Чацвер, 22 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Тэматыка Беларусі стала гучнейшай». Паразмаўлялі з палякамі, якія вывучылі беларускую мову

MOST MOST
31 снежня 2024, 14:04
Гісторыі
A A
палякі вывучылі беларускую мову

Здымак носиць илюстрацыйны характар. Крыница: Min An / Pexels.com

Маладыя палякі Міхал і Антэк валодаюць беларускай мовай. Адзін піша на ёй музыку, другі размаўляе з блізкімі. Як ні дзіўна, яны не толькі цікавяцца культурай суседняй краіны, але і актыўна выкарыстоўваюць яе мову ў паўсядзённым жыцці. Журналіст MOST пагаварыў з імі пра тое, як так сталася і што, на іх думку, варта пачытаць і паслухаць з беларускага.

«Беларусы, з якімі я пазнаёміўся, — гэта добрыя і крутыя людзі»

Міхал, 27-гадовы гукарэжысёр у тэатры і постпанкавы музыкант з Познані, вывучыў беларускую мову дзякуючы свайму дзеду. Той нарадзіўся ў Клецку, а бабуля — у вёсцы Баўгары каля Пінска. Пасля Другой сусветнай вайны яны пераехалі ў Польшчу, але беларуская мова засталася часткай іх жыцця. Нягледзячы на тое, што Міхал ніколі не быў у Беларусі, ён кажа, што хацеў бы наведаць родныя мясціны сваіх продкаў.

— Дзядуля найчасцей жартаваў на мове, і мне было проста цікава даведацца, як размаўляла частка маіх продкаў. Пра культуру ён шмат не распавядаў, больш пра тое, як выглядаў ягоны шлях падчас вайны. Традыцый таксама ў нашай сям’і не захавалася шмат. Але беларуская мова для мяне заўсёды была мілагучнай. Я вучыўся далей праз артыкулы ў інтэрнэце і музыку, — успамінае Міхал.

Цікавасць да беларускай мовы і культуры стала часткай не толькі асабістага жыцця Міхала, але і яго творчасці.

— Я пачаў пісаць песні па-беларуску ў 2020 годзе. Цяжка сказаць, чаму менавіта тады. Я заўжды хацеў гэта рабіць, але да таго часу мая «слоўная свабода» яшчэ не была дастаткова добрай, — дзеліцца ён.

Міхал піша пра каханне, праблемы постсавецкіх людзей і пра ўсё, што ён бачыць і адчувае. Пра сваю творчасць ён кажа, што піша так, каб кожны змог дапасаваць гэта да сябе.

Хлопец таксама цікавіцца беларускай музыкай. Сярод таго, што яго натхняе, ён згадвае песню «Краіна доўгай белай хмары» гурту «Уліс». На яго думку, гэта кампазіцыя «пра пачуццё быцця вязнем у сваёй роднай зямлі — пачуццё, якое палякі добра разумеюць».

«Палякі, калі бачаць, што ў іншай нацыі ёсць прага да свабоды, найчасцей падтрымліваюць гэта»

У дзяцінстве Міхал амаль не кантактаваў з беларусамі, а ў апошнія чатыры гады сітуацыя змянілася. Ён звязвае гэта з тым, што да пратэстаў 2020 года ў Польшчы не было так шмат беларусаў.

Сярод беларускай супольнасці Міхал адчувае сябе камфортна:

— Няма для мяне розніцы паміж імі і палякамі. Усе беларусы, з якімі я пазнаёміўся, — гэта добрыя і крутыя людзі. Таму маю найлепшае стаўленне да гэтай нацыі.

Міхал заўважае, што пратэсты 2020 года змянілі стаўленне палякаў да беларусаў.

— Па маім меркаванні, палякі, калі бачаць, што ў іншай нацыі ёсць прага да свабоды і выхаду з рускага свету, найчасцей падтрымліваюць гэта. Да таго ж палякі лічаць беларусаў вельмі блізкім народам.

«Беларусы — вельмі прыемныя людзі, але мне здаецца, больш сціплыя»

Антэк, 22-гадовы студэнт з Познані, вывучыў беларускую мову падчас жыцця ў Мінску.

— Атрымалася так, што мая бабуля пасля польска-савецкай вайны апынулася на тэрыторыях, якія належаць Беларусі. Знаходзілася яна там доўга, таму ў яе атрымалася вывучыць і пачаць размаўляць. Я таксама доўгі час жыў у Мінску, і ўвогуле праз усе гэтыя падзеі я магу апісаць сваю сям’ю як білінгвістычную, бо звычайна мы размаўлялі на дзвюх мовах, — дзеліцца ён.

Бацька Антэка ў канцы 1990-х гадоў пачаў развіваць бізнес у Беларусі. Таму Антэк працяглыя перыяды жыў у Мінску, наведваючы мясцовую гімназію. Ён успамінае, што там у яго была вельмі добрая настаўніца.

Тыя часы Антэк згадвае з цеплынёй:

— Беларусы — вельмі прыемныя людзі, але мне здаецца, што больш сціплыя. У некаторых момантах гэта напэўна добра. Ёсць, канешне, пэўныя сентыменты да таго жыцця.

«Беларуская культура — гэта не палітыка, а тое, кім вы з’яўляецеся»

Антэк прызнаецца, што яго цікавасць да беларускай культуры не згасла нават пасля вяртання ў Польшчу.

— Памятаю Кандрата Крапіву, а ў больш асэнсаваным узросце мне цікава было чытаць Васіля Быкава, — адзначае ён.

На думку Антэка, лепш за ўсё зразумець ментальнасць беларусаў дапамагае творчасць Івана Шамякіна.

— У беларусаў вельмі нялёгкі лёс. Мне больш за ўсё даў для зразумення гэтай ментальнасці «Сатанінскі тур» Шамякіна. На жаль, няма яго ў польскай версіі, прынамсі ў мяне не атрымалася яго знайсці. Шмат чаго там можна знайсці пра жыццё і падыход людзей да жыцця ў постсавецкі перыяд і пра ўзаемаадносіны беларусаў і палякаў у тыя часы, — разважае ён.

Антэк таксама раіць палякам пазнаёміцца з сучаснай беларускай музыкай. Ён мяркуе, што варта пазнаёміцца з творчасцю Паліны і гурту Intelligence.

— Гэтыя артысты маюць вельмі сучасны гук, але захоўваюць у ім нешта незвычайнае і беларускае, — адзначае ён.

Да таго ж ён раіць паслухаць беларускія радыёперадачы пра культуру. Кажа, з таго, што ён памятае, у іх захаваўся праўдзівы куток культуры без уплыву палітыкі.

Антэк падкрэслівае, што пасля пратэстаў 2020 года Беларусь і беларусы сталі больш заўважнымі ў польскай інфармацыйнай прасторы.

— Тэматыка Беларусі стала гучнейшай, і гэта вельмі добра. Насамрэч трэба ведаць, хто твой сусед, чым ён жыве і з якімі праблемамі сутыкаецца, — лічыць ён.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеШто думаюць палякі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

фото в Варшаве

«Идеальная фигура не обязательна». Беларус снимал моделей ню, а теперь открыл фотосудию в Варшаве

MOST
22 студзеня 2026, 17:49

Александр Кологрив увлекся фотографией с детства. Долгие годы работал с ню-моделями, затем стал организовывать туры фотосъемок как менеджер. Теперь в Варшаве он открыл свою студию. Зачем девушки обнажаются...

обменять водительские права на польские

«Была уверена, что это тупик». В Варшаве просроченные беларусские водительские права приняли к обмену на польские

MOST
21 студзеня 2026, 19:26

Срок действия беларусских водительских прав Марии истек еще три года назад. Вернуться в Беларусь и получить новое удостоверение женщина не может из соображений безопасности. Все это время она...

Алексей Богдей

«Нас выпустили, а другие заехали, может, даже в большем количестве». Бывший политзаключенный — о том, что нужно для освобождения остальных

MOST
21 студзеня 2026, 18:23

Алексей Богдей провел почти четыре года в заключении за сообщения в Telegram, которые суд счел «призывом к сопротивлению». Ему дали шесть лет колонии усиленного режима, но освободили в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты