Нядзеля, 18 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Ксёндз можа нават сказаць: «Пайшлі піўка пап’ём». Пагаварылі з вернікам з Беларусі пра рэлігійнае жыццё ў Польшчы

Максім Шульц Максім Шульц
9 студзеня 2025, 15:41
Гісторыі
A A
рэлігія ў Польшчы

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Mikhail Nilov / Pexels.com

Польшча лічыцца даволі рэлігійнай краінай, асабліва ў параўнанні з Беларуссю і нават дзяржавамі Заходняй Еўропы. Камусьці з эмігрантаў гэта не падабаецца, некаторыя ад гэтага ў захапленні. Аляксандр (імя змененае) — былы палітвязень — прыйшоў да веры ў беларускай турме. Зараз ён у Польшчы, вучыцца і актыўна ўдзельнічае ў рэлігійным жыцці. Абмеркавалі з ім адносіны да рэлігіі ў Польшчы і тое, як каталіцкі касцёл прываблівае моладзь.

Аляксандра хрысцілі па праваслаўным абрадзе. Ягоная сям’я была ўмерана рэлігійнай: адзначалі Каляды, Вялікдзень, стараліся хадзіць у царкву, хоць маленькаму Сашы гэта і не вельмі падабалася. Бывала, што маці вечарамі чытала Біблію.

— Але дзесьці бліжэй да 15 гадоў я цалкам перастаў атаясамліваць сябе з хрысціянствам, — дзеліцца Аляксандр. — Я проста забыў пра рэлігію, і яна мяне не хвалявала асабліва.

Свой дарослы шлях да веры мужчына пачаў, калі трапіў за краты па палітычным артыкуле. У турэмнай бібліятэцы ён браў кнігі, у тым ліку напісаныя еўрапейскімі класікамі. Сярод іншага, прачытаў «Боскую камедыю» Дантэ Аліг’еры і шмат твораў Віктора Гюго — аўтара знакамітага рамана «Сабор Парыжскай Божай Маці».

— Гюго вельмі моцна на мяне паўплываў, — прызнаецца вернік, — асабліва яго творы, дзе ён апісвае праблемы ў касцёле: прадажнасць, гвалт, злачынствы. Але разам з тым тыя каштоўнасці, што ён трансліраваў у сваіх творах, былі глыбока хрысціянскімі.

«Я проста здаўся гэтай праўдзе, якую знайшоў»

Аляксандр тлумачыць, што яго захапіла прыгажосць хрысціянскай этыкі, таму ён пачаў цікавіцца гісторыяй гэтай рэлігіі. Наступны крок — кнігі па псіхалогіі, якія апісвалі ролю хрысціянства ў грамадстве і ў фармаванні чалавечага характару. Асабліва на будучага верніка паўплываў Эрых Фром, нямецкі псіхолаг яўрэйскага паходжання, які збег у ЗША ад нацысцкага рэжыму.

Паступова мужчына пачаў рухацца ў бок каталіцтва, чытаў філасофскую літаратуру — хрысціянскую, старажытнагрэчаскую, рымскую. І згадвае, што знайшоў адказы на ўсе пытанні, якія раней не мог вытлумачыць.

— Я ўбачыў, што псіхалагічныя і экзістэнцыяльныя патрэбы чалавека супадаюць менавіта з каталіцкім вучэннем, — тлумачыць вернік. — Таму менавіта каталіцтва я ўспрыняў. Проста здаўся гэтай праўдзе, якую знайшоў.

«Першае, што мяне здзівіла, — чаму ў нядзелю ў горадзе ўсё вымерла?»

Пасля вызвалення з турмы Аляксандр быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, таму далучэнне да каталіцкага касцёла адбылося ўжо за мяжой. Ён успамінае, як на шляху з Літвы ў Польшчу ў першым жа мястэчку праз акно пабачыў вялікі плакат з выявай Езуса і надпісам «Ён чакае цябе».

— Я такі падумаў: «Ваў», — усміхаецца мужчына і адразу ўспамінае яшчэ адзін сімвалічны выпадак. — У першую ж ноч у адным польскім горадзе, прачнуўшыся раніцай, я пабачыў з балкона, як ідзе хросны ход і спявае хрысціянскія песні. Мне прыпомнілася, як я некаторы час жыў у Турцыі і кожную раніцу прачынаўся пад гукі мусульманскай малітвы, якая даносілася з мячэці.

Аляксандр адзначае, што Польшча сапраўды даволі рэлігійная краіна: тут шмат вернікаў, яны захоўваюць свае традыцыі, ходзяць у касцёл, адзначаюць святы, не працуюць у нядзелю.

— Першае, што мяне здзівіла ў Польшчы, — чаму ў нядзелю ў горадзе ўсё вымерла? — смяецца вернік.

Па назіраннях Аляксандра, хрысціянства вельмі моцна ўплывае на паўсядзённае жыццё палякаў, іх менталітэт, а таксама на заканадаўства. І гэта відаць у параўнанні не толькі з Беларуссю, але і з заходнееўрапейскімі краінамі, у адной з якіх мужчына таксама паспеў пажыць.

«У касцёле ёсць дапамога для тых, хто адмовіўся рабіць аборт»

Беларус кажа, што далучыцца да рэлігійнага жыцця ў Польшчы вельмі проста. Ён успамінае, што ў Беларусі ягоным родным было цяжка знайсці патрэбныя кнігі, калі ён іх замаўляў з турмы. У Польшчы ж дастаткова зайсці ў спецыялізаваную кнігарню — на паліцах будзе літаратура на любы густ.

Таксама пры касцёлах дзейнічае шмат душпастырстваў — суполак вернікаў, якімі кіруе святар, — для розных узростаў. Да таго ж існуе вялікая колькасць манаскіх законаў, і ў кожнага з іх свая спецыялізацыя: нехта вывучае філасофскія пытанні багаслоўя, хтосьці прысвячае сябе малітвам, іншыя дапамагаюць бедным і займаюцца дабрачыннасцю.

Аляксандр адзначае важную ролю касцёла ў дапамозе тым, хто гэтага патрабуе: бяздомным, алкаголікам, бежанцам і іншым. У якасці прыкладу ён прыводзіць «вокны жыцця», дзе бацькі, якія не рабілі аборт, могуць пакінуць немаўля.

— Таксама ёсць псіхалагічная і матэрыяльная дапамога для тых, хто адмовіўся рабіць аборт, бо на ўтрыманне дзіця патрэбныя сродкі, асабліва калі яно нараджаецца нездаровым, — дадае вернік.

«Моладзь патрабуе інтэлектуальнага абгрунтавання веры»

Беларуса вельмі цешыць, што ў Польшчы ў касцёл прыходзіць шмат моладзі, а для студэнтаў ствараюцца спецыяльныя акадэмічныя душпастырствы, ладзяцца розныя мерапрыемствы, сустрэчы, абмеркаванні.

— Моладзь вельмі часта патрабуе інтэлектуальнага абгрунтавання веры. Каб была еднасць веры і розуму, — кажа мужчына.

На такіх мерапрыемствах часта абмяркоўваюць разуменне хрысціянскага шлюбу, палітычныя пытанні, аборты, эўтаназію, штучнае зачацце, кланіраванне людзей. А на адной з апошніх сустрэч, якія наведаў Аляксандр, параўноўвалася каталіцкая канцэпцыя свабоды волі і пратэстанцкая канцэпцыя прадвызначэння.

Беларус звяртае ўвагу, што вельмі распаўсюджаны таксама скаўцкі рух, ладзяцца спеўныя сустрэчы, пілігрымкі, паездкі да святынь ці проста ў адпачынак на прыродзе. Душпастыр, па назіраннях Аляксандра, паводзіць сябе вельмі сучасна.

— Ён можа нават сказаць: «Пайшлі піўка пап’ём». Я помню, перад нейкім святам манахі прынеслі самаробную настойку. І яна была проста боская, — жартуе вернік.

«Мяне радуе, калі я знаходжу ў законах адлюстраванне хрысціянскай этыкі»

Аляксандр не лічыць, што святарства ў Польшчы ўмешваецца ў палітыку, хоць і  пагаджаецца, што роля касцёла ў гэтай краіне больш значная, чым у Беларусі. Але веруючыя людзі, якія не з’яўляюцца часткай духавенства, становяцца палітыкамі і фарміруюць дзяржаўную палітыку з улікам сваіх каштоўнасцей.

— Дзяржава, калі гэта дэмакратыя, фарміруецца большасцю, — тлумачыць вернік. — Таму калі хрысціянскія каштоўнасці пашыраныя ў грамадстве, то, вядома, яны будуць знаходзіць сваё адлюстраванне і ў палітыцы, і ў заканадаўстве.

Аляксандр дадае, што, напрыклад, канцэпцыя правоў чалавека ў значнай ступені вызначаецца хрысціянскай этыкай і культурай.

— Мяне як католіка, як веруючага чалавека радуе, калі я знаходжу ў законах адлюстраванне хрысціянскай этыкі, — падсумоўвае беларус.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеРэлігія

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты