Субота, 7 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Ну што, паглядзім цяпер на Луку». Схадзілі на мерапрыемства ў Варшаве, дзе каментуюць футбол па-беларуску

Марат Майтак-Аннаоразов Марат Майтак-Аннаоразов
17 студзеня 2025, 21:20
Гісторыі
A A
футбол в Варшаве

На матчы «Барселона — Рэал Мадрыд». Фота: MOST

Спартыўныя блогеры Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка перыядычна збіраюць беларусаў Варшавы, каб разам паглядзець футбольныя гульні еўракубкаў і міжнародных чэмпіянатаў. Журналіст MOST наведаў адну з такіх трансляцый і даведаўся, чаму туды прыходзіць так шмат людзей, нават тых, хто зусім не цікавіцца футболам.

Трапіць на гульню можна толькі па папярэднім анлайн-запісе, паколькі колькасць месцаў абмежаваная. Мерапрыемства ў гэты раз адбывалася ў Беларускім моладзевым хабе — спецыяльнай пляцоўцы, дзе беларуская дыяспара ладзіць розныя сустрэчы.

Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка сустракаюць і вітаюць гасцей на ўваходзе. Яны сёння і будуць каментаваць гульню. Перад пачаткам трансляцыі гледачам прапануюць прайсці да століка, дзе можна пакінуць данат каментатарам, а яшчэ зрабіць прагноз на матч — адгадаць, з якім лікам ён скончыцца і якія футбалісты заб’юць галы. Свае думкі можна запісаць на кавалачку паперы і апусціць яго ў спецыяльную скрыню.

Алкаголь дазволены, але п’юць мала

Прапануюць блогеры і як мага хутчэй заняць у зале месца, якое спадабалася больш за ўсё. Бо потым можа быць позна: гасцей будзе шмат. Колькасць іх, дарэчы, звычайна залежыць ад таго, які матч трансліруецца. Чым больш знакамітыя каманды гуляюць, тым больш людзей прыйдзе на іх глядзець. Пачыналася ўсё з фіналу Лігі Еўропы вясной 2024 года. На той матч прыйшло каля 20 чалавек.

— Людзі з «Медыяпорту» прапанавалі нам [з Яраславам] пракаментаваць тады гэтую гульню. Мы пацікавіліся ў гледачоў, на якой мове гэта будзе лепей зрабіць. Нам адказалі, што на беларускай. Мы паслухаліся. І потым, можна сказаць, гэта стала нашай фішкай. Мы вырашылі, што хочам праводзіць такія івэнты на рэгулярнай аснове, — успамінае Аляксандр Івулін.

Аляксандр Івулін
Аляксандр Івулін. Фота з ягоных сацсетак

Ужо ў ліпені 2024 года на фінале Еўра атрымалася сабраць больш за 350 чалавек. Тады адбыўся вялікі спартыўны івэнт: акрамя трансляцыі гульні былі створаныя зона для кікераў, зона з гульнёй у прыстаўку і фудкорт. Таксама праводзіўся і дабрачынны аўкцыён па зборы сродкаў на дапамогу палітвязням. Тады было сабрана больш за 800 еўра.

Цяпер Івулін і Пісарэнка намагаюцца ладзіць свае трансляцыі не менш аднаго-двух разоў на месяц, хаця атрымліваецца не заўжды. Часцей за ўсё на мерапрыемствы прыходзіць 30-40 чалавек. На гульні, якую мы выбралі — фінале суперкубка Іспаніі, — іх каля 50. Змагаюцца мадрыдскі «Рэал» і «Барселона». Супрацьстаянне менавіта гэтых дзвюх каманд выклікае вялікую цікавасць у аматараў футбола па ўсім свеце.

«Мбапэ адназначна на польскі побыт можа не разлічваць»

Зал сапраўды напоўніўся бітком. Многія гледачы прыйшлі ў футболках «Рэала» і «Барселоны».

Ежу можна прыносіць з сабой. Ужываць алкаголь таксама не забараняецца, аднак ён тут у зусім невялікай колькасці: толькі ў некаторых гледачоў адна-дзве банкі піва.

Матч пачынаецца. Каментатары спрабуюць разагрэць публіку: просяць пакрычаць спачатку заўзятараў адной каманды, а потым другой. Высвятляецца, што прыхільнікаў «Рэалу» трошкі больш. Вядучыя, акрамя каментавання самой гульні, намагаюцца разбаўляць трансляцыю жартамі на самыя розныя тэмы. У першую чаргу на тыя, што будуць актуальныя для беларусаў і іх жыцця ў эміграцыі. Заклікаюць як мага грамчэй падтрымліваць польскіх футбалістаў, якія гуляюць у абедзвюх камандах. Тыя, хто будуць гэта рабіць, нібы хутчэй атрымаюць карту побыту.

— І вось мы бачым, што супраць польскага футбаліста Роберта Левандоўскага былі парушаныя правілы. Парушыў іх Кельян Мбапэ, — у нейкі момант кажа Аляксандр Івулін.

— Ну што ж, Кельян Мбапэ адназначна на польскі побыт можа не разлічваць, — жартуе Яраслаў Пісарэнка.

Яраслаў Пісарэнка
Яраслаў Пісарэнка. Фота з яго Instagram

Першы тайм атрымаўся вельмі насычаным. У ім гледачы пабачылі пяць забітых галоў. Пасля 45 хвілін гульні лік 4:1 на карысць «Барселоны».

У перапынку гледачы пакідаюць свае месцы і разбрыдаюцца па зале, многія выходзяць на вуліцу. Госці актыўна знаёмяцца адзін з адным. Многія аказваюцца сапраўднымі заўзятымі аматарамі футболу: яны расказваюць, як ездзілі па розных краінах і наведвалі гульні любімых каманд, а яшчэ хадзілі ў спартыўныя музеі. Аднак ёсць і тыя, хто спортам увогуле не цікавіцца і пра іспанскія каманды не ведае нічога. Яны прыйшлі, каб пазнаёміцца з суайчыннікамі. Арганізатары кажуць, што гэта адна з галоўных мэт іх івэнтаў.

— Мне было вельмі цікава рабіць афлайн-мерапрыемствы, таму што мы жывём у Польшчы і з аўдыторыяй [якая глядзіць наш блог] немагчыма паразмаўляць. А тут вельмі файная нагода, каб сабрацца, паглядзець футбік і проста пагаварыць. Гэта такі афлайн-клуб вельмі цікавых людзей, — дзеліцца Яраслаў Пісарэнка.

«Ужо 30 гадоў глядзім на Луку»

Другі тайм каментаваць аказваецца значна складаней: уся інтрыга знікла яшчэ ў першым. Больш за тое, «Барселона» напачатку другой 45-хвілінкі зноў забівае, робячы лік 5:1. Але каментатарам гэта дае падставы жартаваць і развейваць нуду. У нейкі момант «Рэал» выпускае на поле харвацкага футбаліста Луку Модрыча.

— Ну што, паглядзім цяпер на Луку, — кажа Івулін.

— Мы, беларусы, ужо 30 гадоў, на жаль, глядзім, — жартуе ў адказ Пісарэнка.

Матч скончыўся з лікам 5:2. Ні на адной з паперак са скрыні такога прагнозу не аказалася: прадказаць такі вынік сапраўды было цяжка.

Блогеры кажуць, што ў будучым хацелі б маштабаваць свае мерапрыемствы. У планах часцей дадаваць івэнты, якія былі, напрыклад, падчас фіналу Еўра. Ёсць жаданне і паехаць у тур па гарадах Польшчы, дзе ёсць вялікія дыяспары беларусаў. Адным са сваіх дасягненняў арганізатары лічаць тое, што прывабліваць у іх атрымліваецца самых розных гледачоў.

— Прыкольна, што на нашыя вечары прыходзілі цэлымі сем’ямі: тата, мама, дзеці. І яны прам кайфавалі! Былі і людзі з сабачкамі, і сабачкі сябе вельмі класна паводзілі. То-бок мы такія супер-фрэндлі: радыя ўсім. Крута, што ў нас атрымліваецца аб’ядноўваць людзей вакол футбола і вакол беларускай мовы, — кажа Аляксандр Івулін.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыВаршаваГалоўнаеРэпартажыСпорт

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

мурал в Познани

17-летняя беларуска организовала создание мурала в Познани. На нем девушки из Беларуси и Польши

MOST
6 лістапада 2026, 19:31

17-летняя беларуска Алиса живет в Польше почти год. За это время она успела организовать свой первый большой проект — создание польско-беларусского мурала в Познани. На рисунке две девушки...

Znieczulenie

В польском сериале, который вышел на Netflix, один из персонажей — беларусский врач. У него на спине выжжено «здраднік»

MOST
6 лістапада 2026, 18:57

История беларусского врача, вынужденно покинувшего родину после протестов, стала одной из сюжетных линий польского сериала «Анестезия» (Znieczulenie), который вышел на стриминговой платформе Netflix. Она показывает драму многих талантливых...

арест недвижимости эмигрантов

«Сколько же отнимать всего можно?» Беларус отказался возвращаться из Польши — теперь у него забирают имущество

MOST
6 лістапада 2026, 12:17

Дмитрий Банит уехал из Беларуси в Польшу в декабре 2020 года, после того как против него возбудили уголовное дело из-за комментариев в интернете. Весной 2026 года его заочно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты