообщает RMF...

карта поляка

Только три группы заявителей теперь смогут записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске

MOST
11 сакавіка 2026, 09:51

Записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске смогут только некоторые категории лиц: меняющие документ при наступлении совершеннолетия, лица старше 65 лет, а также находящиеся в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты